Политика

Рудкоўскі: «Гэта найпрасцейшы спосаб не толькі захаваць уладу,  але і працягнуць для сябе гарантыі бяспекі»

Як разумець заявы Лукашэнкі, зробленыя на выбарчым участку.

Политика gazetaby.com
0

Палітолаг — пра тое, у чым кардынальнае адрозненне «выбараў» 2024 года ад папярэдніх і як разумець заявы Лукашэнкі, зробленыя на выбарчым участку.

— Кардынальнае адрозненне ад парламенцкіх выбараў у 2019 годзе ў тым, што тыя праходзілі, я б сказаў, пад знакам «маркоўкі», як на аўтарытарныя меркі, — зазначае доктар філасофіі, палітолаг Пётр Рудкоўскі ў эфіры Свабода Premium. — А сёлетнія — пад знакам даволі жорсткага «кіёчка».

Бо ў мінулы раз, калі ўзгадваць той час, было адноснае пацяпленне адносін з Захадам, беларускі рэжым спрабаваў працаваць над іміджам «донара стабільнасці і міру» ў рэгіёне. Ва ўнутранай палітыцы стаўка рабілася на тое, каб выпраўляць імідж міліцыі — прыкладам, Шуневіч, які меў кепскую рэпутацыю, быў заменены на Юрыя Караева, асноўнай задачай якому ставілі паляпшэнне іміджу праваахоўных органаў.

Гэта быў час, калі старшыня Берасцейскага гарвыканкама Рагачук сустрэўся з экалагічнымі актывістамі (ішло гарачае абмеркаванне аб будаўніцтве акумулятарнага заводу — С). Агулам шмат было такіх жэстаў, якія сведчылі менавіта пра «маркоўку», пра тое, каб задобрыць грамадства і такім чынам мець электаральны поспех.

Вядома ж, дадае Пётр Рудкоўскі, і ў 2019-м фальсіфікацыі на беларускіх выбарах ніхто не адмяняў — але праз пяць год іх маштаб, гэтаксама як і маштаб рэпрэсій грамадзянскай супольнасці, непараўнальна большы. А ў інсцэніроўку плюралізму і канкурэнтнасці ўлады нават не спрабавалі гуляцца, бо задача стаяла прынцыпова іншая — мінімізаваць усе магчымыя рызыкі для сябе.

Падчас парламенцкіх «выбараў» прагучала важная заява Лукашэнкі пра тое, што ён будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2025 годзе. Не тое каб нехта з беларусаў сумняваўся ў тым, што «сінія пальцы» расціснуцца добраахвотна, каб выпусціць уладу, але — цяпер пра тое абвешчана публічна.

Але правіцель агучыў і некалькі іншых важных момантаў. Напрыклад, ягонае бачанне Саюзнай дзяржавы: маўляў, Расія і Беларусь мусяць быць «дзвюма суверэннымі дзяржавамі», а ўваходжанне ў склад РФ Беларусі «карысці не прынясе». І ўжо звыклыя запэўніванні, што сцэнары «звяржэння ўлады» не пройдуць, бо тут саюзнікі выступяць адзіным фронтам і адаб’юцца ад НАТО ды іншых уяўных пагроз.

— У кантэксце таго, што мы ведаем пра Лукашэнку — калі здароўе будзе яму дазваляць, амаль напэўна ён пойдзе на наступныя выбары, бо гэта найпрасцейшы спосаб не толькі захаваць уладу,  але і працягнуць для сябе гарантыі бяспекі, — зазначае палітолаг.

— Але, на маю думку, тут больш інфарматыўная яго фраза, што сітуацыя можа змяніцца.

Што да пасылу, маўляў, перадайце «беглым», што чым больш яны будуць напіраць, тым большая верагоднасць, што я буду пераабірацца — гэты пасыл не новы, Лукашэнка рэгулярна падкрэслівае, што «спачатку сітуацыя мусіць супакоіцца, тады ёсць шанец, што я магу сысці» — такі своеасаблівы шантаж.

Цалкам лагічным называе Пётр Рудкоўскі і пасаж аб Саюзнай дзяржаве — усё ж правіцель ад пачатку нулявых не быў прыхільнікам «зліцця» ў братэрскіх абдымках у адну краіну:

— Бо ў такім выпадку ён губляе ўладу, губляе месца ў гісторыі, як бацька-заснавальнік гэтай краіны, — мяркуе эксперт. — Але яму трэба было яшчэ раз данесці гэты пасыл у нейкай «упакоўцы» — тут вырашыў зрабіць акцэнт на тым, што ані ў Беларусі, ані ў Расіі народы гэтага аб’яднання не падтрымалі. І можа быць, ён не далёкі ад праўды, і ў Расіі таксама няма захаплення ад ідэі зліцця ў адну дзяржаву.

Што да нядаўніх чарговых страшылак аб нібыта «захопе Кобрына і Маларыты», куды апаненты рэжыму паклічуць НАТО і захопяць уладу і ўсю Беларусь, то драматызацыя і нагнятанне рызыкаў — фірмовы стыль Лукашэнкі, зазначае палітолаг.

— Калі ён канкрэтызаваў пагрозы і назваў тры сцэнары, якія апазіцыя нібыта рыхтуе — у цэлым яны былі прэзентаваныя ў даволі адэкватным ключы, — дадае Пётр Рудкоўскі, — былі названыя тры стратэгіі, аб якіх апазіцыя сапраўды можа разважаць. Цяперашнія выбары <ёсць> найменш імаверным варыянтам, на наступны год, можа быць, трошкі больш надзей ускладаецца, і Лукашэнка гэта таксама разумее. А трэці сцэнар, стратэгія «мяккай сілы» і паступовы ўплыў на свядомасць грамадзян у напрамку таго, што перамены патрэбныя — чым кепская стратэгія?

Карацей кажучы, Лукашэнка, хутчэй за ўсё, агучыў нейкі экспертны даклад, які яму прадставілі, але са сваёй перспектывы — што гэта для «нас», для сістэмы пагрозы. Аднак выдумвання, нейкай экстравагацыі, як часам у яго здараецца, я тут не заўважыў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Лукашэнка
гарантыі бяспекі
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ