Политика

Дракахруст: Для Лукашэнкі надыдзе ў пэўным сэнсе момант ісьціны, вызначыцца цана ягоным хваласьпевам і рэвэрансам у адрас новай польскай улады

Шанец на паляпшэньне адносінаў з новымі ўладамі ў Варшаве Лукашэнка мае, толькі вызваліўшы Анджэя Пачобута.

Политика www.svaboda.org
0

Сэйм Польшчы выбраў новым прэм’ерам Дональда Туска. 13 сьнежня новы кіраўнік польскага ўраду агучыць склад кабінэту, пачнецца адлік кадэнцыі новай улады, пiша палітычны аналітык Юры Дракахруст.

Для Аляксандра Лукашэнкі надыдзе ў пэўным сэнсе момант ісьціны, вызначыцца цана ягоным хваласьпевам і рэвэрансам у адрас новай польскай улады, на якія ён быў шчодры адразу пасьля таго, як сталі вядомыя вынікі сёлетніх парлямэнцкіх выбараў у Польшчы.

Якой будзе палітыка кабінэту Туска адносна Беларусі — гэта пакуль невядома, і тут насамрэч ёсьць варыянты. Але пры адной умове. Спачатку — Пачобут.

Безь яго вызваленьня ніякіх зьменаў стасункаў ня будзе паводле азначэньня. У Варшаве добра ведаюць гісторыю.

Справа тут нават не ў гуманітарных меркаваньнях і не ў прыхільнасьці дэмакратычным каштоўнасьцям. Ніхто Лукашэнку ў гэтым не «падазрае». Размова пра халодны палітычны разьлік.

Іранскія аятолы таксама зыходзілі менавіта з такога разьліку ў 1981 годзе. Амэрыканскіх дыпляматаў-закладнікаў Тэгеран тады вызваліў у апошні дзень прэзыдэнцтва Джымі Картэра. Ніякіх гарантыяў паляпшэньня адносінаў ад новаабранага прэзыдэнта Рональда Рэйгана кіраўнікі Ірану ня мелі.

Але шанец на гэта давала толькі вызваленьне закладнікаў. Гэтак жа і ў цяперашняй сытуацыі: шанец на паляпшэньне адносінаў з новымі ўладамі ў Варшаве Лукашэнка мае, толькі вызваліўшы Анджэя Пачобута.

Ці ёсьць шанец у такім выпадку? Я мяркую, што ёсьць, імавернасьць яго не нулявая. Ані спадар Туск, ані вельмі імаверны новы кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі асаблівымі сымпатыямі да менскага дыктатара ніколі не вызначаліся.

Але тут, папраўдзе, і не патрэбны асабліва цёплыя пачуцьці. Патрэбен той самы халодны разьлік. Па шчырасьці, крыху раздражняюць камэнтары і прагнозы некаторых шаноўных польскіх экспэртаў, якія яны даюць беларускім мэдыя: маўляў, Туск ня будзе патураць дыктатуры Лукашэнкі.

А азэрбайджанскай, казахстанскай, туркмэнскай, узбэцкай, эгіпецкай, кітайскай, віетнамскай і безьлічы падобных — усім гэтым дыктатурам, часта ня менш агідным, чым лукашэнкава, таксама ня будзе? Ім усім будзе даваць непахісны маральны адпор? Really?

Ці для беларусаў гэта вышэйшая адукацыя і ня іхнага правінцыйнага розуму справа, а ім, тубыльцам, хопіць і пропісяў для першаклясьнікаў: дэмакратыя — добра, дыктатура — кепска, грамадзянская супольнасьць — добра, яе задушэньне — кепска etc?

Гэта ўсё насамрэч так і ёсьць. Але ёсьць «нюансы». І ў тым ліку такія, як польскія (менавіта польскія) нацыянальныя інтарэсы. Адносна Беларусі — гэта лёс немалой польскай этнічнай меншасьці; гэта пытаньні гандлёвага транзыту, завязаныя ня толькі на Расею, але і на Кітай; гэта пытаньні ваеннай бясьпекі і небясьпекі прамога ваеннага канфлікту.

Кожная з гэтых опцыяў — балянс, суадносіны сродкаў і мэтаў. Ясна, што і ў выпадку вызваленьня Пачобута агіднасьць дыктатуры Лукашэнкі істотна ня зьменшыцца. Але працяг ці карэкцыя ранейшай палітыкі — што палепшыць умовы для палякаў Беларусі? Блякаваць таварны транзыт ці не чапаць, а мо нават і пашыраць — каму за што скажа дзякуй ці ўчыніць адчувальную шкоду Пэкін? Якая палітыка павялічыць, а якая паменшыць імавернасьць ваеннага канфлікту з лукашэнкавай Беларусьсю, за сьпінай якой стаіць Расея Пуціна?

Адказы на гэтыя пытаньні прынамсі невідавочныя. Уважлівы аналіз усіх pro et contra можа ўрэшце прывесьці да высновы, што працяг ранейшай палітыкі — аптымальнае рашэньне. Але рыторыка ў стылі пропісяў для пачаткоўцаў кампэтэнтнага рашэньня гэтых дылемаў не дае ў прынцыпе.

Але без вызваленьня Пачобута проста няма прадмету абмеркаваньня.

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
дракохруст
внешняя политика
польша - беларусь
лукашенко
диктатура
почобут
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
Общество
Стертая память и выдранные ресницы: беларуски рассказали, чем аукнулась встреча с клещом
Общество
«Отравление всех без разбора, и детей, и взрослых». Химик прокомментировал идею Лукашенко удобрять поля солью
Общество
Белорус на сайте вакансий написал рецепт пельменей вместо резюме
Общество
4080 евро в Японии и 2920 в Омане: как отличаются зарплаты беларусских послов
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
Общество
Стертая память и выдранные ресницы: беларуски рассказали, чем аукнулась встреча с клещом
Общество
«Отравление всех без разбора, и детей, и взрослых». Химик прокомментировал идею Лукашенко удобрять поля солью
Общество
Белорус на сайте вакансий написал рецепт пельменей вместо резюме
Общество
4080 евро в Японии и 2920 в Омане: как отличаются зарплаты беларусских послов
ВСЕ НОВОСТИ