Политика

Эканаміст Крук: Без выбараў Каардынацыйнай радзе "наканавана памерці"

Крук падкрэсліў, што цяпер "даволі зручны момант"...

Политика ex-press.by
0

Старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC, дэлегат КР Дзмітрый Крук нагадаў, што рада дэкларуе "выкананне палітычных функцый", гэта значыць, мае "жаданне прымаць палітычныя рашэнні", якія "будуць закранаць усё беларускае грамадства".

"Права (маральнае, прынамсі) вырашаць такія пытанні можа ўзнікаць, толькі калі ты прадстаўляеш частку грамадства", — удакладніў эканаміст.

На яго думку, гэта "апрыёры азначае, што трэба ісці на выбары".

Крук падкрэсліў, што цяпер "даволі зручны момант", каб сфакусавацца на "развіцці палітычнага актарства на базе каштоўнасцяў". "Выбары — гэта шлях да палітычнай канкурэнцыі і большай адказнасці ўдзельнікаў", — рэзюмаваў Крук.

Выбары ў КР павінны адбыцца ў лютым 2024 года, мандат на яго другі тэрмін ужо зацверджаны, паведаміла 7 жніўня @pozirkonline віцэ-спікер КС Алена Жываглод.

"Позірк. Навіны пра Беларусь"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
дмитрий крук
оппозиция
координационный совет
выборы
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ