Политика

Дракахруст: Улады баяцца, што штосьці можа пайсці не так. Што і частка эліты можа дзейнічаць супраць

"Баяцца таго, што зменіцца расклад, грамадскія настроі і ўсё гэта накладзецца на выбары"

Политика gazetaby.com
0

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст у каментары Филину расказаў пра тое, чаго больш за ўсё баіцца рэжым Лукашэнкі.

— Офіс Ціханоўскай прэзентаваў праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды пацярпелым ад рэжыму Лукашэнкі. Ці своечасова гэта, калі перспектывы зусім няясныя? Ці ўсё ж тут той выпадак, калі трэба рыхтавацца загадзя?

— Зразумела, што зараз, на жаль, кампенсацыя пацярпелым ад рэжыму, як і іх вызваленне, выглядаюць такой далёкай перспектывай, што нават спробы абмяркоўваць нейкія варыянты не выглядаюць рэалістычнымі.

Але час для гэтага можа калісьці прыйсці. І я ўпэўнены, што раней ці пазней ён настане. І тады гэтае пытанне ўзнікне. Іншая справа, ці будуць актуальнымі тыя праекты, каторыя распрацоўваюцца зараз.

Бо мы не ведаем, якой будзе тады палітычная сітуацыя. Не ведаем, хто будзе прымаць палітычныя рашэнні. У якой ступені гэта будзе рабіць Офіс Ціханоўскай, калі ён будзе на той момант існаваць. Наогул, наколькі дэмакратычныя сілы будуць вызначаць рашэнне гэтых пытанняў.

Тым не менш, варта над гэтым разважаць, разглядаць пэўныя праекты. Чаму не? У рэшце рэшт эміграцыя ў часы СССР дзесяцігоддзямі разважала, якой будзе будучыня пасля савецкай улады.

Але варта сказаць, калі параўноўваць з той эпохай, мала якія праекты эміграцыі спрацавалі, калі прыйшла гадзіна «Ч» і калі савецкая ўлада такі знікла з твару зямлі.

Ці адбудзецца тое самае з гэтымі праектамі? Хутчэй так, чым не. Бо досвед паказвае, як яно было.

— Падчас нарады з новапрызначанымі кіраўнікамі раёнаў і прадпрыемстваў Лукашэнка расказаў ім, што рабіць на наступных выбарах: «У нас ёсць свае задачы, свае мэты, вызначайце годных, патрыятычных людзей, прафесіяналаў і падтрымлівайце іх на парламенцкіх выбарах і [выбарах] ва Усебеларускі народны сход. Нічога я не хаваю, і вам хаваць няма чаго».

Калі ніхто нічога больш не хавае, то чаму гэтых «патрыётаў і прафесіяналаў» проста не прызначыць?

— Калі адказваць коратка, то ў ХХІ стагоддзі, а нават ужо і ў мінулым няма ніякага іншага легітымнага механізму фармавання ўлады акрамя выбараў.

Яны могуць быць як заўгодна фальсіфікаваныя ці з адным кандыдатам, як гэта было ў Савецкім Саюзе, тым не менш, сама працэдура, няхай і фармальная, была.

Сказаваць гэтую працэдуру можна, але гэтага не робіць нават Кім Чэн Ын у Паўночнай Карэі. Таму скасаваць выбары наўрад ці атрымаецца.

Так, мы памятаем, як Лукашэнка выказваўся пра тое, што прэзідэнта маглі б выбіраць не агульным галасаваннем, а дэлегаты так званага Усебеларускага народнага сходу.

Ды і ў дачыненні да гэтага сходу можна гаварыць пра частковае разбурэнне нават фармальнага механізму выбараў, бо ягоных дэлегатаў не выбірае народ, тут гаворка пра кааптацыю.

І тут варта звярнуць увагу на тое, што трапляла ў афіцыёз і тэлеграм-каналы праўладных аналітыкаў пасля правядзення так званых дыскусійных пляцовак.

Напрыклад, адносна УНС нават вельмі лаяльныя ўладам беларусы выказваліся: «Нават КПСС выбары праводзіла, а ў нас што такое? Чаму мы адмяняем, чаму народ не спыталі?»

Цяперашнія навацыі фактычна супярэчаць савецкай завядзёнцы. А гэтага не вельмі хочацца. І таму яны вырашылі са сходам зрабіць так. Але проста скасаваць выбары, сказаўшы: «У нас не будзе выбараў, я сам прызначаю дэпутатаў»?

Цар-бацюшка мог прызначаць, але гэта была іншая эпоха. Тады гэта лічылі прымальным, а ў ХХІ стагоддзі гэта ненармальна нават у КНДР. Нават калі гэта менавіта тое, пра што кажа Лукашэнка, вонкавая форма выбараў павінна быць.

Мы ўспрымаем працэс выбараў як простае штампаванне: усе даўно прызначаныя на пасады, засталося толькі фармальна паставіць пячатку. А яны ўнутры ўлады гэта так не ўспрымаюць. І да 2020-га не ўспрымалі так.

Падзеі трохгадовай даўніны паказалі, што яны нездарма ўсё успрымалі ўсур’ёз. Улады зараз чамусьці перасцерагаюцца. Незразумела, чаго. Механізм працуе ідэальна, але ў іх такога адчування, відаць, няма.

Яны баяцца, што штосьці можа пайсці не так. Што і частка эліты можа дзейнічаць супраць улады. І таму ў іх няма такой поўнай упэўненасці і адчування таго, што гэта такі прахадны момант.

Няма адчування, што мы робіць нейкую імітацыю дзеля кагосьці. Гэта і так імітацыя, але яны не могуць прызнаць выбары імітацыяй і проста скасаваць іх.

Як савецкая ўлада не магла скасаваць выбары, хоць тады яны былі яшчэ больш пустымі, чым цяперашнія.

— Павел Латушка мяркуе, што Расія можа скарыстацца выбарчымі кампаніямі, каб правесці ва ўладу прарасійскіх кандыдатаў і такім чынам захапіць кіраванне над краінай? Наколькі рэалістычны такі сцэнар?

— Мне падаецца, што гэта малаімаверна. Можна прыгадаць размовы, якія загучалі ў 2020-м пасля выбараў. Пра тое, што Расія прымусіць Лукашэнку да транзіту ўлады. Няхай не наўпрост сыйсці, але стварыць больш паўнамоцны парламент. Даць магчымасць прайсці ў яго выразным прарасійскім сілам.

Калі памятаеце, была гісторыя са злітай перапіскай сакратарыяту генерала Чарнова, які ў адміністрацыі Пуціна займаўся суседнмі краінамі. Потым мы пабачылі праект 2021 года, згодна якога Крэмль збіраўся распаўсюджваць у Беларусі свае ўплывы.

Але ўсё гэта апынулася пустышкай. Яны нічога не навязалі Лукашэнку, не прымусілі яго ні да якога транзіту. Няма ніякіх колькі б небудзь выразных прарасійскіх сілаў, якія б казалі, што наш правадыр — Пуцін. Так не кажа нават Бондарава.

Тут усё вельмі акуратна зачышчана. Нават у такой далікатнай сферы, як праваслаўе. Калі ў 2020-м даволі нечакана памянялі расейца Паўла, у якога была даволі незалежная пазіцыя, на беларуса, які цалкам падтрымлівае лінію Лукашэнкі.

Таму я слаба сабе ўяўляю, як расейцы тут могуць прасунуць сваіх ва ўладу. Бо проста так прапіхнуць свайго кандыдата немагчыма. Для гэтага трэба кантраляваць выбарчыя камісіі, а гэта дзясяткі людзей. Як яны могуць гэта зрабіць?

Для гэтага павінен быць рух, а іх гэтага няма. Расейцы паказалі гэта за апошнія гады, асабліва ў 2020-м, калі падавалася, што Лукашэнка вельмі слабы, надзвычай залежны ад Расіі. Калі здавалася, што яны тут могуць якія заўгодна «русские миры» ствараць.

Напэўна, спрабаваць Масква будзе. Нейкія пражэкты ў крамлёўскай адміністрацыі на гэты конт будуць. Але ці атрымаецца ў іх з гэтага нешта. Думаю, хутчэй за ўсё не.

Я думаю, што ўлады баяцца не кагосьці канкрэтнага. Як казаў у свой час знакаміты французскі палітолаг Раймон Арон, небяспеку для ўладаў стварае не апазіцыя, а падзеі.

Так і лукашэнкаўскі рэжым баіцца падзеяў. Баіцца, што ў сувязі з выбарамі здарацца пэўныя падзеі. І, як на выбарах 2020-га, яны сфакусуюцца. На тых выбарах хатняй гаспадыні ніхто не баяўся. Але ўзнікла падзея з яе ўдзелам, і вось яна была страшная.

І гэтак сама баяцца і цяпер. Баяцца падзеяў, а не канкрэтна Ціханоўскай, Латушкі, Цапкалы ці Пазняка. Баяцца таго, што зменіцца расклад, грамадскія настроі і ўсё гэта накладзецца на выбары.

Думаю, заднім чыслом цяпер Лукашэнка моцна шкадуе пра адзін момант. Калі напрыканцы 2018-га паўстала пытанне, якія выбары правесці датэрмінова — парламенцкія ці прэзідэнцкія. І вырашылі спачатку абраць дэпутатаў.

Думаю, выбары прэзідэнта восенню 2019-га прайшлі б, як па масле, як у 2015-м. А тут кавід. І атрымайце.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
дракохруст
транзит власти
тихановская
беларусь - россия
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» дома "всухую" уступило СКА
TuTak
«Я больш за ўсё на свеце баялася, што дзяцей маглі забраць». Як гэта — быць жанчынай у эміграцыі
Новости Жодино
Захаваныя беларускія рэцэпты: гарбузовы суп з сухарыкамі і дранікі з сырам
Новости Жодино
«Ідзі, дзетка, пераначуй у стылай кватэры, ты ж у садочку сагрэлася на суткі наперад!» Жыхары Жодзіна — пра пачатак ацяпляльнага сезона
Экономика
Российский военный концерн «Калашников» объявил о крупном контракте для Беларуси
Новости Борисова
Без гаджетов. В Борисове опробовали развивающую программу для детей с аутизмом
Общество
Осужденной на 20 лет политзаключенной Ольге Майоровой добавили еще полтора года 
В мире
В Польше пока не могут создать «Украинский легион» — нет желающих
Новости Борисова
В Борисове женщина пыталась купить лекарство, усиливающее эффект наркотиков
В мире
Парализованному журналисту пришлось ползти в туалет в самолете
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» дома "всухую" уступило СКА
TuTak
«Я больш за ўсё на свеце баялася, што дзяцей маглі забраць». Як гэта — быць жанчынай у эміграцыі
Новости Жодино
Захаваныя беларускія рэцэпты: гарбузовы суп з сухарыкамі і дранікі з сырам
Новости Жодино
«Ідзі, дзетка, пераначуй у стылай кватэры, ты ж у садочку сагрэлася на суткі наперад!» Жыхары Жодзіна — пра пачатак ацяпляльнага сезона
Экономика
Российский военный концерн «Калашников» объявил о крупном контракте для Беларуси
Новости Борисова
Без гаджетов. В Борисове опробовали развивающую программу для детей с аутизмом
Общество
Осужденной на 20 лет политзаключенной Ольге Майоровой добавили еще полтора года 
В мире
В Польше пока не могут создать «Украинский легион» — нет желающих
Новости Борисова
В Борисове женщина пыталась купить лекарство, усиливающее эффект наркотиков
В мире
Парализованному журналисту пришлось ползти в туалет в самолете
ВСЕ НОВОСТИ