Политика

Ці падзеліцца «вертыкаль» уладай з БРСМ?

Политика Завтра твоей страны
0

Кіраўніцтва Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі будуць уключаць у склад калегій міністэрстваў. Кадравы голад, крызіс на ідэі, гульня ў адкрытасць — што яшчэ вымушае вертыкаль далучаць БРСМ да ўлады?

Як спробу сфармаваць пул будучых чыноўнікаў разглядае указ прэзідэнта аб далучэнні БРСМ да дзейнасці дзяржаўных службаў палітолаг Дзяніс Мельянцоў.

— У дзяржаўным асяроддзі некалькі вялікіх праблем: залішняя цэнтралізацыя і адсутнасць хаця б якой-небудзь інцыятывы, а таксама адсутнасць кадраў, якія б мелі добрую адукацыю, былі лаяльныя да ўладаў і адначасова мелі новыя ідэі, што рабіць з гэтай краінай, — ставіць дыягназ эксперт.

Такія кадры хутка вымываюцца беларускай дзяржаўнай сістэмай: прыходзіць чалавек, спрабуе адаптавацца, разумее, што для яго няма ніякіх кар’ерных перспектыў і альбо сыходзіць у бізнес, альбо з’язджае з краіны.

— У Беларусі магчымая другая хваля эканамічнага крызіса і паўстае вялікае пытанне, як захоўваць мазгі ўнутры краіны. БРСМ — арганізацыя кантралюемая. Яна «прасейвае» шмат маладых людзей. Сярод іх можна адшукаць і перспектыўных асоб, якія могуць стаць «новай крывёй» для дзяржаўнай сістэмы, — адзначае Дзяніс Мельянцоў.

Апошнім часам Аляксандр Лукашенка і сапраўды ўсё часцей звяртае ўвагу на тое, што БРСМ з’яўляецца «добрым рэзервам кадраў». Нядаўна з вуснаў кіраўніка дзяржавы прагучала прапанова, каб для працы ў Камітэце дзяржбяспекі і ва ўсіх праваахоўных органах была патрэбная рэкамендацыя гэтай моладзевай арганізацыі

Планы аб узмацненні ролі БРСМ разбураюцца самой логікай рэжыму

Эксперты адразу загаварылі пра  ўзмацненне ролі БРСМ у дзяржаўнай палітыцы. Аднак палітолаг Андрэй Казакевіч адзначае:

— Я б гэта не інтрэпрэтаваў як павелічэнне моцы БРСМ. Мэта ўладаў — скарыстаць моладзевую арганізацыю ў якасці кадравага патэнцыяла, уключыць больш шырокае кола людзей у абмеркаванне розных надзённых пытанняў.

Калі браць еўрапейскі досьвед, то практыкай з’яўляеццпа ўключэнне ў калегіі органаў дзяржкіравання прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

— Беларускія ўлады разглядаюць грамадскую супольнасць перш за ўсё як дзяржаўна-грамадскія арганізацыі, кшталту БРСМ ці Саюза жанчын, — тлумачыць палітолаг. — Іх прысутнасць у такіх калегіях не накладае ніякіх абавязкаў на міністэрствы, але неяк пашырае кола пытанняў, якія будуць абмяркоўвацца. Акрамя паказной адкрытасці, гэта яшчэ і спроба павялічыць эфектыўнасць працы бюракратычных структур.

Але ці не азначае гэта, што ўлада звяртаецца да рэцэптаў кіравання, правераных савецкім часам, калі сакратар райкама кампартыі меў больш улады, чымсьці старшыня райвыканкама?

— Не. Прынамсі, не на гэтым этапе. Бо гэта занадта рызыкоўна. Тая мадэль, якую выбудаваў Лукашэнка за апошнія 18 гадоў, базуецца на вертыкалі, якая мае ўладу, астатнія структуры ў гэтай сістэме з’яўляюцца дадатковымі, — гаворыць Андрэй Казакевіч. — Натуральна, што ўнутры беларускай палітычнай эліты ёсць людзі, якія хацелі б стварыць палітычную вертыкаль незалежна ад выканаўчай. Але такая палітычная рэформа азначала б вельмі істотнае пераразмеркаванне ўлады і, натуральна, выклікала б вялікі супраціў з боку вертыкалі. Такія планы разбураюцца самой логікай рэжыму.

Чым выбітныя тыя, хто прайшоў праз фільтр БРСМ?

Эфект для бюракратычнай сістэмы ад увядзення прадстаўнікоў кіраўніцтва БРСМ у склад калегій міністэрстваў эксперты ацэньваюць так: пакуль што гэта выглядае як нейкі пражэкт.

Шмат што залежыць ад метадаў, якія будзе выкарыстоўваць дзеля гэтага ўлада. Бо калі маладых людзей прыцягваць на голым энтузіязме, то ім нічога не перашкаджае ўпэўніцца, што кар’ерны рост «не свеціць» і з’ехаць. Яшчэ пытанне: чым ў матэрыяльным плане будзе забяспечаны гэты кар’ерны рост. І ці не прасцей набіраць у кіруючыя органы на дастойны заробак людзей з добрай адукацыяй, а не тых, хто прайшоў праз фільтр БРСМ?

— Калі задумацца над гэтымі пытаннямі, то атрымліваецца, што галоўны стымул, які прымусіў уладу звярнуцца ў вырашэнні кадравых пытанняў да БРСМ як структуры — гэта яе лаяльнасць і магчымасць кантролю. Да таго ж, улады ўкладаюць у БРСМ грошы. Адпаведна яны хацелі б вяртання мазгоў, — падводзіць вынікі Дзяніс Мельянцоў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ