Экс-кандыдат і палітвязень Мікалай Статкевіч у лісце да жонкі расказаў пра дысідэнтаў, якія «косяць» пад змагароў, а таксама, як ён выжывае ва ўмовах турмы.
У сваім лісце да жонкі Статкевіч даў сваё бачанне сітуацыі па падрыхтоўцы да выбараў 2015 года, адзначае сайт statkevich.org. "Гледзячы па газетах, як заўсёды пасля амерыканскіх выбараў [...] апазіцыйныя галовы традыцыйна наведала ідэя праймерыз. Даўно заўважыў, што людзі часта робяць не тое, што патрэбна, а тое, што ўмеюць. [...] Калі дысідэнты "косяць" пад змагароў, то з гэтага не атрымоўваецца нічога добрага ні для змагароў, ні для дысідэнтаў. Апошнія прыклады - перад вачыма", -- піша ён.
Мікалай Статкевіч таксама распавёў пра тое, як імкнецца захоўваць фізічнаю форму ва ўмовах турмы.
“Безумоўна, тут не санаторый, і фактараў, якія адмоўна ўплываюць, дастаткова. Але ж і я разумею гэта і таму прыкладаю дастаткова намаганняў, каб заставацца ў нармальнай форме... Напрыклад, штодзённа я хаджу 3 гадзіны. Адну - на прагулцы і дзве - у камеры, сумяшчаючы іх з [...] ці з фізкультурай. Дарэчы, фізкультурай я займаюся тройчы на дзень...", - напісаў палітвязень.
"Зранку ён робіць размінку (у асноўным, розных аддзелаў хрыбта), - распавяла Марына Адамовіч, - на прагулцы робіць прысяданні і адцісканні, а пасля яе - падцягваецца і робіць практыкаванні на прэс".
Жанчына распавяла, што яе вельмі ўразіў успамін пра ПКТ ў Шклове, пра які Мікалай узгадаў у нядаўнім лісце: ён там сядзеў у "спецкамеры". Яна там адна такая- не мае вакна, столь цячэ, сцены пафарбаваны ў цёмны колер, працуе толькі начное асвятленне - круглыя суткі лямпачка 40 ват у нішы над дзвярыма, закрытая металічнай пласцінай з дзіркамі, - пераказала Марына Адамовіч.
Добро пожаловать в реальность!