Политика

«Чаму Лукашэнка заўжды выглядае пеўнем, які топча курачку-апазіцыю?»

Политика Еврорадио
0

Адказ на пытанне, як ім памяняцца месцамі, шукаюць у Таліне ўдзельнікі 5 Кангрэса беларускай дыяспары.

“Хопіць быць ахвярай”. Менавіта так можна коратка сфармуляваць параду беларускай дыяспары Еўропы і ЗША айчыннай апазіцыі. Даюць яе удзельнікі Кангрэса ў Таліне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. Апазіцыя аб’ектыўна мае справу са слабой грамадзянмкай супольнасцю і моцнай “вертыкаллю”, але пазбаўляцца вобраза курачкі-ахвяры апанентам улады жыццёва неабходна. Гэты вобраз няправільны хаця б з пункту гледжання pr, мяркуе кіраўнік таварыства “Новы шлях” (Valgevene Uus Tee, Эстонія) Павел Марозаў:

“Сыходзіць ад вобраза ахвяры можна ламаючы pr-схемы ўладаў і змяншаючы іх уплыў на агульны працэс [фармавання грамадскай думкі. ? Еўрарадыё]”.

Для гэтага, працягвае кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паратнікоў, апазіцыйным лідарам неабходна для пачатку перастаць “несці бязглуздзіцу”, выказваючыся па пытаннях, у якіх яны не абазнаныя. Бо менавіта гэта дае магчымасці ўладам паказаць сваіх апанентаў “смешнымі”. Паратнікоў прыводзіць у якасці прыклада нядаўнія выказванні аднаго з апазіцыйных лідэраў, які лічыць, што рэформу ЖКГ неабходна праводзіць за кошт скарачэння на 40% выдаткаў на войска і міліцыю.

Андрэй Паратнікоў: “Але ў яго ж партыйнай праграме прадугледжваецца, што колькасць беларускага войска павінна складаць не менш за 70 і не больш за 80 тысяч ваеннаслужачых і фарміравацца яна будзе па кантракце. А ў нас сёння – 48 тысяч ваеннаслужачых, і фарміруюцца яны па змешанай сістэме, каля 25 тысяч складаюць прызыўнікі. Як ён збіраецца павялічыць войска ў паўтара раза, скараціўшы ў паўтара раза выдаткі на яго?”

Не займацца толькі тым, што падаецца выключна важным самім партыйным актывістам, раіць былы дэпутат парламента Вольга Абрамава:

Вольга Абрамава: “Трэба пастарацца даведацца, што насамрэч мае значэнне для людзей, калі вы гэтага да гэтага часу не ведаеце, і звярнуцца да іх патрэб. Для заваявання доўгатэрміновага даверу людзей неабходна навучыца “лавіць хвалю народнай незадаволенасці”. А не працаваць у супрацьфазе да яе”.

Палітычны дарадчык правячай “Партыі рэформ” Эстоніі Аарне Веэдла раіць беларускай апазіцыі “больш не азірацца” ў сваёй дзейнасці на Брусэль.

Аарне Веэдле: “Паглядзіце, як праводзяць нарады Савета міністраў замежных спраў краін ЕС. Раней там з “антыбеларускімі” заявамі пастаянна і першым выступаў міністр Эстоніі Урмас Паэт. Більд і Сікорскі [кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Швецыі і Польшчы. ? Еўрарадыё] маглі падтрымліваць яго, але яны ніколі так ярасна не выступалі. Але зараз перастаў выступаць там і Паэт”.

З чым прыйдзе апазіцыя на выбары-2015, будзе залежыць толькі ад яе і ад таго, ці зможа яна змяніцца, каб пачаць працаваць эфектыўна. З такой высновай пагаджаюцца ўсе ўдзельнікі Кангрэса “Эфектыўная грамадска-культурная альтэрнатыва для Беларусі: выклік 2015 года”, што праходзіць у Таліне 23-25 лістапада.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино на пожаре погибла женщина
Политика
Класковский: Лукашенко клянется в верности Кремлю, но уповает на бизнес с американцами
Новости Борисова
В Борисовском районе соседи спасли хозяев дома при пожаре
Новости Борисова
Ночной кошмар в Печах: стаи собак не дают спать
Новости Борисова
Завод в Борисовском районе планирует вывести на рынок новые модели автомобилей
Новости Жодино
Учителем года Беларуси стал педагог из Смолевичей Денис Дубаневич
Политика
Лукашенко: Я благодарен Трампу за то, что он открыто обнажил политику Запада и прежде всего США
Общество
Медкарты в одной системе: как меняется медицина в Беларуси
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино на пожаре погибла женщина
Политика
Класковский: Лукашенко клянется в верности Кремлю, но уповает на бизнес с американцами
Новости Борисова
В Борисовском районе соседи спасли хозяев дома при пожаре
Новости Борисова
Ночной кошмар в Печах: стаи собак не дают спать
Новости Борисова
Завод в Борисовском районе планирует вывести на рынок новые модели автомобилей
Новости Жодино
Учителем года Беларуси стал педагог из Смолевичей Денис Дубаневич
Политика
Лукашенко: Я благодарен Трампу за то, что он открыто обнажил политику Запада и прежде всего США
Общество
Медкарты в одной системе: как меняется медицина в Беларуси
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
ВСЕ НОВОСТИ