Политика

«Там будзем удзельнічаць, а тут – байкатаваць. Гэта неяк нелагічна»

Политика Салiдарнасць
0

«Гавары праўду!» і рух «За свабоду» прапанавалі ўсім палітычным сілам арганізаваць сумесную кампанію актыўнага байкоту ў адным або ў некалькіх выбарчых акругах. Дзе няма дэмакратычных кандыдатаў. Як да гэтай ініцыятывы ставяцца цвёрдыя прыхільнікі байкоту парламенцкіх выбараў?

Дзяніс Садоўскі: «Частковы байкот – гэта неяк нелагічна»

– Магу вітаць такую ініцыятыву, калі яны вырашылі байкатаваць выбары па акругах, дзе няма дэмакратычных кандыдатаў, – заявіў адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) Дзяніс Садоўскі. – Калегі па дэмакратычным руху такім чынам дамапогуць нам ажыццяўляць кампанію байкоту.

Аднак на думку палітыка, ініцыятыва частковага байкоту выглядае нелагічна.

– Там будзем удзельнічаць, а тут – байкатаваць. Гэта неяк нелагічна і для тых, хто робіць байкот, і для выбаршчыкаў, – адзначыў суразмоўца «Салідарнасці». – Мы дагэтуль перакананыя, што байкот павінен быць агульным. Калі ініцыятыва «Гавары праўду!» і руху «За свабоду» звернецца па супрацу, мы будзем дапамагаць тым, чым здольныя, – канстатаваў Дзяніс Садоўскі.

Генадзь Фядыніч: «Нельга быць трошкі цяжарнымі»

– Скажу шчыра, калі да байкоту далучаюцца людзі і іх больш – дзякуй, - адзначыў сябра кампаніі «Народны байкот» Генадзь Фядыніч. – Але сумна усведамляць, што калегі далучаюцца тады, калі іх кандыдатаў не зарэгістравалі. Як кажуць, нельга быць трошкі цяжарнымі. Калі здольныя рабіць байкот – давайце зробім цалкам і разам.

Прыклад Аляксандра Мілінкевіча актывіст «Народнага байкоту» лічыць незразумелым для выбаршчыкаў.

– Думаю што людзі, якія аддалі яму свае подпісы на этапе рэгістрацыі прэтэндэнтам у кандыдаты, Мілінкевіча не зразумеюць, – лічыць Генадзь Фядыніч. – Таксама не думаю, што гэта ініцвятыва атрымае вялікі рэзананс і падтрымку ў выбаршчыкаў. Выглядае, што яны («Гавары праўду!» і «Рух за свабоду») проста вырашылі знайсці сабе працу ў гэтых акругах. Тады паздымалі б усіх сваіх кандыдатаў.

Па словах суразмоўцы, рух «Народны байкот» заўседы гатовы для супрацы.

– Мы ніколі не цураемся размовы і імкнемся абмяркоўваць пазіцыі розных бакоў, адкуль бы ініцыятыва не сыходзіла: ад улады, ці апазіцыі, - рэзюмаваў суразмоўца.

Аляксандр Атрошчанкаў: «Больш складаныя схемы заблытаюць выбаршчыкаў»

– Маё меркаванне ў дачыненні да ініцыятывы калег па дэмакратычным лагеры: лепей позна, чым ніколі, - адзначыў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў. - Такая прапанова была у нас ад самага пачатку. Добра, што калегі па дэмакратычным руху вырашылі далучыцца да байкота хаця б у такой форме.

Разам з тым Аляксандр Атрошчанкаў лічыць, што падобная схема толькі заблытае выбарцаў.

– Што тычыць байкоту па акругах, я б сказаў, што лепей рабіць яго масава, бо, на нашу думку, няма на гэтых выбарах дэмакратычых кандыдатаў. Есць толькі дэкарацыі, а больш складаныя схемы заблытаюць выбаршчыкаў. Усе адно, гэта добры крок. Мы заўседы адкрытыя і для кансультацый і для супрацы, - падсумаваў суразмоўца «Салідарнасці».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Власти добрались до блогеров – их хотят сделать самозанятыми. Какие еще правила готовят для бизнеса
Новости Жодино
В Смолевичском районе появится турмаршрут по узкоколейной железной дороге
Политика
Зеленский: Лукашенко может взять Путина и прилететь в Киев, мы гарантируем им безопасный прием
Политика
Местные органы власти получили право проводить сборы народного ополчения — указ Лукашенко
Экономика
C 1 января у белорусов будет новая минимальная зарплата
Политика
«Безответственное подыгрывание режиму». В Германии раскритиковали поездку немецких депутатов в Беларусь
Общество
Шенген для белорусов в 2026 году: на что рассчитывать
Общество
Минчанка подарила варежки замерзшему прохожему, а он обокрал ее
В мире
“В России должны были взорвать что-нибудь”. Сценарий несостоявшейся провокации в Польше
В мире
В Польше объяснили, почему истребитель НАТО не сбил ракету РФ
ВСЕ НОВОСТИ