Политика

Аляксей ЯНУКЕВІЧ: Мясцовыя праблемы вырашацца пры змене сістэмы, а не таму, што мы зможам выбіць самазвал асфальту

Сярод тых апазіцыйных партыяў, якія выказалі намер узяць удзел у маючых адбыцца ў верасні 2012 году выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, ёсць Партыя БНФ. Чаму ПБНФ вырашыла ўдзельнічаць у чарговай электаральнай кампаніі, з чым яна пойдзе да выбарцаў, «Заўтра тваёй краіны» распавёў старшыня арганізацыі Аляксей ЯНУКЕВІЧ.

— Мы прынялі рашэнне пра абумоўлены ўдзел, як мінімум, паўнавартасны ўдзел усіх нашых кандыдатаў у выбарчай агітацыйнай кампаніі. Для нас гэта насамрэч вельмі важна, бо мы лічым, што толькі праз кантакт з людзьмі, толькі праз прапаганду нашага бачання і нашых каштоўнасцяў мы можам наблізіць перамены ў краіне. І выбарчая кампанія дае істотныя дадатковыя магчымасці ў сённяшняй Беларусі праводзіць такую працу з людзьмі.

— З якімі асноўнымі пасыламі Партыя БНФ пойдзе да выбарцаў?

— Асноўныя нашы пасылы палягаюць у тым, што на сённяшні момант нацыянальныя інтарэсы Беларусі знаходзяцца пад вялікай пагрозай, гэтак як і сама эканамічная і палітычная незалежнасць. Што той шлях, якім ідзе сённяшняя ўлада, з’яўляецца тупіковым. І што выхад з гэтага тупіку менавіта ў арыентацыі на нацыянальныя інтарэсы, у рэфармаванні палітычным і эканамічным нашага ладу жыцця і ў значна больш сур’ёзнай арыентацыі і інтэграцыі з нашымі заходнімі суседзямі і, наадварот, у выхадзе з невыгодных для Беларусі інтэграцыйных пагадненняў з Расійскай Федэрацыяй.

— Якімі будуць асноўныя пункты вашай праграмы? Што цікавага і заманлівага вы маеце прапанаваць электарату?

— Насамрэч, нічога заманлівага мы прапаноўваць, можа быць, і не збіраемся, таму што тут вядзецца гаворка не пра замануху, а пра вельмі істотныя і сур’ ё зныя лёсавызначальныя рэчы.

Тыя пункты праграмы, якія мы прапаноўваем, яны, можа быць, не занадта новыя, крыху падкарэктаваныя. Але мы з гэтай праграмай выходзілі і раней, часткова яна была і падчас прэзідэцкіх выбараў у праграме кандыдата ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. У праграме тры часткі — эканамічны лад, сацыяльная абарона людзей і роля Беларусі ў свеце.

Тыя рэчы, якія мы прапаноўваем на сённяшні момант, — гэта істотнае паляпшэнне ўмоваў для вядзення бізнэса, перад усім малога і сярэдняга бізнэса, гэта стварэнне ўмоваў для найму людзей на працу. Ёсць увогуле шмат канкрэтных дэталёвых пунктаў па падтрымцы бізнэса, ёсць таксама шмат пунктаў, што тычацца падтрымкі сем’яў, перад усім тых, якія маюць малых дзяцей, якія гадуюць і выхоўваюць беларусаў.

Але ключавыя пункты — гэта арыентацыя на стандарты Еўрапейскага Звязу, развіццё вельмі шырокага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў межах Балта-Чарнаморскага рэгіёну, прыцягненне за кошт гэтага эканамічных рэсурсаў у краіну і праз гэта — рэфармаванне і мадэрнізацыя беларускай эканамічнай і палітычнай мадэлі.

— Якім чынам вы збіраецеся дамагчыся таго, каб выбарцы прыходзілі на ўчасткі, галасавалі і аддавалі свае галасы менавіта за кандыдатаў ад Партыі БНФ?

— Найпершая задача, якая стаіць перад усімі дэмакратычнымі сіламі, у тым ліку і перад Партыяй БНФ, — паказаць, што насуперак прапагандзе і таму вобразу апазіцыі, які імкнуцца стварыць дзяржаўныя медыі, што, нажаль, сёння дамінуюць у беларускай інфармацыйнай прасторы, мы абсалютна адэкватная сіла, якая грунтуецца на рэчаіснасці і адэкватна ацэньвае цяперашні стан рэчаў.

Па-другое, тая праграма, якую мы прапаноўваем, сапраўды прывабная, выканальная, яна ўяўляе з сябе альтэрнатыву таму тупіковаму шляху, які сёння ажыццяўляецца. Спадзяюся, што калі людзі пабачаць і персанальную прывабную альтэрнатыву на ўзроўні нашых рэгіянальных лідараў, і праграмную каштоўнасную альтэрнатыву, гэта можа схіліць пэўную колькасць выбарцаў да таго, каб падтрымліваць Партыю БНФ, нашу праграму і нашы каштоўнасці.

— Якія памылкі мінулых выбарчых кампаніяў варта не паўтараць падчас кампаніі сёлетняй?

— Памылка, якая найбольш часта рабілася падчас не толькі парламенцкіх, але і іншых выбараў, — гэта спроба пераконваць людзей, што мы зможам вырашыць нейкія іхныя дробныя мясцовыя праблемы. Трэба тлумачыць, што гэтыя мясцовыя праблемы сапраўды могуць лепш вырашацца, але не праз тое, што мы там зможам выбіць дадатковы самазвал асфальту, а праз тое, што неабходная змена сістэмы можа зрабіць улады, у тым ліку і мясцовыя, падсправаздачнымі людзям. І тады мясцовыя ўлады сапраўды будуць працаваць дзеля людзей, а не дзеля ўлады вышэйшага ўзроўню.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино на пожаре погибла женщина
Политика
Класковский: Лукашенко клянется в верности Кремлю, но уповает на бизнес с американцами
Новости Борисова
В Борисовском районе соседи спасли хозяев дома при пожаре
Новости Борисова
Ночной кошмар в Печах: стаи собак не дают спать
Новости Борисова
Завод в Борисовском районе планирует вывести на рынок новые модели автомобилей
Новости Жодино
Учителем года Беларуси стал педагог из Смолевичей Денис Дубаневич
Политика
Лукашенко: Я благодарен Трампу за то, что он открыто обнажил политику Запада и прежде всего США
Общество
Медкарты в одной системе: как меняется медицина в Беларуси
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино на пожаре погибла женщина
Политика
Класковский: Лукашенко клянется в верности Кремлю, но уповает на бизнес с американцами
Новости Борисова
В Борисовском районе соседи спасли хозяев дома при пожаре
Новости Борисова
Ночной кошмар в Печах: стаи собак не дают спать
Новости Борисова
Завод в Борисовском районе планирует вывести на рынок новые модели автомобилей
Новости Жодино
Учителем года Беларуси стал педагог из Смолевичей Денис Дубаневич
Политика
Лукашенко: Я благодарен Трампу за то, что он открыто обнажил политику Запада и прежде всего США
Общество
Медкарты в одной системе: как меняется медицина в Беларуси
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
ВСЕ НОВОСТИ