Политика

Зянон Пазняк: Беларуская ўлада і беларуская апазіцыя – гэта адно і тое...

Политика Euramost.org
0

Палкоўнік спэцназу ў адстаўцы Ўладзімер Барадач, які цяпер жыве ў Германіі, выказаўся за стварэнне «пераходнага ўрада ў выгнанні». Старшыня КХП-БНФ Зянон ПАЗНЯК, які ўжо працяглы час знаходзіцца ў эміграцыі, распавядае пра перспектывы гэтага ўрада, беларускую апазіцыю, беларуска-расійскія адносіны і “так званыя выбары”.

“Над гэтым праектам мы працуем ужо каля году, - заявіў Уладзімір Барадач Радыё Свабода. – Ён больш шырокі, чым яго цяпер прадстаўляюць... Мы цяпер вырашаем, якой павінна быць гэтая арганізацыя. Нават думаем над назвай. Гэта будзе альбо Фронт нацыянальнага адраджэння, альбо Рада нацыянальнага адраджэння. І структурныя падраздзяленні.

Мэта — аб’яднанне ўсіх антырэжымных сілаў… Я прапаную стварыць прафесійную арганізацыю і падыходзіць да барацьбы за дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне таксама сістэмна. Мы прапануем аб’яднаць усе дэміслы ў краіне і прад’явіць ультыматум Лукашэнку. Накачаць такую сілу, каб пасадзіць яго за стол перамоваў і назваць умовы безумоўнай капітуляцыі. І абраць уладу”.

- Ценявы кабінет у выгнанні можа быць створаны, - кажа Зянон Пазняк.

- Якія вы бачыце яго патэнцыйныя магчымасці?

- Ценявы кабінет ствараецца пры партыі ці парламенцкай групе альбо пры кандыдаце ў прэзідэнты. Ёсць пэўныя правілы. І функцыі такога кабінета вядомыя. У БНФ быў такі, рыхтаваў законапраекты, прапаноўваў…

- Многія лідары беларускай апазіцыі даволі крытычна паставіліся да магчымасці стварэння такога ўрада.

- Невядома, як ставіцца да гэтага Лукашэнка. Але, калі апазіцыя ставіцца крытычна, то, я думаю, і рэжым будзе ставіцца крытычна. Таму што гэта адно і тое.

- Хто можа ўвайсці ў ценявы кабінет?

- Увайсці ў такую структуру і займацца такой работай могуць людзі, у якіх баліць сэрца за Бацькаўшчыну. Людзі ідэі, якія разбіраюцца ў палітыцы, здольныя ахвяравацца дзеля Бацькаўшчыны. Якія валодаюць прафесійнымі ведамі, адукаваныя. Гэта стандартны падыход да стварэння любой апазіцыйнай структуры, якая ставіць перад сабой мэтай выратаванне Радзімы.

- Можа і вам паступала прапанова ўвайсці ў кабінет?

- Не паступала, таму што я сам раблю тое, што лічу патрэбным.

- У Беларусі набліжаюцца чарговыя парламенцкія выбары…

- Так званыя выбары, бо ніякіх выбараў няма ўжо даўно. І не будзе. Так што няхай улада ставіць сабе свае 80 працэнтаў, а людзям у іх удзельнічаць не трэба.

- Адны прадстаўнікі апазіцыі зараз выступаюць за байкот, іншыя будуць прымаць удзел у кампаніі. Увогуле, ці магчымы ў сёняшніх умовах у Беларусі байкот?

- Апазіцыя – гэта структура рэжыму, і яна заўсёды ўдзельнічае ў яго праектах. Таму і на гэтыя выбары пойдзе абавязкова, каб падтрымаць гэты рэжым. Гэта, як кажуць, бяспрэчна. Нават тыя, хто выйшлі з турмы, таксама пойдуць. Што датычыцца байкота, то гэта цалкам магчыма. Байкот аб’ектыўна неабходны, бо нельга хадзіць на псеўдавыбары і ўдзельнічаць у рэжымных праектах. Гэта проста злачынства. Нельга, каб людзей так ашуквалі і ехалі на іх карку. Тут нават справа гонару. Не ўсе людзі гэта разумеюць, таму што прапаганда працуе ў адваротны бок, але паступова жыццё прымушае разумець тое, што было незразумела ўчора. Так што байкот неабходны. Чым больш людзей не пойдзе на выбары, тым большым будзе сведчанне таго, што становішча рэжыма вельмі хісткае.

- Зараз да ўлады ў Расіі ізноў прыйшоў Пуцін. Якімі вам бачацца беларуска-расійскія адносіны?

- Улада ў Расіі не мянялася. Проста адбылася непрыстойная ракіроўка, якая была вядома з самага пачатку. Беларуская ўлада – ёсць крэатура Крамля, і Крэмль будзе яе і трымаць, і душыць, каб тая здавала нацыянальную маёмасць. У гэтым і заключаецца іх палітыка.

- І здадуць?

- Безумоўна. Калі моцна прыціснуць, то здадуць ўсё, бо паталагічна адносяцца да ўлады. Здадуць і дзяржаву, і Бацькаўшчыну… Гэта вельмі небяспечна для ўсёй нацыі.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино на пожаре погибла женщина
Политика
Класковский: Лукашенко клянется в верности Кремлю, но уповает на бизнес с американцами
Новости Борисова
В Борисовском районе соседи спасли хозяев дома при пожаре
Новости Борисова
Ночной кошмар в Печах: стаи собак не дают спать
Новости Борисова
Завод в Борисовском районе планирует вывести на рынок новые модели автомобилей
Новости Жодино
Учителем года Беларуси стал педагог из Смолевичей Денис Дубаневич
Политика
Лукашенко: Я благодарен Трампу за то, что он открыто обнажил политику Запада и прежде всего США
Общество
Медкарты в одной системе: как меняется медицина в Беларуси
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино на пожаре погибла женщина
Политика
Класковский: Лукашенко клянется в верности Кремлю, но уповает на бизнес с американцами
Новости Борисова
В Борисовском районе соседи спасли хозяев дома при пожаре
Новости Борисова
Ночной кошмар в Печах: стаи собак не дают спать
Новости Борисова
Завод в Борисовском районе планирует вывести на рынок новые модели автомобилей
Новости Жодино
Учителем года Беларуси стал педагог из Смолевичей Денис Дубаневич
Политика
Лукашенко: Я благодарен Трампу за то, что он открыто обнажил политику Запада и прежде всего США
Общество
Медкарты в одной системе: как меняется медицина в Беларуси
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
ВСЕ НОВОСТИ