Политика

«Пасля абрання Пуціна прэзідэнтам, Расія паспрабуе замяніць Лукашэнку на больш лаяльнага і прадказальнага чалавека»

Политика Наша Ніва
0

Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выступіў у Варшаве на канферэнцыі «Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты». У сваёй прамове палітык сканцэнтраваўся на пытанні, хто выйграе Беларусь у будучыні.

«Я веру, што мы выйграем. Мы вернемся туды, адкуль паходзім», — адзначыў Мілінкевіч, маючы на ўвазе Еўропу.

Былы кандыдат у прэзідэнты зрабіў невялікі ў экскурс у гісторыю, як мянялася палітыка Еўрасаюзу адносна Беларусі.

— Палітыка санкцыі, ізаляцыі была маральнай. Але палітыка тады палітыка, а не пазіцыя, калі дае вынікі. Сітуацыя ж у краіне толькі горшала, болей страх, станавілася шмат палітвязняў.

Кропкай адліку новай палітыкі дыялогу ЕС Мілінкевіч лічыць прыезд у Мінск еўракамісара Хаўера Саланы.

— Была спрэчка ці можна размаўляць з дыктатарам. Можна, калі гаворка ідзе пра народ. Хаця гэты дыялог даў 19 снежня. Ніхто не ставіў за мэту дэмакратызаваць Лукашэнку. Была мэта павярнуць народ да Еўропы.

Па словах Мілінкевіча, нават тыя невялікія саступкі, на якія ішла ўлада падчас «лібералізацыі» адыгрывалі важную ролю на будучыні. Галоўнай памылкай Еўропы ён называе адсутнасць дарожнай карты ў стасунках ЕС і Беларусі.

— Павінны былі быць канкрэтныя крокі з боку ўладаў, на якія мусіць адказваць Еўрасаюз. Лукашэнка ж нічога не рабіў, а Еўропа чакала. Я праціўнік таго, каб Лукашэнку давалі грошы. Гэтыя грошы пойдуць на рэжыум. Дыялог павінен узнавіцца толькі пасля вызвалення палітвязняў. Калі хочаце, не будзе дыялогу — не будзе Беларусі, — мяркуе Мілінкевіч.

Палітык называе праект Еўразійскага саюза «мэтай жыцця Пуціна».

— «Берлінскі мур», што сёння існуе паміж Беларуссю і Еўропай толькі на карысць Расіі. Я амаль упэўнены, што пасля абрання Пуціна прэзідэнтам, Расія паспрабуе замяніць Лукашэнку на больш лаяльнага і прадказальнага чалавека, які будзе здаваць эканоміку і, не дай Бог, увядзе расійскі рубель.

Мілінкевіч лічыць, што ў 2008 якраз палітыка дыялогу, а не санкцый прывяла да вызвалення палітвязняў.

— Дыялог вызваліў вязняў, а не амерыканскія санкцыі. Санкцыі штурхае нас да Расіі. Дыялог значна больш эфектыўныя.

Была закранутая і тэма аб’яднання апазіцыі, якая нярэдка ставіцца на Захадзе.

— Я за аб’яднанне. Але нават польскай «Салідарнасці» было лягчэй, бо ўсе ад самых левых да самых правых былі за аддаленне Польшчы ад Расіі і набліжэнне да Еўропы. У нас жа нават сярод апазіцыі ёсць сілы, што выступаюць за інтэграцыю з Расіяй і добрасуседскія дачыненні з Еўропай. Я і мае прыхільнікі за інтэграцыю з Еўропай і добрасуседства з Расіяй».

Лідар Руху «За Свабоду» мяркуе, што на сённяшні дзень Расія мае больш шанцаў адхіліць Лукашэнку ад улады, чым апазіцыя.

— Вырашальнымі ў пытанні куды пойдзе наша краіна, будуць першыя выбары пасля Лукашэнкі, — лічыць Аляксандр Мілінкевіч.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Жить за границей невозможно, готов приехать, просить прощения» – Генпрокурор рассказал о комиссии по возвращению
Общество
В Беларуси собирают ДНК у политзаключенных и родных эмигрантов
Общество
Сотрудники КГБ и КГК будут включены в состав облисполкомов и Мингорисполкома
Новости Жодино
В Жодино появится новое освещение возле школы, больницы и гимназии
Общество
В Брестской областной больнице арестовали руководство — "Наша Ніва"
Политика
Карбалевич: От «черного лебедя» у диктатуры защиты нет все равно
Общество
Вооруженные люди в масках силой гнали мигрантов из Беларуси в Латвию
Политика
Спецпосланника по Беларуси Джона Коула повысили
Общество
Контролёров обязали предупреждать пассажиров о видео- и аудиозаписи
Общество
Минский завод планирует обеспечивать шасси для российских военных систем минимум до 2029 года
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Жить за границей невозможно, готов приехать, просить прощения» – Генпрокурор рассказал о комиссии по возвращению
Общество
В Беларуси собирают ДНК у политзаключенных и родных эмигрантов
Общество
Сотрудники КГБ и КГК будут включены в состав облисполкомов и Мингорисполкома
Новости Жодино
В Жодино появится новое освещение возле школы, больницы и гимназии
Общество
В Брестской областной больнице арестовали руководство — "Наша Ніва"
Политика
Карбалевич: От «черного лебедя» у диктатуры защиты нет все равно
Общество
Вооруженные люди в масках силой гнали мигрантов из Беларуси в Латвию
Политика
Спецпосланника по Беларуси Джона Коула повысили
Общество
Контролёров обязали предупреждать пассажиров о видео- и аудиозаписи
Общество
Минский завод планирует обеспечивать шасси для российских военных систем минимум до 2029 года
ВСЕ НОВОСТИ