Общество

Віталь Цыганкоў: У запрашэнні грамадзян Узбекістана ды іншых краінаў працаваць у Беларусь схаваны не толькі эканамічны сэнс

Для аўтарытарнай дзяржавы гэта даволі камфортная катэгорыя насельніцтва: не патрабуюць палітычных правоў, не ўдзельнічаюць у выбарах, баяцца ўладу.

Общество ex-press.by
0

А давайце задумаемся, навошта Лукашэнка ўжо ня першы раз гэтак настойліва кліча мігрантаў у Беларусь. Нават калі гэта эканамічна не надта выгадна – як паказвае прыклад узбекаў, якім будуць плаціць больш за беларусаў, пiша палiтычны аналiтык Віталь Цыганкоў.

Узбекскія працоўныя мігранты, якія прыехалі на запрашэнне Лукашэнкі ў Віцебскую вобласць, паскардзіліся ў сацсетках на нізкія заробкі і ўмовы пражывання. І ўжо на наступны дзень з імі заключылі новыя дамовы. Пасля публікацыі відэа ў сацсетках працоўным мігрантам з Узбекістана павялічылі заробак з 500$ да 700$. Згодна з новай дамовай ім дадуць бясплатныя жыллё і абеды, піша узбецкая прэса.

«700 даляраў з пражываннем і кармленнем – гэта недасягальная мара для многіх беларусаў на вёсцы», – справядліва пішуць людзі ў каментарах. Сапраўды, 700 даляраў у месяц – гэта медыяльны заробак у Беларусі, але ў рэгіёнах і тым больш на вёсцы гэта даволі вялікая і рэдкая сума.

І дарэчы, можна ўявіць, што сёння было б з нейкай групай беларусаў, якія публічна запатрабавалі б справядлівых умоваў працы і падвышэння заробку – відавочна, на іх абрынуліся б рэпрэсіі ў той ці іншай форме. А вось узбекам улада адразу пайшла насустрач і дала ім заробкі, відавочна большыя чым сёння ў беларусаў на вёсцы.

Ва ўсіх краінах сэнс прыцягнення мігрантаў у наступным: гэта танная працоўная сіла, яны працуюць там, дзе мясцовыя ня хочуць. Аднак 700 даляраў плюс пражыванне і харчаванне – гэта агулам ніяк не менш за тысячу даляраў. Гэта нашмат болей чым маюць сярэднестатыстычныя беларусы.

Значыць, гэта не выгадна толькі чыста эканамічна.

І гэта прымушае задумацца, што ў запрашэнні грамадзян Узбекістана ды іншых краінаў працаваць у Беларусь схаваны не толькі эканамічны сэнс. Але – які?

Па-першае, улады спрабуюць «любым коштам» закрыць востры дэфіцыт рабочых рук. З Беларусі пасля 2020 года выехалі сотні тысяч працаздольных людзей – і гэта на фоне дэмаграфічнага крызісу. У выніку ў многіх галінах – будаўніцтве, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, транспарце – вакансій значна больш, чым ахвотных працаваць. Апошнія тры гады даходы беларусаў растуць (а рэнтабельнасць прадпрыемстваў падае) – пераважна таму, што і дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы вымушаныя плаціць усё больш тым, «хто застаўся» у Беларусі. Таму нават не такая і танная працоўная сіла з Узбекістана лепш, чым нічога, чым пустыя працоўныя месцы.

Па-другое, запрашэннем у Беларусь Лукашэнка кожны раз спрабуе зрабіць прыемнае кіраўнікам азіяцкіх краінаў падчас перамоваў, дзеля спрыяльных палітычных адносінаў з гэтымі дзяржавамі – ня важна, наколькі гэта рэалістычна. Пакістанцаў зваў 150 тысяч, за год даехала пакуль 200 чалавек. Але калі ўжо запрасіў і яны даехалі, як ўзбекі – то прыходзіцца выконваць абяцанні нават насуперак эканамічным рэаліям, даваць ім 1000 даляраў у месяц.

Але, напэўна, самае галоўнае -- Лукашэнка ўжо некалькі гадоў займаецца замяшчэннем чалавечага капіталу. Менскі рэжым усё больш настойліва запрашае ў Беларусь працоўных мігрантаў – гэта ўжо можна назваць зацверджанай стратэгіяй, якая ажыццяўляецца намаганнямі ўсёй дзяржаўнай машыны. Яны вырашылі нават не спрабаваць вярнуць тыя сотні тысячаў беларусаў, якія з’ехалі пасля 2020 года - замест гэтага запрашаць мігрантаў.

Мігранты ідэальна пасуюць для існуючай сістэмы. Яны не схільныя ўдзельнічаць у грамадскім і палітычным жыцці краіны. Іх галоўная мэта – зарабіць грошы. Для аўтарытарнай дзяржавы гэта даволі камфортная катэгорыя насельніцтва: не патрабуюць палітычных правоў, не ўдзельнічаюць у выбарах, баяцца ўладу.

Таму галоўны сэнс цяперашняй міграцыйнай палітыкі – стабілізацыя існуючай эканамічнай, ды і палітычнай мадэлі. 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ проиграл в Могилёве "Днепру"
Общество
По-осеннему тепло и сухо, но к выходным испортится. Прогноз на следующую неделю октября
Общество
Лукашенко мало милиции, армии и спецслужб. Нужно еще и ополчение из сельсоветов
В мире
Пастухов: У Путина не получается с Европой то, что так легко прокатило с Трампом
Новости Жодино
В Смолевичском районе продолжается нелегальный слив нечистот
Новости Борисова
Жительница Борисова предложила преобразить территорию у автомобильного моста на берегу Березины
Политика
Лукашенко: Трампу не стоит диктовать Украине, кто должен быть президентом
Политика
Класковский: Тихановский предлагает реформировать демсилы. Спасительный выход или утопия?
Новости Жодино
Велодорожку в Жодино вдоль трассы P-53 планируют продлить на два километра - до Кузнечного завода тяжёлых штамповок
Новости Борисова
На Борисовском заводе медпрепаратов возводят новый цех, который позволит выпускать более миллиарда таблеток в год
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ проиграл в Могилёве "Днепру"
Общество
По-осеннему тепло и сухо, но к выходным испортится. Прогноз на следующую неделю октября
Общество
Лукашенко мало милиции, армии и спецслужб. Нужно еще и ополчение из сельсоветов
В мире
Пастухов: У Путина не получается с Европой то, что так легко прокатило с Трампом
Новости Жодино
В Смолевичском районе продолжается нелегальный слив нечистот
Новости Борисова
Жительница Борисова предложила преобразить территорию у автомобильного моста на берегу Березины
Политика
Лукашенко: Трампу не стоит диктовать Украине, кто должен быть президентом
Политика
Класковский: Тихановский предлагает реформировать демсилы. Спасительный выход или утопия?
Новости Жодино
Велодорожку в Жодино вдоль трассы P-53 планируют продлить на два километра - до Кузнечного завода тяжёлых штамповок
Новости Борисова
На Борисовском заводе медпрепаратов возводят новый цех, который позволит выпускать более миллиарда таблеток в год
ВСЕ НОВОСТИ