Общество

Вацлаў Арэшка амаль цалкам страціў зрок у зняволенні

Па сукупнасці пакаранняў суддзя Анастасія Папко прызначыла Арэшку восем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Общество gazetaby.com
0

Палітзняволены Вацлаў Арэшка ўжо чацвёрты дзень народзінаў сустрэў за кратамі, 18 студзеня яму споўніўся 71 год. Праваабаронцы ўключылі яго ў спіс палітвязняў з вельмі ўразлівым станам здароўя — у зняволенні Арэшка амаль цалкам страціў зрок.

Аляксандр Манцэвіч, рэдактар «Рэгіянальнай газеты», былы палітвязень, які выйшаў на волю ў верасні 2025 года, распавёў БАЖ пра стан здароўя Вацлава Арэшкі.

— Калі я з’явіўся ў атрадзе — сярэдзіна лютага 2024 года — Вацлаў быў адзін з першых, з кім я там сустрэўся. Даваў мне пэўныя кансультацыі наконт тутэйшага жыцця, паводзін, нейкіх правілаў і г. д. Я не быў з ім знаёмы дагэтуль, чуў, што ёсць такі чалавек, дзяяч. У нас аказалася шмат агульных знаёмых, і неяк мы хутка знайшлі кантакт.

Вацлаў тады яшчэ чытаў кнігі, часопісы. Праз крыху больш, чым паўтара года, на момант майго вызвалення — ён ужо чытаць не мог, цягам некалькіх месяцаў пагаршэнне йшло.

Ён пісаў лісты пад трафарэт — жонка яму даслала адмысловыя трафарэты. Накладаліся радок на радок, жонка пасля скардзілася, што не можа ўжо прачытаць працэнтаў 70–80 з таго, што ён дасылае. Ад яе лісты прыходзілі раздрукаванымі, шрыфт вялікім кегелем, каб лягчэй яму чытаць. Вялікім — і з кожным разам усё большым і большым.

Апошнія ўжо 18‑м былі. І ўсё ж Вацлаў ужо не мог чытаць іх, чытаў яму іх я. Акуляры ў яго былі, але ён ужо імі і не карыстаўся — не дапамагалі ўжо аніяк.

Ён казаў, што ў яго была для чытання лупа з падсветкай, якая больш дапамагала, чым тыя акуляры. Але калі яго перавялі са шклоўскай калоніі ў Івацэвічы, то тут яму ўжо лупу не дазволілі. Я тут логікі ніякай не бачу.

Можна толькі здагадвацца, ці спецыяльна гэта зрабілі, каб нашкодзіць, ці па дурасці, ці сапраўды ў пераліку забароненых рэчаў ёсць гэтыя лупы. Чалавеку па стане здароўя патрэбны гэты гаджэт — але не дазволілі.

Гэта дэградацыя зроку адбылася за год з невялікім. У нашай брыгадзе пенсіянераў мы заўсёды разам хадзілі, у нейкі момант я ўжо мусіў пад локаць яго прытрымліваць. Бо і прыступак не бачыў, нейкіх перашкод і г. д.

Уначы яму ніхто не адмаўляўся дапамагчы выйсці, але ноччу насамрэч праважатыя і не былі патрэбныя — на калідоры (па-турэмнаму — на прадоле) уначы свабодна, акрамя пажарных шчытоў на сценах перашкод і няма. Гэта ўдзень на прадоле вялікі трафік: то са змены людзі прыйшлі, то на выхадных людзей больш. Карацей, пажаданай дапамога была менавіта ўдзень. Але калідор не самая вялікая праблема была, дарога запамінаецца.

Але не абышлося і там без складанасцяў. Прынамсі, два разы Вацлаў патрапіў у непрыемныя сітуацыі. Напароўся на перашкоду, паваліўся і разбіўся ў кроў. Складанасць гісторыі тут у тым, што чалавек разбіў твар, а для работнікаў зоны гэта праблема, бо трэба складаць акт на такі выпадак — прыкладам, раптам яму нехта нанёс пашкоджанні ў канфлікце. Хаця ж на калідоры ёсць відэакамеры, якія ўсё фіксуюць.

Некалькі разоў Вацлаву давялося даваць тлумачэнні, аглядаў яго медык, была цэлая працэдура. На шчасце, гісторыя не мела працягу, а магла б скончыцца інакш, бо, паводле ахоўнікаў, адным з варыянтаў было накіраванне ў ШІЗА.

Калі казаць пра медыцыну, то пры мне ўсе вітаміны, што перадавалі блізкія, яму дазвалялі. Што праўда, пасля да мяне даходзіла інфармацыя пазней, што былі нейкія затрымкі яму з медыцынскімі прэпаратамі, але гэтаму я не сведка.

Псіхалагічна Вацлаў цвёрды чалавек, трымаецца. А што на душы ў яго, цяжка сказаць. Ва ўсялякім разе, ён дапускаў пару разоў фразы, што, маўляў, я адсюль магу не выйсці.

Вацлаў Арэшка быў затрыманы пасля ператрусу ў яго кватэры 19 красавіка 2022 года ў межах «прафсаюзнай справы» — за тое, што «браў актыўны ўдзел у дзейнасці незалежных прафсаюзаў» як рэдактар прафсаюзнага бюлетэня работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Спачатку яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, а ў ліпені 2022-га яго перавялі ў СІЗА № 1.

Па сукупнасці пакаранняў суддзя Анастасія Папко прызначыла 67-гадоваму Арэшку восем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
В Кремле ответили, поднимет ли трубку Путин, если ему позвонит Зеленский
В мире
ЕС учтёт информацию о роли "Беларуськалия" в вывозе украинских детей в Беларусь
В мире
«Выключим серверы и уйдем». В России закрывается «Новая газета»
В мире
«Иного пути нет». Что происходит в Польше
В мире
Валетов: «Никто и никогда не сможет объяснить, зачем и для чего надо было устраивать эту бойню»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" нанесло крупное поражение "Белшине"
Общество
Курс на похолодание. Какой будет погода на следующей неделе, рассказал синоптик
Политика
Санкции сняты. "Белавиа" получила возможность напрямую покупать лайнеры и запчасти Boeing
Общество
Виталий Цыганков: Смогут ли беларусы «беларусизировать» «понаехавших» россиян?
Спорт
«Если вылетят, БАТЭ хана». Бывший начальник команды из Борисова – о халявщиках, завистниках и подсказчиках
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
В Кремле ответили, поднимет ли трубку Путин, если ему позвонит Зеленский
В мире
ЕС учтёт информацию о роли "Беларуськалия" в вывозе украинских детей в Беларусь
В мире
«Выключим серверы и уйдем». В России закрывается «Новая газета»
В мире
«Иного пути нет». Что происходит в Польше
В мире
Валетов: «Никто и никогда не сможет объяснить, зачем и для чего надо было устраивать эту бойню»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" нанесло крупное поражение "Белшине"
Общество
Курс на похолодание. Какой будет погода на следующей неделе, рассказал синоптик
Политика
Санкции сняты. "Белавиа" получила возможность напрямую покупать лайнеры и запчасти Boeing
Общество
Виталий Цыганков: Смогут ли беларусы «беларусизировать» «понаехавших» россиян?
Спорт
«Если вылетят, БАТЭ хана». Бывший начальник команды из Борисова – о халявщиках, завистниках и подсказчиках
ВСЕ НОВОСТИ