Общество

Менш антыўкраінскіх сюжэтаў і расійскіх перадач у прайм-тайм. Што адбываецца ў беларускай інфармацыйнай прасторы?

Медыяэксперты прааналізавалі асноўныя тэндэнцыі ў інфармацыйным полі Беларусі.

Общество www.dw.com
0

Media IQ і Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) прадставілі два даследванні, прысвечаныя працэсам, якія адбываюцца ў беларускай інфармацыйнай прасторы. Іх анлайн-прэзентацыя адбылася ў чацвер, 5 чэрвеня 2025 года, перадае DW. Медыяэксперты высветлілі, ці інснуе інфармацыйная палярызацыя грамадства, наколькі моцны ўплыў расійскай прапаганды, і якія наратывы найбольш папулярныя ў беларускіх дзяржСМІ.

"Жорсткае ідэалагічнае процістаянне"

Media IQ прааналізавала эвалюцыю палярызацыі ў беларускім інфармацыйным полі ў прерыяд электаральнай кампаніі - з моманту прызначэння даты прэзідэнтскіх выбараў у кастрычніку 2024 года і да дня галасавання 26 студзеня 2025. Асобна разглядалася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі 25 сакавіка. У цэнтры ўвагі былі дзесяць дзяржаўных і дзесяць незалежных медыя.

Старэйшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі звяртае ўвагу, што ў дзяржсмі яшчэ больш замацаваўся каструкт пра тое, што "выбары мы праводзім самі для сябе і, адпаведна, ніякія ацэнкі звонку не маюць значэння". "У гэтым падаваўся сэнс электаральнага суверэнітэту", - адзначае эксперт.

Што да незалежных медыя, то яны адразу казалі пра перадвызначаныя вынікі і імітацыю дэмакратыі.

У снежні 2024 года, па словах Быкоўскага, узмацніліся ўзаемная антыпатыя і недавер паміж інфармацыйнымі сегментамі. "Мы назіралі, як працэдурныя дэбаты пра законнасць ці незаконнасць выбараў эвалюцыянавалі ў жорсткае ідэалагічнае процістаянне, дзе нават нейтральная пазіцыя стала практычна немагчымай", - кажа аналітык.

Выбары ператварыліся ў "мабілізацыйны праект"

"Сімвалічнай кульмінацыяй і палярызацыяй" стала асвятленне інаўгурацыі Лукашэнкі: дзяржаўныя медыя пісалі гэта як пра "свята для ўсяго беларускага народа", у незалежных СМІ была невялікая колькасць публікацый, дзе свярджалася, што гэта "спектакль".

"Наша даследаванне задакументавала з'яўленне інфармацыйных бурбалак з асобнымі фактарамі, наратывамі і аўдыторыямі. Адны і тыя ж падзеі атрымлівалі цалкам розныя інтэрпрэтацыі. Мы назіраем практычна поўную адсутнасць фактычнага ці інтэрпрэтацыйнага перасячэння, - каментуе Быкоўскі. - Гэта зніжае шанцы на фармаванне грамадскага кансэнсусу".

З дадатковых назіранняў, якія зрабілі экперты, - яшчэ большая мілітарызацыя электаральнага дыскурсу: Лукашэнка заклікаў грамадзян не губляць пільнасць на ўчастках, у дзяржСМІ казалі пра пяць тысяч славікоў, задзейнічаных для гарантавання бяспекі на выбарах і г.д.

"Выбары з грамадзянскай працэдуры ператварыліся ў тое, што дзяржаўныя медыя называлі "мабілізацыйным праектам", - дадае Паўлюк Быкоўскі.

Знізілася колькасць перадач расійскай вытворчасці

У сваю чаргу Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла маніторынг пракрамлёўскіх наратываў у эфіры трох дзяржаўных беларускіх тэлеканалаў - АНТ, СТБ і Беларусь 1. Яго вынікі падчас анлайн-прэзентацыі прадставіў старжыня БАЖ Андрэй Бастунец.

Даследванне нечакана паказала, што за апошнія гады доля і час перадач расійскай вытворчасці ў вяшчанні беларускіх тэлеканалаў у прайм-тайм у цэлым знізіліся. Але яны ўсё яшчэ застаюцца "відавочна празмернымі", што ўплывае на інфармацыную бяспеку РБ.

"Беларусь не проста рэтранслюе пракрамлёўскія наратывы, гэта яе ўласныя наратывы", - таксама адзначает Бастунец.

БАЖ выдзяляе некалькі прапагандысцкіх мэсэджаў, якія гучаць у інфармацыйных праграмах беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў: антыўкраінскія, антызаходнія, пра "беглых" (так дзяржпрапаганда называе беларускіх палітэмігрантаў. - Рэд.), а таксама прысвечаныя "культу Лукашэнкі".

Змянілася рыторыка ў адносінах да Украіны і ЗША

Бастунец адзначае, што ў параўнанні з мінулым годам стала менш антыўкраінскіх сюжэтаў, таксама крыху змянілася іх танальнасць: ад фактычна "варожай дзяржавы" да "карумпіраванай краіны", якая з-за Майдана апынулася ў цяперашняй сітуацыі. "Асноўны аб'ект нападак - кіраўніцтва краіны і, у першую чаргу, Зяленскі", - кажа старшыня БАЖ.

Што да антызаходніх наратываў, то сцвярждаецца, што Захад правакуе войны, санкцыі шкодзяць тым краінам, якія іх прымаюць, Еўропа "дэградуе, страчвае суверэнітэт і кіруецца ЗША", "Польша, Літва, Германія - агрэсіўныя суседзі Беларусі".

"Стала заўважна, як крыху змянілася рыторыка ў адносінах да Злучаных Штатаў, асабліва пасля інаўгурацыі Трампа, яго пачалі называць "Трамп-бульдозер", "моцны лідар", з якім могуць быць звязаныя пазітыўныя змены", - звяртае ўвагу Андрэй Бастунец.

Стала крыху менш матэрыялаў, прысвечаных адносінам з Расіяй. Такія сюжэты часцей расказваюць пра падтрымку з боку Пуціна і ядзерны парасон, што ўмацоўвае бяспеку Беларусі.

У той жа час узрасла колькасць сюжэтаў, якія праводзяць культ асобы Лукашэнкі. "І што, магчыма, яшчэ больш цікава, у Беларусі пайшла нармалізацыя вызначэння ўладнага рэжыму як "дыктатуры", - дадае Бастунец.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Украина назвала три беларусские компании, которые помогают России создать замену Starlink
Спорт
УЕФА оштрафовал Финляндию за плакат с усатым тараканом на матче с Беларусью
Новости Жодино
В Жодино планируют построить еще один микрорайон и путепровод через железную дорогу
Общество
Минский 407-й завод “активно включен“ в производство деталей для российской авиации — Минтранс
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Украина назвала три беларусские компании, которые помогают России создать замену Starlink
Спорт
УЕФА оштрафовал Финляндию за плакат с усатым тараканом на матче с Беларусью
Новости Жодино
В Жодино планируют построить еще один микрорайон и путепровод через железную дорогу
Общество
Минский 407-й завод “активно включен“ в производство деталей для российской авиации — Минтранс
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
ВСЕ НОВОСТИ