Общество

«Гэта як насупраць чалавека пасьля курорту паставіць вязьня, які прайшоў дзесяцігодзьдзі турмы»

...і сказаць: «Давайце, змагайцеся паміж сабой! Канкуруйце! Цяпер жа ўмовы роўныя!»

Общество gazetaby.com
0

Публіцыст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Cяргей Навумчык – пра тое, ці зможа пашырыцца ўжываньне беларускай мовы без высілкаў дзяржавы.

– Разумею, што ў цяперашні пэрыяд «постпраўды» ісьціна — нішто, лайкі, перапосты, колькасьць праглядаў — усё, і што чым больш экзальтаване меркаваньне выказана, тым больш шанцаў набраць статыстыку, – піша Навумчык. – І ўсё ж, ад тых, хто прэтэндуе на ролю аналітыкаў, хочацца бачыць калі не адказнасьці за свае словы, дык хаця б мінімальнай карэляцыі з рэальнасьцю.

Так, Рыгор Астапеня кажа, што для пашырэньня сфэры ўжытку беларускай мовы нічога ня трэба рабіць, і што «свядомасць сфармуецца сама». Супраць такога падыходу можна выставіць шмат аргумэнтаў — але прывяду вельмі канкрэтны, можна сказаць, арыфмэтычны прыклад зь нядаўняй гісторыі.

Вось дадзеныя, агучаныя сакратаром парлямэнцкай Камісіі па культуры, адукацыі і захаваньні гістарычнай спадчыны Яўгенам Цумаравым на сэсіі Вярхоўнага Савета.

Ён сказаў, што ў верасьні 1993 «упершыню ў гісторыі ў Рэспубліцы Беларусь больш за 80% першаклясьнікаў пайшлі ў беларускамоўныя клясы — незалежна ад таго, якой зьяўляецца школа» (Стэнаграма XIII сэсіі Вярхоўнага Савета, 3 сакавіка 1994 г.).

80 працэнтаў! Але ж склаліся гэтыя лічбы ня «самі па сабе» — ім папярэднічалі прыняцьце ў студзені 1990 Вярхоўным Саветам Закона аб мовах, унясеньне распрацаваных дэпутатамі Апазыцыі БНФ паправак у шэрах заканадаўчых актаў, прыняцьце Саветам Міністраў і Міністэрствам адукацыі адпаведных нарматыўных актаў, ініцыятарам якіх выступілі як дэпутаты БНФ, гэтак і ўзгаданая парлямэнцкая Камісія на чале зь Нілам Гілевічам.

Гэта тое, што на самой вяршыні ўладных структураў — але была яшчэ праца адпаведнай камісіі Сойму БНФ на чале зь Вінцуком Вячоркам, тысячаў актывістаў Таварыства беларускай мовы (ТБМ) на чале з тым жа Гілевічам, Таварыства беларускай школы (ТБШ), і штодзённая іх праца ішла ня толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах.

Слова «штодзённая» не публіцыстычны штамп, а канстатацыя тагачаснай рэальнасьці. Быў няспынны ўплыў актывістаў ТБМ і ТБШ на чыноўнікаў, ад якіх залежыла выкананьне Закону аб мовах. Ствараліся новыя падручнікі (так, Людзьміла Майсеня напісала беларускамоўны школьны падручнік па матэматыцы, рыхтаваліся іншыя падручнікі па дакладных навуках).

Супрацоўнікі выдавецтваў падрыхтавалі да друку кнігі дзясяткаў аўтараў, якія былі забароненыя (а перад гэтым рэпрэсаваныя) у гады бальшавіцкага тэрору.

Словам, у 1990-1993 гады ішла вельмі інтэнсіўная, мэтанакіраваная і сыстэмная праца не дзясяткаў — тысяч людзей. 

Ну а цяпер я працытую тое, што сказаш сакратар Камісіі ВС па культуры, адукацыі і захаваньні гістарычнай спадчыны пасьля таго, як паведаміў пра 80% першаклясьнікаў у беларускамоўных клясах:

«Прычым ніводнай скаргі не прыйшло ні ў Камісію Вярхоўнага Савета, ні ў Міністэрства адукацыі. Значыць, людзі добраахвотна прынялі тое, што беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай». (Стэнаграма XIII сэсіі Вярхоўнага Савета, 3 сакавіка 1994 г.).

Але ня варта забывацца, што да моманту прыняцьця Закону аб мовах ужо больш як дзесяць гадоў існавала створанае Генадзем Бураўкіным беларускае тэлебачаньне, што гучала беларускамоўнае радыёвяшчаньне па правадной сетцы практычна ў кожнай хаце, што наклады кніг Быкава, Караткевіча, Брыля, іншых аўтараў дасягалі 40-60, і нават 100 тысяч асобнікаў, што большасьць абласных газэт і практычна ўсе раённыя выходзілі на беларускай мове.

Што ніводзін кіраўнік Беларусі, кім бы ён ня быў, ня мог дазволіць сабе заявіць, што «на белорусским языке невозможно нормально высказать мысль», і што «люди, разговаривающие на белорусским языке, только то и умеют, что разговаривать на белорусском языке».

Што міліцэйскі начальнік, калі б ён публічна сказаў, што беларуская мова павінна зьнікнуць, імгненна выляцеў бы з працы як пробка з-пад шампанскага.

У гэтым сэнсе сытуацыя 1970-80 кардынальна адрознівалася ад таго, что адбываецца ў Беларусі цяпер, калі ўсё беларускае, нацыянальнае мэтанакіравана вынішчаецца. І для аднаўленьня спатрэбіцца значна больш высілкаў, чым у пачатку 90-х.

А такія намаганьні давядзецца рабіць, бо ўсяго толькі «стварыць адпаведныя умовы», «калі беларуская мова зможа адкрыта канкураваць з рускай», як гэта бачыць сп. Астапеня — тое ж самае, што насупраць чалавека пасьля курорту паставіць вязьня, які прайшоў дзесяцігодзьдзі турмы са зьдзекамі і катаваньнямі, і сказаць: «Давайце, змагайцеся паміж сабой! Канкуруйце! Цяпер жа ўмовы роўныя!».

Спадар Астапеня кажа, што «мы перараслі той момант, калі думалі, што Беларусь калісьці будзе беларускамоўнай». Усё ж, заявы такога кшталту вартна рабіць ад самога сабе — «я думаў», «я перарос».

Асабіста я (як і дзясяткі сваіх знаёмых, сярод якіх ёсьць як вельмі вядомыя асобы, гэтак і невядомыя), нягледзячы на цяперашнія цяжкія часы, ні сэкунды не сумняюся, што Беларусь — хай нават і не пры маім жыцьці — будзе беларускамоўнай.

Інакш гэта ўжо будзе не Беларусь, а тэрыторыя пад нейкім іншым назовам.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ