Общество

Сяргей Навумчык: Я перакананы, што пасьля 2020-га мы ўсё ж бліжэй да свабоды, чым раней

"Трэба думаць, беларусы зрабілі выснову з 2020-га. Кветкі — цудоўна, але — толькі пасьля перамогі".

Общество ex-press.by
0

Народ мае права самастойна вырашаць свой лёс, што ён зрабіў у 1994-м, і мае права выправіць памылку, што спрабаваў зрабіць у 2020-м, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Народ мае права на паўстаньне. Гэтая права пацьверджана ўсёй гісторыяй цывілізацыі. Ва ўсякім разе, эўрапейскай цывілізацыі, пачынаючы яшчэ з антычнасьці. Прычым, аж да фізычнага зьнішчэньня тараніі. Хаця б з той прычыны, што тыранія, калі яе ня зьнішчыць, можа пагражаць і іншым народам.

У гэтым, між іншым, палягае адказ на дылему, якую ў свой час сфармуляваў Васіль Быкаў, сказаўшы, што дэмакратыя ня можа перамагчы дыктатуру адэкватнымі сродкамі. Гэтыя быкаўскія словы часта разумеюць як заклік зьмірыцца зь непазьбежнасьцю, тады як яны толькі канстатацыя: не перамагае, бо не дазваляе сабе змагацца з дыктатурай тымі спосабамі, якімі тыранія змагаецца з прыхільнікамі свабоды. Формула «народ мае права на паўстаньне» якраз і паказвае выйсьце.

Трэба думаць, у гэтым сэнсе беларусы зрабілі выснову з 2020-га. Кветкі — цудоўна, але — толькі пасьля перамогі.

Ацэньваючы падзеі нядаўнія, нам варта паспрабаваць паглядзець на сытуацыю з вышыні значна большай гістарычнай пэрспэктывы.

І калі мы гэта зробім, мы ўбачым, што за намі — два з паловай стагодзьдзя імпэрскай акупацыі. І ў ёй былі пэрыяды, калі само слова «Беларусь» было забаронена. Беларусаў як нацыю няспынна зьнішчалі — пры царах, з высылкамі ў Сібір, пры бальшавіках, з расстрэламі ў шматлікіх Курапатах.

Такі каласальны тэрмін, які закрануў мінімум дзесяць пакаленьняў, ня мог не дэфармаваць мэнталітэт народа.

У жніўні 1991-га шанцаў, што Беларусь застанецца пад кіраваньнем Крамля (так, адзінай зь іншых рэспублік), як я усё больш пераконваюся, было значна больш, чым што здабудзе Незалежнасьць. У тым, што здабыла — вялізная заслуга авангарда нацыі, дзясяткаў тысяч актывістаў Беларускага Народнага Фронту на чале з Пазьняком, як бы мяне не пераконвалі ў зваротным.

Як і ў 1918-м, у 1991-м беларусы даказалі, што маюць права на сваю дзяржаву.

Наступныя 30 гадоў жыцьця хай і ў дэ-юрэ незалежнай краіне, але пад лукашэнкаўскай дыктатурай, не маглі сфармаваць у грамадзтва ні палітычнай культуры, ні яснага разуменьня нацыянальных каштоўнасьцяў. І таму тое, што сотні тысяч беларусаў узьнялі ў жніўні 2020-га Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, можна ўспрыняць як цуд, хаця асабіста мне ў гэтым бачыцца жыцьцятворнасьць беларускай нацыянальнай ідэі.

Цалкам магчыма, 2020 год і ня мог скончыцца перамогай (паўтараю, дамагаючыся вызваленьня з-за кратаў яго лідэраў, мы маем права і павінны аналізаваць іх тагачасныя дзеяньні).

Пры тым, што гэтыя дзьвесьце з паловай гадоў іпмпэрскай акупацыі і залежнасьці нас усё яшчэ не адпускаюць, — я перакананы, што пасьля 2020-га мы ўсё ж бліжэй да свабоды, чым раней.

І вось яшчэ адна дэталь, якая хоць і ня мае непасрэднага дачыненьня да пэўнай гістарычнай даты, але надае тое, што завецца гістарычным аптымізмам. Гэта значыць — аптымізмам, які вынікае з гісторыі.

У гэтыя дні Інтэрнэт абляцеў відэазварот да Пуціна жыхароў узятага ўкраінскімі войскамі раёна Курскай вобласьці РФ: «Помогите нам вернуть наши земли, Владимир Владимирович! Мы ведь поддерживаем специальную военную операцию, Владимир Владимирович!» (тое, што страта «ваших земель» вынік таго, што сунуліся ў «не ваши земли», для гэтых людзей — невырашальная лагічная задача, бо, як казаў «Владимир Владимирович», «Россия -= везде»).

Зварот не арганізаваны мясцовымі ўладамі — у ім гнеўныя тырады пра раённую адміністрацыю. Словы, як гаворыцца, ідуць ад сэрца, льюцца з самой душы.

Увогуле, заклікаў расейцаў «да цара» апошнім часам мы бачылі шмат — ці то каналізацыю прарве і дом затопіць, ці то прарве дамбу і затопіць увесь горад, ды ці мала чаго штодня не здараецца на абшарах бясконцай Расеі. І практычна заўсёды — словы пра «мы ведь поддерживаем специальную воекнную операцию!». Трэба разумець — мы ўхваляем агрэсію супраць Украіны, падтрымліваем забойствы старых, жанчын і дзяцей, радуемся бамбёжкам радзільных дамоў, нам да сэрца нялюдзкія катаваньні ваеннапалонных.

За апошнія гады мы бачылі сотні і сотні «пакаянных» відэа беларусаў, запіс якіх, між іншым, патрапляе пад катэгорыю псыхалягічных катаваньняў, а значыць — злачынстваў супраць чалавечнасьці. Мы чулі дэклямацыю графаманіі пра «великую победу», запісы клятваў т.зв. «государственным симолам» і іншай прапагандысцкай лухты, у якой ініцыятывы ўдзельнікаў было ня болей, чым было яе ў «чытацкіх канфэрэнцыях» па брэжнеўскай «Малай зямлі» паўстагодзьдзя таму.

Але я ніколі ня бачыў, каб звычайныя беларусы запісвалі калектыўныя звароты да Лукашэнкі, дзе б гучалі ўхваленьні масавых рэпрэсій і катаваньняў ягоных праціўнікаў (дарэчы, і ў падтрымку вайны Расеі супраць Украіне — таксама).

І вось у гэтым — праява галоўнага, вызначальнага адрозьненьня паміж эўрапейскім мэнталітэтам беларусаў і мэнталітэтам народа, які пхнецца да нас у «старэшыя браты».

Розьніцы, якую ня сьцёрлі нават стагодзьдзі імпэрскай акупацыі.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
2020 год
социум
беларусь
россия
русский мир
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
ВСЕ НОВОСТИ