Общество

Карбалевіч: «Нават у сьледчых ізалятарах зьявіўся недахоп супрацоўнікаў»

Галоўная прычына кадравага голаду — самая масавая ў сучаснай гісторыі Беларусі эміграцыя.

Общество gazetaby.com
0

Улады сутыкнуліся з вострай праблемай недахопу працоўных рук. Спрабуюць яе неяк вырашыць, але ўсе меры зводзяцца галоўным чынам да звыклага спосабу — гвалту, узмацненьня «прыгоннай» залежнасьці грамадзян ад дзяржавы, піша на Радыё Свабода палітолаг Валер Карбалевіч.

Недахоп кадраў назіраецца ва ўсіх сфэрах

Як вядома, неад’емны складнік рынкавай эканомікі — беспрацоўе. І тут Беларусь парушае ўсе каноны і правілы. Наадварот, у краіне значны дэфіцыт працоўных рэсурсаў.

Калі раней, 1–2 гады таму, пра гэтую праблему гаварылі толькі незалежныя эканамісты, мэдыя, то цяпер на недахоп працаўнікоў пачалі наракаць дзяржаўныя чыноўнікі. У прыватнасьці, Аляксандар Лукашэнка раз за разам вымушаны зьвяртацца да гэтай тэмы.

Падчас нарады па прамысловасьці 9 красавіка ён адзначыў, што сёньня даводзіцца гаварыць «не пра якасьць падрыхтоўкі кадраў, а пра іх павальны дэфіцыт». 16 красавіка, выступаючы на нарадзе па сельскай гаспадарцы, Лукашэнка канстатаваў, што «кадравы дэфіцыт — гэта, мабыць, сыстэмаўтваральная праблема галіны», «на месцах застаюцца ня больш за палову маладых спэцыялістаў», і «калі ня вырашым праблему кадраў у сельскай гаспадарцы — і эканомікі ня будзе».

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што маем самы вялікі дэфіцыт працоўных рук за ўсе гады існаваньня незалежнай Беларусі. І гэта прызнаецца як вялікая праблема на найвышэйшым узроўні.

Недахоп кадраў назіраецца ва ўсіх сфэрах. Летась попыт на працоўныя рукі дасягнуў амаль 100 тыс. чалавек, узросшы на 30%. Прычым колькасьць вакансій расьце. 70% іх тычацца рабочых спэцыяльнасьцяў. Дэфіцыт закрануў вядучыя прадпрыемствы, гіганты, эканамічныя сымбалі Беларусі.

Так, на «МАЗе» некамплект працаўнікоў складае 13% (больш як 2,5 тыс.), на «МТЗ» — больш за 2,2 тыс., на «БелАЗе» — 308, на «Гомсельмашы» — 220 чалавек. Дайшло да таго, што на «МТЗ» абяцаюць плаціць па 500 рублёў дзейным супрацоўнікам, калі яны прывядуць на прадпрыемства новыя кадры.

У сельскай гаспадарцы недахоп кіроўных кадраў і спэцыялістаў рабочых прафэсій сёньня складае каля 10%, вэтэрынараў і заатэхнікаў — 15%.

Ёсьць сфэры, у якіх дэфіцыт кадраў становіцца сацыяльнай праблемай, якая можа мець і палітычныя наступствы. Найбольш гэта заўважна ў сыстэме аховы здароўя.

Пагаршэньне мэдычнага абслугоўваньня нэгатыўна ўспрымаецца грамадзтвам. Год таму Лукашэнка быў вымушаны канстатаваць: «Рыхтуем дастаткова лекараў і мэдсясьцёр, а ў раёнах не затрымліваюцца нават «мэтавікі». Шукаюць сабе месца ў сталіцы ці, што яшчэ горш, за мяжой». Цяпер шмат у якіх менскіх мэдычных установах працуюць дактары зь небеларускімі прозьвішчамі.

Нават у сьледчых ізалятарах зьявіўся недахоп супрацоўнікаў.

Чаму не хапае працоўных рук?

У чым прычына дэфіцыту працоўных рук? Прычын шмат. Напрыклад, «дэмаграфічная яма», якая часткова тлумачыцца доўгім «рэхам» вайны.

Але галоўная прычына кадравага голаду — самая масавая ў сучаснай гісторыі Беларусі эміграцыя. Паўгода таму намесьнік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў назваў лічбу эмігрантаў з 2020 году — 350 тыс. чалавек.

Паводле ацэнак экспэртаў цэнтру BEROC, апошнія тры гады сярэдняя лічба міграцыі складала 100 тыс. чалавек на год. Хутка Беларусь можа страціць 10% працаздольнага насельніцтва. Летась Лукашэнка быў вымушаны прызнаць: «Мяне інфармуюць аб тым, што самыя-самыя прасунутыя, клясныя спэцыялісты з краіны зьяжджаюць».

Зразумела, на пераезд уплываюць розныя прычыны. Шмат эканамічных эмігрантаў. Дарэчы, многа беларусаў з гэтай нагоды выехала ў Расею. Шэраг прыватных кампаній (асабліва ў IT-сфэры) зладзілі рэлякацыю за мяжу з прычыны неспрыяльных умоваў для бізнэсу, заходніх санкцый.

Нямала мужчын выехалі, бо асьцерагаюцца прызыву ў войска: уцяклі, каб ня трапіць на вайну, у якую Беларусь можа быць уцягнута. Пэўная частка моладзі імкнецца ўхіліцца ад прымусовага разьмеркаваньня і адпрацоўкі пасьля ВНУ. Гэта адна з прычын, чаму, напрыклад, больш за 12 тысяч беларускіх студэнтаў вучацца ў Польшчы.

Але галоўная прычына масавай эміграцыі — палітычны тэрор у Беларусі. Гэта бясконцыя арышты, суды супраць апанэнтаў рэжыму. Таксама адбываюцца масавыя чысткі ў дзяржустановах і бюджэтных арганізацыях. Там пазбаўляюцца ад палітычна неляяльных асобаў. Цяпер, каб уладкавацца на вакантную пасаду ў дзяржустанову, патрэбна характарыстыка з апошняга месца працы.

Калі гаварыць пра тую ж сфэру аховы здароўя, то цяпер пры кожным буйным шпіталі ці паліклініцы ўведзена пасада намесьніка галоўнага ўрача па бясьпецы і кадрах — гэта нехта з КДБ. Дык вось, гэтыя людзі выклікаюць мэдыкаў на допыты, праглядаюць тэлефоны, каб праверыць, ці не чытае лекар незалежныя СМІ, запалохваюць, прымушаюць даносіць на калегаў пад пагрозай звальненьня.

Шмат выпадкаў, калі звальнялі адзінага спэцыяліста ў паліклініцы, раёне. Нікога не хвалюе, што ў выніку гэтага шмат людзей застаюцца без мэдычнай дапамогі.

Таму людзі і зьяжджаюць — ратуюцца ад палітычных рэпрэсій.

Улады стварылі гэты дэфіцыт сваімі рукамі.

Як улады імкнуцца вырашыць праблему?

Улады спрабуюць неяк урэгуляваць гэтае пытаньне. Аднак у існага рэжыму ёсьць толькі адзін спосаб вырашэньня любой праблемы, ён унівэрсальны. Гэта — гвалт, прымус, закручваньне гаек. Вось і дэфіцыт кадраў рэжым спрабуе вырашыць звыклымі мэтадамі ўзмацненьня «прыгоннай» залежнасьці грамадзян ад дзяржавы.

Няма каму працаваць? Давайце павялічым тэрмін адпрацоўкі пасьля заканчэньня навучальнай установы. У лістападзе 2023 году ў Беларусі зрабілі больш жорсткімі ўмовы адпрацоўкі для дактароў некаторых спэцыялізацый, а таксама патрабаваньні па кампэнсацыі кошту навучаньня. Было заяўлена пра ўвядзеньне абавязковага разьмеркаваньня для платнікаў і павелічэньне тэрміну адпрацоўкі для бюджэтнікаў у ВНУ да 5 гадоў (праўда, потым прыняцьцё гэтага рашэньня прыпынілі).

Начальнік міліцыі Горадзенскай вобласьці Зьміцер Разянкоў заявіў, што МУС плянуе накіраваць у парлямэнт, а таксама агучыць на Усебеларускім народным сходзе прапанову вярнуць у Крымінальны кодэкс артыкул за дармаедзтва.

Падвысілі пэнсійны ўзрост, Лукашэнка заклікаў вяртаць на працу пэнсіянэраў.

Аднак усё гэта мала дапамагло. Праблема дэфіцыту працоўных рэсурсаў працягвае абвастрацца.

Каб вырашыць праблему, ёсьць відавочныя і зусім простыя рашэньні. Трэба спыніць палітычны тэрор, вызваліць палітвязьняў, заклікаць вярнуцца палітэмігрантаў, ліквідаваць «чорныя сьпісы» палітычна нядобранадзейных грамадзян, узяць курс на лібэралізацыю бізнэсу, палепшыць інвэстыцыйны клімат і інш.

Але пры цяперашнім палітычным рэжыме ўсё гэта немагчыма. Бо для яго задача ўтрыманьня ўлады значна важнейшая, чым вырашэньне любых сацыяльных і эканамічных праблем краіны.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
кадравы голад
Беларусь
турма
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Путинизм - закономерный итог не только трагического XX века, но и всего исторического цикла, корнями упирающегося куда-то в Смутное время
Политика
Зянон Пазьняк: Гледзячы на Летуву, складваецца ўражаньне, што ўлада ў гэтай краіне ёсьць найбольшым ворагам Беларусі і Беларускага народа
В мире
Иранский партнер в беде. Как ответит Россия на новое обострение на Ближнем Востоке
Происшествия
В Борисовском районе на пожаре погиб пенсионер
Политика
Нужна ли демсилам единая стратегия к «безвыборам-2025»? Мнение Виталия Цыганкова
Экономика
Лукашенко разрешил России «серьезно пощупать территории Гомельской области»
Политика
«Гарант стабильности, конечно, настоящий богатырь. По лестнице подняться уже не может, зато груду нарубленных дров на фото показывает»
Общество
«Если этот человек сейчас сидит в аппарате, то он максимально заинтересован в раскручивании репрессий»
Общество
Погиб начальник отдела СИЗО №1
Общество
Белорусский экс-политзаключенный ударил молотком по стене Кремля
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Путинизм - закономерный итог не только трагического XX века, но и всего исторического цикла, корнями упирающегося куда-то в Смутное время
Политика
Зянон Пазьняк: Гледзячы на Летуву, складваецца ўражаньне, што ўлада ў гэтай краіне ёсьць найбольшым ворагам Беларусі і Беларускага народа
В мире
Иранский партнер в беде. Как ответит Россия на новое обострение на Ближнем Востоке
Происшествия
В Борисовском районе на пожаре погиб пенсионер
Политика
Нужна ли демсилам единая стратегия к «безвыборам-2025»? Мнение Виталия Цыганкова
Экономика
Лукашенко разрешил России «серьезно пощупать территории Гомельской области»
Политика
«Гарант стабильности, конечно, настоящий богатырь. По лестнице подняться уже не может, зато груду нарубленных дров на фото показывает»
Общество
«Если этот человек сейчас сидит в аппарате, то он максимально заинтересован в раскручивании репрессий»
Общество
Погиб начальник отдела СИЗО №1
Общество
Белорусский экс-политзаключенный ударил молотком по стене Кремля
ВСЕ НОВОСТИ