Летась у Польшчы ў грамадзян Беларусі нарадзілася больш за 700 дзяцей, паведамляе mostmedia.io. Прыблізна столькі ж было ў 2022 годзе — 741.
Грамадзянкі іншых краін нарадзілі ў Польшчы больш за 15 тысяч дзяцей. Гэта 5,5% ад агульнай колькасці. На першым месцы, як і за год да гэтага, украінкі. У іх у 2023-м нарадзілася 12 тысяч дзяцей (у 2022-м было 16,7 тысячы). Беларускі на другім месцы, на трэцім — в'етнамцы (188 нованароджаных у Польшчы).
Польскае статыстычнае ведамства сведчыць, што нараджальнасць у краіне з кожным годам зніжаецца. У 2023-м яна дасягнула самага нізкага значэння з часоў Другой сусветнай вайны.
Паводле апошніх даных, у Польшчы афіцыйна жывуць амаль 119 тысяч грамадзян Беларусі.
Добро пожаловать в реальность!