Общество

Карбалевiч: Лукашэнка імкнецца неяк памяняць уражаньне ў абываталяў пра свой рэжым

Палітычны тэрор выканаў сваю функцыю.

Общество ex-press.by
0

​​​​​​​Лукашэнка робіць спробу стварыць такую мадэль правасудзьдзя, у рамках якой паралельна існавалі б дзьве лініі, два палітычныя курсы, піша палітолаг Валер Карбалевiч.

Адносна «ворагаў» будзе дзейнічаць палітыка жорсткага тэрору. А для звычайных абываталяў паспрабуюць стварыць вобраз справядлівай гуманнай улады, гатовай да лібэралізацыі крымінальнага заканадаўства і судовых выракаў.

11 студзеня падчас нарады ў пытаньнях заканадаўства Аляксандр Лукашэнка абвясьціў пра амністыю для зьняволеных, якая чакаецца сёлета. З інфармацыі міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова вынікае, што амністыя ня будзе тычыцца палітвязьняў, гэта значыць тых, хто асуджаны «за экстрэмізм і тэрарызм».

Такім чынам, гэтая кампанія не закране галоўную тэму грамадзка-палітычнага жыцьця Беларусі. Таму можна было б лічыць, што яна зьяўляецца руцінным мерапрыемствам. Такія амністыі традыцыйна абвяшчаюцца напярэдадні юбілеяў вызваленьня Беларусі і перамогі ў Другой сусьветнай вайне. (Толькі амністыя 2022 году была выключэньнем, яе правялі ў лістападзе).

Калі казаць пра фактычны бок справы, то, паводле таго ж Кубракова, з калёній вызваляць каля 900 чалавек, з «хімій» — 460. А яшчэ 2500 здымуць з уліку крымінальна-выканаўчай інспэкцыі. Закон «Аб амністыі» будзе прымаць новы склад Палаты прадстаўнікоў, які павінны выбраць 25 лютага.

Тым ня менш палітычны аспэкт тут прысутнічае, і Лукашэнка падчас нарады яго вылучыў.

«Трэба падысьці да пытаньня амністыі нетрадыцыйна», варта «больш уважліва паглядзець на жанчын і дзяцей, на жанчын зь дзецьмі», — заявіў ён.

Вось такі дзяржаўны гуманізм. Лукашэнка таксама паразважаў пра тое, што «справядлівасьць павінна прасякнуць увесь крымінальны закон і практыку яго прымяненьня», «трэба быць больш асьцярожнымі пры вынясеньні пакараньняў, асабліва ў судзе», неабходна «ўлічваць асобу абвінавачаных пры вынясеньні рашэньня аб пакараньні». Больш за тое, ён прапанаваў перагледзець Крымінальны кодэкс у бок лібэралізацыі, бо «сытуацыя ў краіне характарызуецца нармальна ў пляне правапарушэньняў, таму трэба на гэта ісьці».

Гэта можна прачытаць як абвяшчэньне курсу на лібэралізацыю, гуманізацыю крымінальнага пакараньня грамадзян як складовую частку выбарчай кампаніі Лукашэнкі. Але як гэта суадносіцца з палітычным тэрорам, які не спыняецца ў краіне? Гэта ж супрацьлеглыя трэнды.

Як можна зразумець з тлумачэньняў Лукашэнкі, амністыя і лібэралізацыя заканадаўства і судовых выракаў часткова зьвязаныя з дэфіцытам працоўных рэсурсаў у краіне. І вызваленых з-за кратаў людзей трэба абавязкова прымусіць працаваць.

Але ня гэта галоўнае. Тут праблема ў іншым.

Справа ў тым, што палітычны тэрор у пэўным сэнсе выканаў сваю функцыю. Ён усталяваў у грамадзтве атмасфэру страху, запужаў людзей, нэўтралізаваў магчымасьць публічнага пратэсту. Але меў і нэгатыўныя, пэўна, непрадбачаныя наступствы. Тэрор стварыў непрывабную атмасфэру, адчуваньне таго, што ў краіне ўсталяваная жорсткая дыктатура. Бо калі ў нейкім райцэнтры праводзіцца «зачыстка», арыштоўваюць хаця б некалькі чалавек з палітычных матываў, гэта схаваць немагчыма: некалькі дзён пасьля гэтага горад «гудзе».

Тое самае адбываецца, калі «хапун» робяць на нейкім прадпрыемстве: інфармацыя ў выглядзе чутак хутка распаўсюджваецца па ўсіх цэхах. Прычым далёкія ад палітыкі абываталі разумеюць, што такая жорсткасьць абумоўлена жаданьнем аднаго чалавека трымаць уладу пажыцьцёва. Хачу падкрэсьліць, што такой ступені брутальнасьці ўладаў ня памятаюць нават людзі, якія жылі яшчэ ў СССР, бо позьні савецкі пэрыяд вызначаўся пэўнай лібэральнасьцю. За анэкдоты пра Леаніда Брэжнева ў турму не саджалі, а цяпер за любы выпад у адрас Аляксандра Лукашэнкі можна трапіць за краты. Такое было ў сталінскія часы, але людзей, якія памятаюць тую эпоху, засталося вельмі мала.

Таму Лукашэнка імкнецца неяк памяняць дрэннае ўражаньне ў абываталяў пра свой рэжым. Робіцца спроба стварыць такую мадэль, у рамках якой паралельна існавалі б дзьве лініі, два палітычныя курсы. Адносна «ворагаў», то бок усіх іншадумцаў, будзе дзейнічаць палітыка жорсткага тэрору: яе сымбалем выступае Мікалай Карпянкоў, які рэгулярна пужае з тэлеэкрана ўсё новымі спэцпадразьдзяленьнямі ва ўнутраных войсках, вагнэраўцамі. Гэта своеасаблівае ўвасабленьне вагнэраўскай кувалды над галовамі палітычных праціўнікаў.

А для звычайных абываталяў — вобраз справядлівай, гуманнай улады, якая гатовая да лібэралізацыі крымінальнага заканадаўства і судовых выракаў. І ўвасабленьнем гэтага вобразу павінен выступіць сам правадыр — строгі для ворагаў і справядлівы, нават гуманны да свайго добрага паслухмянага народу. Такі своеасаблівы перадвыбарны папулізм, закліканы вярнуць народную любоў. І амністыя тут павінна выканаць сваю ролю. Прычым амністыя, расьцягнутая на два гады. Сёлета яна прымеркаваная да 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі, а ў 2025 годзе (годзе прэзыдэнцкіх выбараў) — да 80-годзьдзя перамогі ў Другой сусьветнай вайне.

Іншая справа, ці магчымае існаваньне такога гібрыду, палітычнага кентаўра ў адной краіне, у межах аднаго рэжыму? Бо такія супрацьлеглыя курсы павінны рэалізоўваць адныя і тыя ж «сілавікі» і суды.

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ