Общество

У камандзе Ціханоўскай распавялі, на якім этапе знаходзіцца праца над «пашпартам новай Беларусі»

Таксама працягваюцца кансультацыі зь міжнароднымі партнэрамі, «каб паціху набліжацца да прызнаньня дакумэнта».

Общество www.svaboda.org
0

У рамках праекту «пашпарту новай Беларусі» цяпер вырашаюцца арганізацыйныя пытаньні, паведаміў агенцтву «Позірк» прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у замежных справах Валер Кавалеўскі.

«Зараз мы працуем над заснаваньнем органа выдачы «пашпарта новай Беларусі», — сказаў ён. — Трэба думаць пра напісаньне працэдур, пра пэўныя ўнутраныя працэсы, якія зробяць гэты орган сапраўдным. То бок зараз такая арганізацыйная праца ідзе».

Паводле яго, таксама працягваюцца кансультацыі зь міжнароднымі партнэрамі, «каб паціху набліжацца да прызнаньня дакумэнта».

«Некалькі тыдняў таму мы разьмясьцілі замову на матэрыялы для вырабу ўзораў „пашпарту новай Беларусі“, месяцы тры пойдзе на тое, каб іх даставіць — адмысловую паперу, усе кампанэнты для вытворчасьці. Пасьля мы зробім узоры і адразу будзем зьвяртацца да міжнароднай супольнасьці з просьбай аб прызнаньні», — сказаў Кавалеўскі.

  • Раніцай 13 сьнежня невядомыя пачалі рассылаць паведамленьні быццам бы ад імя Офісу Святланы Ціханоўскай з заклікам да беларусаў дасылаць свае пэрсанальныя дадзеныя ў мэтах запісу на атрыманьне «пашпарту новай Беларусі». У прэс-службе Ціханоўскай назвалі гэта фэйкам і «імаверна, правакацыяй карнікаў рэжыму з мэтаю збору дадзеных беларусаў», як і старонку «Нацыянальны Пашпарт Беларусі» ў Фэйсбуку, дзе яшчэ 6 сьнежня разьмясьцілі абвестку пра збор заяваў на атрыманьне новага пашпарту.
  • У Аб'яднаным пераходным кабінэце адзначылі, што «зьбіраць дадзеныя беларусаў і ствараць нейкія чэргі на выдачы заўчасна», заклікала не паддавацца на правакацыі і сачыць «толькі за афіцыйнымі каналамі» інстытутаў дэмакратычных сілаў.
  • Пра праект «пашпарту новай Беларусі» стала вядома сёлета ў лютым. Беларускія дэмакратычныя сілы пачалі распрацоўваць альтэрнатыўны дакумэнт на фоне ўнясеньня паправак у закон аб грамадзянстве, якія даюць уладам магчымасьць пазбаўляць грамадзянства, атрыманага ў тым ліку на падставе права нараджэньня, беларусаў, асуджаных за «экстрэмізм», якія зьехалі за мяжу. Адкарэктаваная адпаведным чынам рэдакцыя закону «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» набыла моц у ліпені.
  • 4 верасьня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 278 «Аб парадку выдачы дакумэнтаў і ўчыненьня дзеяньняў», які пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасьці падаўжаць тэрмін дзеяньня пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакумэнты.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Минздрав: на лечение каких болезней можно собирать пожертвования
Общество
«Я баюся, што буду бамжаваць на вуліцы». Як моладзь сёння абірае прафесію і чаго чакае ад працы
Общество
Белоруске, поучаствовавшей в поставках американских авиадеталей в Россию, дали год и вышлют на родину
Политика
Бабарико: Я не верю в революционный сценарий для Беларуси
Общество
Во всей Беларуси впервые с 1990-х католики не смогли помолиться на местах гибели жертв советских репрессий
Новости Борисова
В Борисовском районе мужчины сняли цепи с могильных оград и сдали их на металлолом
Новости Жодино
Минчанин обнаружил в бане мумифицированное тело мужчины – им оказался житель Смолевичского района
В мире
В Кремле ответили, поднимет ли трубку Путин, если ему позвонит Зеленский
В мире
ЕС учтёт информацию о роли "Беларуськалия" в вывозе украинских детей в Беларусь
В мире
«Выключим серверы и уйдем». В России закрывается «Новая газета»
ВСЕ НОВОСТИ