Общество

Дракахруст: «Не тое, каб ад высокіх цэнаў народ заўтра выйшаў на вуліцы, але і так бывае»

Калі кола пратэстоўцаў, актывістаў раптам пашыраецца за кошт тых, хто яшчэ ўчора і не думаў пратэставаць.

Общество gazetaby.com
0

Чаму ўлады баяцца роста цэнаў. І як спрабуюць вырашыць праблему. Пра гэта Филин пагутарыў з палітычным аглядальнікам «Радыё Свабода» Юрыем Дракахрустам.

— Чыноўнікі, а не толькі незалежныя эксперты, ўсё часцей гавораць пра магчымы рост цэнаў. Прадстаўніца камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэтах і фінансах Ірына Ляўковіч на днях прыгадала словы Лукашэнкі: «Цана на тавары і паслугі — гэта асноўны артыкул дамовы паміж народам і ўладай».

На вашу думку, ва ўмовах, калі ўсё так заціснута, ці так ужо баяцца чыноўнікі парушэння гэтага самага асноўнага артыкула?

— Баяцца. Бо калі казаць шчыра, заціснута не ўсё абсалютна. Заціснутыя ў асноўным людзі, якія наўпрост выступалі і выступаюць супраць уладаў.

А ўсё ж такі ёсць значная частка грамадства, якая ці абыякава ставіцца да ўлады, а можна нават і станоўча. Таму казаць, што рэпрэсіі ахапілі ўсю краіну, да кожнага дайшлі — гэта не зусім так.

А вось што датычыць пытання цэнаў, то яно закранае і раздражняе значна шырэйшае кола, чым кола тых, каго наўпрост закранулі рэпрэсіі.

Дарэчы, я бачыў апошняе апытанне, у якім галоўнае эканамічнае пытанне для людзей — гэта цэны. І ў гэтым сэнсе, канечне, і Лукашэнка вельмі правільна разумее гэтую сітуацыю.

Калі, умоўна кажучы, параўноўваць 2006-ы, 2010-ы і 2020-ы, я маю на ўвазе пратэсты і рэвалюцыю, то тады мы ўбачылі, і ўлады ў тым ліку, што ёсць актывісты, а ёсць больш шырокае кола — ёсць народ.

Не тое, каб ад высокіх цэнаў народ заўтра выйшаў на вуліцы, але і так бывае. Калі кола пратэстоўцаў, актывістаў раптам пашыраецца за кошт тых, хто яшчэ ўчора і не думаў пратэставаць.

Маўляў, а чым кепскі для вас Аляксандр Рыгоравіч? А вось у 2020-м раптам стаў такім вельмі для многіх.

І вось гэтага звера ўлады будзіць не хочуць.

І вось гэтыя накачкі ад Лукашэнкі, што на выбары на кожным участку трэба па міліцыянту паставіць. Здавалася б, навошта? Чаго баяцца? А вось таго і баяцца. Што здарыцца нейкі збой, курс абваліцца, цэны ўзляцяць. І раптам адкуль што возмецца.

Тут трэба з эканамістамі размаўляць пра тое, як чынам усё гэта можна стрымліваць. Бо цэны па вялікім рахунку трымаюцца штучна паводле загадаў Лукашэнкі, людзей садзяць за краты.

Пакуль жа я не чуў пра нейкі вялікі «чорны» рынак, пра тое, каб цэлыя групы тавараў знікалі, каб утвараўся дэфіцыт. Пэўны баланс, гледзячы па ўсім, вытрымліваць пакуль удаецца.

Але не факт, што назаўсёды ім атрымаецца гэтыя цэны ўтрымаць.

Бо тут ёсць розныя фактары, якія ад Беларусі не залежаць. Бо яна жорстка завязаная на Расію, беларускі рубель завязаны на расійскі. Бо калі расійскі рубель, умоўна кажучы, абрынецца, доўга ўтрымліваць беларускі рубель не атрымаецца.

Таму ўлады спрабуюць нешта рабіць. Прынамсі, рабіць жэсты. Так, мы разумеем, што гэта галоўная праблема. Мы імкнёмся, мы стараемся. 

Паўтаруся, апытанні паказваюць, што гэта галоўная тэма — цэны. А на другім месцы — курс. У гэтым сэнсе вельмі дзіўна гэта выглядае, бо беспрацоўе для людзей менш важнае. І нават карупцыя. 

— А ці няма тут паралеляў з тымі самымі 90-мі, калі на вуліцы масава выйшлі тыя, ад каго гэтага, падаецца, не чакалі? Выйшлі рабочыя мінскіх прадпрыемстваў, абураныя ростам цэнаў.

— Так. І ў пэўным сэнсе гэта непрапарцыйныя рэчы. Бо ў 1991-м, як мы памятаем, пасля «паўлаўскай рэформы» цэны падняліся на 5%. Гэта нібыта не шмат, але народныя рэакцыі часам могуць быць непрапарцыйнымі. Напрыклад, таму ж павелічэнню цэнаў.

І ў тых жа 90-х было як у песні Высоцкага: «Но дело даже не в гусях, а все неладно…». Так, зразумела, што тады цэны сталі штуршком. І цяпер можа здарыцца, што яны стануць трыгерам.

Але ў цэлым тут будзе ўсё разам. І ў нейкім сэнсе будзе прысутнічаць памяць пра 2020-ы, яна не знікла. Гэта не значыць, што гэтая памяць зараз такая актуальная, як думаюць некаторыя, што людзі хоць цяпер гатовыя паўстаць.

І так, і не. Але грамадская думка гэта не забыла. І тое, што вось так з аўтамацікам можа бегаць вядомы персанаж. І тое, што вайна тут побач. Карацей, шмат фактараў можа скласціся. А можа і не скласціся.

Можа не скласціся таму, што адносна той жа вайны, той факт, што за ўвесь гэты час беларускае войска не адправілі ваяваць, пэўная частка грамадства запісвае ў актыў Лукашэнку. І так думаюць не адзінкі.

Гэта не значыць, што так будзе назаўжды. Можна прыгадаць, што ў 2014-2015 гадах гэта сапраўды быў ягоны актыў: нас не ўцягнулі ў вайну.

Але да 2020-га актуальнасць гэтага матыва выпетрылася. Так, мы ўжо столькі гадоў не ваюем. Але вечна дзякаваць за гэта Аляксандру Рыгоровічу грамадства не збіралася. Тут былі новыя прэтэнзіі, свае рахункі ўжо ў 2017-м, калі па краіне пракаціліся антыдармаедскія акцыі.

У 2022-м гэты матыў працаваў, ён працуе і ў 2023-м. Але ці будзе ён дзейнічаць 2024-м? Не факт. Нават калі беларусаў не пашлюць ваяваць, бо гэта будзе ўспрымацца ўжо як норма. А за норму навошта камусьці дзякаваць?

І таму гэты фактар таксама можа выпертыцца, як гэта здарылася ў 2017-м у сувязі з тагачаснай фазай вайны.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Юрый Дракахруст
цэны
пратэст
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ