Общество

Лаўрухін: «Беларусь робіць юрыдычную заслону, якая з’яўляецца вельмі моцнай матывацыяй, каб людзі не вярталіся ў краіну»

Беларусь скасавала пагадненне з Украінай пра ўзаемнае прызнанне дакументаў аб адукацыі і навуковых званнях.

Общество gazetaby.com
0

Пастанова Савету міністраў аб спыненні дзеяння пагаднення паміж урадам РБ і Кабінетам міністраў Украіны аб узаемным прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі і вучоных званнях уступіла ў сілу 17 кастрычніка, піша Салідарнасць.

Згаданае пагадненне было падпісана 6 лютага 1998 года. З таго часу і дагэтуль у Беларусі прызнаваліся ўкраінскія дакументы аб адукацыі: атэстаты і дыпломы аб заканчэнні спецыяльных, прафесійна-тэхнічных, вышэйшых навучальных устаноў, а таксама вучоныя ступені дацэнтаў і прафесараў.

Дакумент стаў люстэркавым крокам нашай краіны ў адказ на рашэнне аб выхадзе з гэтага пагаднення Украіны яшчэ ў красавіку 2022 года.

Якія перамены чакаюць беларусаў у сувязі са спыненнем дзеяння пагаднення, Филину патлумачыў эксперт у сферы адукацыі, старэйшы аналітык BISS Андрэй Лаўрухін.

— На кім адаб’ецца гэтае рашэнне?

— На ўсіх, хто атрымаў ці атрымлівае адукацыю ва Украіне. Гэта і беларусы, і грамадзяне Украіны, і нават грамадзяне акупаваных Расіяй тэрыторый, якія зараз, можа, і не маюць украінскага грамадзянства, але атрымлівалі адукацыю і навуковыя ступені яшчэ ва ўкраінскіх установах.

Калі кіравацца тым, што згодна з усімі правіламі, закон не мае зваротнага дзеяння, то, напрыклад, на выкладчыка ці настаўніка, кантракт з якім быў падпісаны да прыняцця гэтай пастановы і ён яшчэ працягваецца, гэта не павінна распаўсюджвацца.

Але ў тых, хто зараз будзе спрабаваць уладкавацца на працу з дыпломам украінскай установы адукацыі ці будзе пераходзіць на іншае месцы, могуць быць праблемы, асабліва ў дзяржаўным сектары. У прыватным, дзе самі гаспадары прымаюць рашэнне, можа будзе інакш.

Я лічу, што з юрыдычнага пункту гледжання, гэта амаль што забарона на працаўладкаванне, адпаведнае ўзроўню адукацыі і кампетэнцыі.

Дарэчы, пытанне тычыцца не толькі тых, хто мае сярэднеспецыяльную ці вышэйшую адукацыю. Пасля 2020 года шмат дзяцей, бацькі якіх былі вымушаныя з’ехаць ва Украіну, навучаліся там у школах. Ёсць таксама папулярныя ўкраінскія анлайн-школы.

Таму гэта сігнал для ўсіх бацькоў, якія, можа, яшчэ разважалі наконт таго, вяртацца ім у Беларусь ці не.

— Раней Беларусь скасавала падобны дакумент з урадам Польшчы.

— Так, у кастрычніку 2022 года Беларусь сама ініцыявала гэты працэс з Польшчай. Але Польшча такога люстэркавага кроку, як зараз Беларусь да Ўкраіны, не зрабіла дагэтуль.

То бок у Польшчы прымаюць дакументы беларусаў для навучання і ў школах, і ў ВНУ, таксама для ўладкавання на працу. Зразумела, што ёсць розныя аспекты з пацверджаннем атэстатаў і дыпломаў.

— Зразумела, чаму Украіна прыпыняе ўсе афіцыйныя адносіны з РБ. Але чаму Польшча дагэтуль не адмаўляе беларусам, якія жадаюць працягнуць навучанне ці ўладкавацца на працу з беларускімі дакументамі?

— Па-першае, яны разумеюць, што самаізаляванне для глабальнага свету — у любым выпадку параза.

Няма такой краіны, дзе б самаізаляванне пайшло на карысць. І добра, калі краіна, для якой актуальны дэмаграфічны крызіс, старэнне насельніцтва, дэфіцыт спецыялістаў, гэта разумее.

Да таго ж польская сістэма адукацыі, асабліва вышэйшай, мае непараўнальна з беларускай высокую ступень аўтаноміі. Установы могуць самастойна прымаць рашэнні, нават калі наконт гэтага існуе дзяржаўны закон.

Яны, напрыклад, могуць вырашыць, што такі чалавек ім патрэбен, бо ён малады, таленавіты, кваліфікаваны.

Я наогул не магу з ходу прывесці прыклад краіны, дзе добраахвотна вызваляюцца ад соцень тысяч сваіх суграмадзянаў, у тым ліку дзяцей, якія атрымліваюць дзесьці адукацыю. Інакш як самагубствам гэта не назавеш.

— Адну краіну мы дакладна ведаем.

— Так. Беларусь не можа зрабіць такую жалезную заслону, як гэта было ў савецкія часы, але робіць вось такую юрыдычную заслону, якая ў той жа час з’яўляецца вельмі моцнай матывацыяй, каб людзі не вярталіся ў краіну.

Шмат дзе робяць усё, каб прывабіць спецыялістаў з гэтым досведам і ведамі. А ў Беларусі, на жаль, наадварот, робяць усё, каб яны не вярнуліся ніколі. Ці выйграюць яны ад гэтага — рытарычнае пытанне.

Але яны працягваюць сваю «серыю забаронаў». Першым крокам стала адмена адтэрміновак ад службы ў войску. Раней можна было наўпрост па факце навучання ў ВНУ Польшчы, Германіі ці іншай краіны даслаць пасведчанне ў адпаведныя службы, і яно станавілася падставай для адтэрміноўкі.

Цяпер яе могуць атрымаць толькі тыя, каго вучыцца ў замежжа накіроўвае сама дзяржава. Гэта 0,02 адсоткі ад агульнай колькасці студэнтаў, бо дорага каштуе.

Між тым, па маіх сціплых падліках, штогод на навучанне ў іншыя краіны з’язджаюць 4 тысячы юнакоў і дзяўчат. І вось спачатку «паклапаціліся» аб невяртанні хлопцаў прызыўнога ўзросту, а пасля — усіх астатніх.

Менавіта ў бок Польшчы быў зроблены першы крок у гэтым накірунку, таму што туды з’язджае найвялікшая колькасць беларусаў. Яны хацелі спыніць гэты адток.

Але атрымалася крыху інакш. Па-ранейшаму шмат моладзі жадае паехаць вучыцца ў Польшчу, толькі зараз яны адразу ведаюць, што гэта «білет у адзін канец».

Ніхто не будзе планаваць атрымаць адукацыю і вярнуцца, каб яе не прызналі.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
адукацыя
Беларусь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ