Тое, што адначасна ліквідуецца партыя Пазьняка (які адыграў ключавую ролю ў дасягненьні Беларусьсю Незалежнасьці) і рэгіструецца кампанія кіраўніка «Вагнэра» Прыгожына — як нішто іншае сімвалізуе цяперашні стан краіны, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.
Прыезд «вагнэраўцаў» — гэта моцная ін’екцыя «русского міра» у цела Беларусі. Якія б прарасейскія, прапуцінскія настроі не панавалі ў т.зв. беларускім войску, асабліва ў афіцэрскай і генэральскай яго частцы, якімі б антыўкраінскісм яны ні былі — з большага, беларускія вайскоўцы не жадалі ваяваць.
Наяўнасьць «дзікіх гусей» (як прынята называць наймітаў) усё памяняе. «Вагнэр» гальванізуе армію РБ, актывізуе тых людзей з пагонамі, якім ня церпіцца забіваць. Як магніт выцягвае з апілак жалезную стружку, гэтак «вагнэраўцы» зматывуюць і арганізуюць іх на «подзьвігі».
Пакуль цяжка прагназаваць, ці рушыць гэтая арда ва Ўкраіну альбо ў Польшчу ці ў Літву. Жыцьцё вучыць, што ў ім няма нічога немагчымага. Што несумненна — вызваленьне Беларусі ад дыктатуры цяпер будзе каштаваць нашмат чалавечых жыцьцяў даражэй.
Добро пожаловать в реальность!