Здымак, на якім у ноч на 10 жніўня разгублены сілавік стаіць над беспрытомным дэманстрантам Яўгенам Заічкіным, абляцеў увесь свет. Наша Нiва пагутарыла з экс-жонкай першага.
«Адпусці яго, што ты робіш?!» — крычаць людзі сілавіку, у якім пасля пазналі афіцэра ўнутраных войскаў Цімура Грышко. «Я яго адпусціў! Вы хуткую выклікайце, дэбілы!» — крычыць ён у адказ.
Тэлеграм-каналы вырашылі, што Заічкін памёр — гэта аказалася няпраўдай. Пасля дзяржаўныя СМІ паведамілі, што хлопец быў п'яны ці пад наркотыкамі, але выпіска з бальніцы сведчыць пра адваротнае.
Тым не менш Цімур Грышко праславіўся на ўсю краіну. А ў сярэдзіне верасня, на піку ўсведамлення грамадствам таго, што нарабілі сілавыя структуры, яго жонка, фітнэс-трэнерка, чэмпіёнка Беларусі па бодзібілдынгу Лілія Салімгарэева падала на развод.
20 кастрычніка адбылося канчатковае пасяджэнне суда. Пасля яго Лілія Салімгарэева патлумачыла «Нашай Ніве» сітуацыю.
— Вы сёння развяліся ці вырашылі адкруціць сітуацыю назад?
— Сёння быў суд, я развялася.
— Патлумачце свае матывы, калі ласка.
— Таму што так дагодна грамадству, так будзе лепш для мяне і для яго. Вельмі складана пераносіць такое цкаванне, мне зычылі смерці, па тысячы паведамленняў у дзень, пісалі: «Каб ты падохла». Так мне будзе і лепей, і бяспечней.
— Па вашым голасе чутно, што вы расстроеныя сітуацыяй. За што вам зычылі смерці?
— Быццам бы гэта я хаджу [на вуліцы] і стала ваеннай. А людзі так думалі. Спачатку я рыдала і забівалася, а потым пачала адказваць: «І вам туды ж». Гэта ненармальна так казаць! Я ўжо пісала, што вы паступаеце гэтак жа, як «чырвона-зялёныя», толькі душыце маральна, а тыя — фізічна. Я стамілася. Дагэтуль мне пішуць, вельмі цяжка гэта ўсё выносіць і ўсведамляць.
— Скажыце, калі б не было жнівеньскай сітуацыі, ці захаваўся б ваш шлюб? Ці ўсё і так ішло да разводу?
— Каб у нас было ўсё кепска? Не, я такога не скажу. Напэўна, разводу б не было.
Добро пожаловать в реальность!