
У Беразіно лялечны тэатр «Пятрушка» паказвае дашкольнікам павучальныя спектаклі на супрацьпажарную тэматыку.
Кожнае мерапрыемства пачынаецца з гутаркі інспектара прапаганды аб мерах бяспекі, затым дзеткі глядзяць спектакль «Зайкіна хатка». Самае важнае – не забаўляльны момант мерапрыемства, а павучальны: дзеткі выдатна разумеюць, чаму загарэлася хатка Зайкі. А яшчэ малыя вучацца дабрыні і спагадзе, калі бачаць, што ўсе персанажы дружна будуюць Зайку новую хатку пасля пажару.
Але ж спектакль – яшчэ не ўсе: пасля прадстаўлення дзеткі разгадваюць загадкі і гуляюць у павучальныя гульні, паведамілі у прэсавай службе МНС.
Тэатр «Пятрушка» многа гадоў працуе на базе Цэнтральнай раённай бібліятэкі. Сюды прыходзяць займацца школьнікі сярэдніх класаў, а з нядаўняга часу калектыў супрацоўнічае з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter