Гэта адбылося пасля абеду 5 красавіка. На канале Вілейска-Мінскай воднай сістэмы ля вёскі Беражок сядзелі рыбакі.
Пад'ехала аўтамашына, спынілася непадалёку. З яе выйшлі людзі. Неўзабаве рыбакі пачулі гукі, падобныя на стрэлы. Убачылі, што пасля першага стрэлу лебедзь адляцеў, але другім стрэлам яго забілі.
Рыбакі падбеглі да машыны. Яна ўжо ад'язджала, але паспелі сфатаграфаваць нумары.
Пра здарэнне паведамілі ў міліцыю. На месца выязджалі супрацоўнікі Вілейскага РАУС і Мядзельскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Устанавілі, што забілі лебедзя з пнеўматычнай зброі.
Пазней па нумарах знайшлі гэту машыну. У ёй была пнеўматычная вінтоўка, якую забралі на экспертызу.
Калі тая пацвердзіць, што стралялі з гэтай вінтоўкі, то вінаватага прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае паляванне. За гэта ён можа быць пакараны штрафам да 50-ці базавых велічынь. А яшчэ павінен будзе кампенсаваць прычыненую навакольнаму асяроддзю шкоду ў шэсць мільёнаў 300 тысяч рублёў.
Пра ўсё гэта расказаў начальнік Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Валеры Кляноўскі.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter