Мікалая Лусто затрымалі 24 ліпеня ў Мінску каля будынка Цэнтравыбаркама. Ён прыйшоў туды з плакатам «Навошта выбіраць? Трэба каранаваць! Не — выбарам!»
Перад пачаткам пікета Мікалай Лусто патлумачыў журналістам «Радыё Свабода»:
«Сваёй акцыяй хачу зьвярнуць увагу грамадскасці на тое, наколькі недэмакратычна праводзяцца прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Гэтаксама, як несправядліва яны праходзяць і сёлета. Да прыкладу, не была зарэгістраваная каманда Міколы Статкевіча. Калі ўлада ставіць выбарцаў у падобныя няроўныя умовы, то не патрэбныя выбары, а патрэбная «каранацыя». Тым больш, што «самадзержац» застаецца на сваім месцы, а «прынц» падрастае. Сутнасць маёй акцыі такая. Прысвячаю яе Міколу Статкевічу — папярэдняму кандыдату ў прэзідэнты, які дагэтуль знаходзіцца ў вязніцы і з'яўляецца палітычным вязнем».
Акцыя працягвалася меней за хвіліну. Да Мікалая Лусто адразу падышоў ахоўнік і адвёў актывіста ў будынак ЦВК. Пазней стала вядома, што таксіста Мікалая Лусто трымаюць у турме на Акрэсціна. «Судзіць, відаць, будуць у панядзелак», — апавёў таварыш затрыманага Алег Корбан.
Лусто працуе таксістам у Мінску. Ён актывіст суполкі моладзі «Альтэрнатыва».
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter