Общество

«У органах міліцыі адбываецца дэпрафэсіяналізм і дэградацыя»

Общество Радыё Свабода
0
У Гомелі за хабар арыштаваны намесьнік начальніка абласной крымінальнай міліцыі палкоўнік Вячаслаў Іваненка. А былы начальнік крымінальнага вышуку Мікалай Лосеў, таксама палкоўнік, сядзіць у турме, бо быў зьвязаны з крымінальнай бандай.

Палкоўніка Іваненку, намесьніка начальніка крымінальнай міліцыі па апэратыўнай працы, затрымалі супрацоўнікі КДБ на вуліцы. Яго вінавацяць у атрыманьні хабару ў памеры 4 тысяч даляраў ЗША.
Фармулёўка скупая і даволі стандартная: за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю.

Пракуратура распачала ў дачыненьні да Вячаслава Іваненкі крымінальную справу паводле часткі 2 артыкула 430 Крымінальнага кодэксу. А гэта ня проста хабар. Частка другая згаданага артыкула прадугледжвае ня толькі буйны памер хабару, але й паўторнае яго атрыманьне, незаконныя дзеяньні (бязьдзеяньні) альбо нават вымагальніцтва ці папярэднюю змову групы асобаў. І пакараньне ў гэтым выпадку таксама больш жорсткае — ад 5 да 10 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займацца пэўнай дзейнасьцю.

Дасьведчаны ў справах працы праваахоўных органаў гамяльчук лічыць: старшых міліцэйскіх афіцэраў такія жорсткія санкцыі не палохаюць з тае прычыны, што ў міліцэйскіх шыхтах ідзе дэградацыя:

— У органах міліцыі адбываецца дэпрафэсіяналізм і дэградацыя. Тыя людзі, які прыйшлі ў органы гадоў дваццаць таму і бачаць беспэрспэктыўнасьць службы, пачынаюць думаць пра сваё цёплае месца пасьля раньняга выхаду на пэнсію. А дзеля гэтага патрэбны нейкі „залаты запас“. І што палкоўнікі бяруць хабар — гэта найперш з-за адсутнасьці пэрспэктыў у жыцьці пасьля службы. Страшна выходзіць „на свабоду“. Як зэку з „зоны“, так і міліцыянту зь цёплага месца, дзе ён у атачэньні формы, зброі, дубінак, машын ды іншых атрыбутаў улады.

Да таго ж, як лічыць суразмоўца, у міліцэйскіх чыноў ёсьць прыклад для перайманьня:

— У гэтых палкоўнікаў ёсьць, канечне, добры прыклад — прадстаўнікі ўлады: кіраўнікі адміністрацыяў, мэры гарадоў і гэтак далей. Калі начальства бярэ, то чаму я не магу ўзяць? Я ж таксама хачу, у мяне, можа, яшчэ цяплейшае месьцейка, у мяне яшчэ большае прыкрыцьцё, тым больш калі я апэратыўны супрацоўнік, можна сказаць, сакрэтны супрацоўнік. Таму хабар — вялікая спакуса.

Да пераходу ў абласную ўправу міліцыі Вячаслаў Іваненка служыў у Чыгуначным райаддзеле міліцыі — адным з самых буйных у абласным цэнтры. У верасьні 2008 году ўказам прэзыдэнта яму было прысвоена званьне палкоўніка міліцыі.

Былы афіцэр міліцыі Ўладзімер зьвяртае ўвагу на тое, якім парадкам міліцыянтаў цяпер прасоўваюць па службовай лесьвіцы:

— Высокія пасады, званьні атрымліваюць часьцяком не за свае дзелавыя і маральныя якасьці, а хутчэй праз тое, як дагодзяць уладзе і вышэйшаму начальніку. А прыйшоўшы такім чынам на пасаду, ён, пэўна ж, думае, што калі ў яго ёсьць „дах“, то яму ўсё дазволена. Дзесьці каго адмазаў, каго прыкрыў, каго адпусьціў — процьма варыянтаў.

Гомельскаму крымінальнаму вышуку наагул не шанцуе на кадры. Былы начальнік крымінальнага вышуку Мікалай Лосеў, таксама палкоўнік, адначасова быў на службе і забесьпячэньні ў злачыннай банды Сяргея Марозава. Міліцэйскі палкоўнік браў удзел у вымаганьні грошай ад прадпрымальнікаў, забясьпечваў крымінальнікаў інфармацыяй, у тым ліку і наконт пошуку забітага імі ж міліцыянта. За гэта ў 2006 годзе суд пакараў Лосева 18 гадамі турэмнага зьняволеньня. Ягоны падначалены апэратыўны супрацоўнік Шляпін быў асуджаны на 11 гадоў.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Борисовский БАТЭ покинул высшую лигу
Новости Борисова
В Ганцевичах пожар в квартире унес жизнь пенсионерки
Общество
«Беларусский Гарвард» пропал, частные школы банкротят. Что осталось от бизнес-образования в Беларуси
Общество
Пенсии планируют повысить только топовым силовикам: чем выше должность, тем больше прибавка
Политика
Павел Усаў: Ніякай эфектыўнай стратэгіі барацьбы з рэжымам няма
Общество
Беларус поехал на заработки в Россию и дважды попал в рабство
Общество
От «ценности» до «экстремизма»: исчезнет ли Погоня с гербов беларусских городов
Общество
Заработал ресурс «Павестка» с инструкциями на случай вызова на сборы, в армию или вербовки
Политика
Класковский: Лукашенко претендует на статус помазанника божьего
Новости Жодино
В Жодино загорелся жилой дом. Спасатели обнаружили тело погибшего
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Борисовский БАТЭ покинул высшую лигу
Новости Борисова
В Ганцевичах пожар в квартире унес жизнь пенсионерки
Общество
«Беларусский Гарвард» пропал, частные школы банкротят. Что осталось от бизнес-образования в Беларуси
Общество
Пенсии планируют повысить только топовым силовикам: чем выше должность, тем больше прибавка
Политика
Павел Усаў: Ніякай эфектыўнай стратэгіі барацьбы з рэжымам няма
Общество
Беларус поехал на заработки в Россию и дважды попал в рабство
Общество
От «ценности» до «экстремизма»: исчезнет ли Погоня с гербов беларусских городов
Общество
Заработал ресурс «Павестка» с инструкциями на случай вызова на сборы, в армию или вербовки
Политика
Класковский: Лукашенко претендует на статус помазанника божьего
Новости Жодино
В Жодино загорелся жилой дом. Спасатели обнаружили тело погибшего
ВСЕ НОВОСТИ