Міністэрства аховы здароўя чарговы раз “парадавала” беларусаў ростам цэнаў на медычныя агляды і паслугі ад 15 да 20 адсоткаў.
Жыхары Бярозаўшчыны, якія наракаюць на няякасныя медычныя паслугі ў Бярозе і кансультуюцца ў вобласці і сталіцы, лічаць, што гэта моцна ўдарыць па іхных кашальках і здароўі:
- Для народа заробак стаіць на адным месцы. Таму гэта ўдарыць па кашальку народа.
- Можа лепш было б увесці страхавую медыцыну. Тады лекары будуць атрымліваць дастойны заробак і да нас будуць ставіцца добра. А то стан – жахлівы.
- Калі казаць пра пенсіянераў, то гэта вельмі дорага для нас. Вельмі кепска, шо на ўсё падымаюцца цэны.
- Якая ў нас тут медыцына? Ніхто нічога не хоча рабіць!
- Нам ужо і зараз дрэнна, а пасля застанецца толькі скласці рукі і чакаць канца.
- Нас як могуць, так і дояць!
- Якасць медыцынскіх паслуг ад гэтага не палепшыцца.
Папярэдняе падаражэнне – на 30% - адбылося месяц таму, у лістападзе
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter