Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі кажа, што пошліна ў 100 долараў ўводзіцца для абароны беларускай эканомікі.
Еўрарадыё пацікавілася, ці будуць беларусы плаціць 100-доларавую пошліну за ўезд у Літву на асабістым аўтамабілі кожныя выходныя. Старшыня Мытнага камітэта кажа, што пакуль такой пошліны няма.
Аляксандр Шпілеўскі: “…Але дзейнічае 753-я пастанова, якая абмяжоўвае бяспошлінны вываз аўтапаліва, калі вы едзеце на аўто часцей, чым раз у сем дзён”.
Нічога не кажа Шпілеўскі і пра будучую пошліну пры выездзе за мяжу. Маўляў, будзе ўведзена — тады можна будзе абмяркоўваць. Еўрарадыё пацікавілася, як сам чыноўнік ставіцца да ўвядзення такой пошліны:
Шпілеўскі: Пытанне ляжыць у эканамічнай плоскасці. І любая дзяржава свету мае права прымаць абаронныя меры ў рамках сваіх эканамічных інтарэсаў, якія ў тым ліку прадугледжаны міжнароднай практыкай.
Еўрарадыё: Але калі там танней?
Шпілеўскі: Я не ведаю, ці танней там ці даражэй.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter