Общество

Колькі людзей прыйдзе на “Дзень Волі”?

Общество Народная воля
0
Апазіцыйны палітык Віктар Івашкевіч кажа “Народнай Волі”, што рабіць такія прагнозы складана.

У мінулым годзе, па розных дадзеных, у святкаванні прымалі ўдзел ад 700 да некалькіх тысяч чалавек. Аднак на гэты раз арганізатары акцыі лічаць, што яна будзе больш шматлюдная. Хоць з гэтай нагоды ніякага планавання не было.

-- Мы ж не цэх па вытворчасці прадукцыі, -- зазначае палітык. – Усё будзе залежыць ад таго, якія настроі зараз у людзей, які ў іх псіхалагічны стан… Такія крытэрыі не падлічваюцца ў штуках. Але я ведаю адно – тыя, хто прыйдуць, маюць сваю грамадзянскую пазіцыю.

-- Чаму апошнім часам на Дзень волі прыходзіць не так шмат людзей, як, напэўна, хацелася б арганізатарам?

-- Па-першае, многія баяцца рэпрэсій, і чалавек некалькі разоў падумае, ці патрэбна яму гэта. Акрамя таго, Дзень волі – гэта ж не прэзідэнцкія выбары. На акцыю прыходзяць тыя, хто жадае адсвяткаваць гэты дзень, хто адчувае ўнутраны покліч для саміх сябе, хто застаўся верны сваім ідэалам. Тысяча будзе такіх? Дзве? Тры? Мне цяжка сказаць…
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
акции
минск
оппозиция
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter