Прыкладам таго, што эканомія дзяржаўных сродкаў можа быць даведзена да абсурда, сталі настаўнікі.
Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі прааналізаваў тлумачэнні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны наконт прафесійнага пекое дае права на пенсію па выслузе гадоў, і высветлілася…
Калі кіравацца новымі правіламі, то жанчыны-настаўніцы змогуць пайсці на "датэрміновую" пенсію не раней чым у... 58 гадоў. Ды і то пры ўмове, што яны будуць бяздзетнымі і не скарыстаюцца правам на дэкрэтны адпачынак па долядзе за дзіцем да трох гадоў. У процілеглым выпадку “датэрміновая” пенсія будзе дасягнутая аж … у 61 год.
Мужчынам-настаўнікам новыя правілы даравалі такую ж “радасць”. Правам на “датэрміновы” выхад на пенсію яны змогуць скарыстацца толькі … у 68 гадоў, даўно дасягнуўшы права на пенсію па ўзросце.
Такія разлікі агучыў старшыня галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка на клегіі Міністэрства адукацыі.
Во паклапаціліся дык паклапаціліся!
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter