У Беларусі нават хворыя дзеці не забяспечаны неабходнай колькасцю абязбольваючых лекаў. І гэта пры тым, што ў свеце незабяспечанасць абязбольваючымі сродкамі смяротна хворых прыраўноўваецца да катаванняў.
Пра праблему распавяла галоўны ўрач дзіцячага хоспісу Наталля Сава – установы, дзе ўжо не лечаць, а толькі спрабуюць аблегчыць адыход смяротна хворым дзецям.
-- У нас ёсць марфін у краіне, паведаміла Наталля Сава. -- Калі браць проста слова "марфін". Ён у нас ёсць. Але гэта не тое, што трэба для паліятыву і для дзяцей. І атрымліваецца, калі мы пераводзім дзіця дамоў, нам няма чым яго абязбольваць дома. Або мы проста робім увесь час уколы, для чаго выклікаем "хуткую дапамогу", але гэта не выхад з сітуацыі. Або мы недаабязбольваем дзіця. У 2011 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла, што ёсць спіс краін, якім трэба ў некалькі разоў павялічыць прызначэнне наркотыкаў для абязбольвання. Ведаеце ў колькі разоў трэба павялічыць Беларусі? У 170 разоў! Уяўляеце!
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter