У Лідзе Гродзенскай вобласці з’явіўся першы прыватны дэтэктыў, які будзе афіцыйна займацца далікатнымі расследаваннямі.
-- Пакуль я зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік, хоць у будучыні мару аб стварэнні паўнацэннага дэтэктыўнага агенцтва, - распавёў “Народнай Волі” Алег ТОРНЯ. -- Мне дазволена займацца кансультацыямі ў сферы бяспекі, прыватнымі расследаваннямі, якія не тычацца крымінальнай адказнасці.
Па словах суразмоўцы, ён будзе дапамагаць людзям у пошуку страчаных рэчаў, маёмасці, родных, якія зніклі, альбо тых, хто павінен вярнуць доўг.
Па адукацыі Алег Торня -- юрыст, раней працаваў у агенцтве па нерухомасці, у бізнесе. Але кажа, што ў яго “ёсць кантакты” і ў праваахоўных органах, і ў іншых дзяржаўных структурах…
-- Ужо пайшлі заказы, -- распавядае Алег. -- Вось, напрыклад, чалавек купіў будынак у старым закінутым ваенным гарадку, а людзі цягнуць адтуль усё, што можна скрасці. Кліент не хоча звяртацца ў міліцыю, вось і папрасіў мяне спыніць раскраданне. Таксама правяраў па сваёй базе і аднаго чалавека, які прадаваў нерухомасць.
Па словах Алега Торні, за паслугі ён бярэ не вельмі шмат. Усё залежыць ад складанасці заказу і геаграфічнага месца расследавання. Калі гэта нейкія маёмасныя пытанні, то кошт -- у межах 20--25 працэнтаў ад аб’ёму іскавой заявы. Атрыманне нейкай інфармацыі (за мінусам расходаў) -- 300--500 тысяч рублёў. Пасачыць за жонкай, калі кліентам выступае раўнівы муж, -- 10--15 долараў за гадзіну працы.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter