Общество

Пяць фактаў пра Юрыя Караева

Общество Наша Ніва
0

Новы намеснік міністра МУС.

1. Камандзір бабруйскага і гомельскага спецназа

Імя гэтага сілавіка на слыху апошнія чатыры гады, але ў вольным доступе ў інтэрнэце няма ніводнага здымку гэтага чалавека. Нават агенцтву БЕЛТА не было чым праілюстраваць навіну аб прызначэнні. Караеву 46 гадоў. Да пераводу ў Мінску ён шэсць гадоў (1999 — 2005) кіраваў вайсковай часткай 5527, ці інакш Пяты асобны спецыяльны міліцэйскі батальён. Потым палкоўніка Караева пераводзяць у Гомель, дзе ён камандуе спецыяльнай міліцэйскай брыгадай (вайсковая частка 5525).

2. Камандзір двух мінскіх спецназаў

У ліпені 2008 Юры Хаджымуратавіч Караеў быў прызначаны кіраўніком мінскага спецназа, раней яго называлі АМАПам. Змяніў ён Юрыя Падабеда. Праўда, доўгі час Караеў не мог затрымацца на адным месцы. У мінскім спецназе ён запомніўся толькі тым, што разганяў п’яную бойку ў Дзень ВДВ. А яшчэ пры Караеў першыя жанчыны сталі працаваць у спецназе. «У асноўным працуюць падчас надгляду грамадзян, і часам спраўляюцца лепш, чым мужчыны», — зазначыў Караеў.

Праз тры месяцы Юрыя Караева перавялі камбатам у брыгаду спецназа ва Уруччы. Славутай часткай 32–14 да гэтага камандваў Дзмітрый Паўлічэнка. Але і тут атрымалася адпрацаваць менш года, бо Караева заўважылі ў Міністэрстве.

3. Караеў і Паўлічэнка

Першапачаткова Паўлічэнку пасля адстаўкі перавялі ў распараджэнне Юрыя Караева. Аднак у частцы адыёзны камандзір пасля прабыў нядоўга. Вядома таксама, што ў свой час Юры Караеў уваходзіў у Раду Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзялення спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Гонар». Праўда, калі ў 2007 «Гонар» узначаліў Паўлічэнка, то Караеў ужо не быў актыўным сябрам гэтай арганізацыі.

4. Караеў і Падабед

Юрыя Падабеда звольнілі з пасады камандзіра мінскага спецназа, нібыта з прычыны хваробы. Аднак у хуткім часе гэта не перашкодзіла яму стаць кіраўніком аховы бізнэсмэна Юрыя Чыжа. Праўда, Падабед прызнаваўся, што аддаў спецназ у рукі «сябра сям’і». «Караеў — выдатны мужык, ведаю яго 12 гадоў, сябруем сем’ямі. Так што не сумнявайцеся, пытанняў з ім не будзе. Ён кантактны, прыстойны, інтэлігентны, выхаваны і правільны чалавек», — казаў Падабед.

5. Караеў і Уцюрын

Сённяшні намеснік міністра МУС і кіраўнік службы аховы Лукашэнкі, адзін з найбольш таямнічых айчынных сілавікоў Андрэй Уцюрын, скончылі адну навучальную ўстанову — Саратаўскае вайскова-каманднае вучылішча. Караеў у 1987 годзе, а Уцюрын — у 1992. Праўда, потым яны сутыкнуліся разам у вайсковай частцы 32–14. Разам здавалі на крапавыя барэты. Ёсць здымак, дзе дакладна адлюстраваныя і Караеў, і Уцюрын. Праўда, цяжка іх тут ідэнтыфікаваць.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
ВСЕ НОВОСТИ