Общество

«Кіроўцу штрафуюць на падставе відэа? Тыповы развод на лоха»

Общество Еврорадио
0

Еўрарадыё разбіралася, ці сапраўды любога аўтааматара можна пакараць, зняўшы таго на відэарэгістратар.

У байнэце выкладаюцца дзясяткі відэазапісаў з парушэннямі правілаў дарожнага руху. Ролікі першапачаткова публікуюцца на сайце праекту “Перехват”.

Напрыклад, вось “Мэрсэдэс” падразае іншыя аўто і перасякае двайную паласу. У выніку кіроўцу выклікалі ў ДАІ, дзе ён, прызнаўшы віну, заплаціў штраф.

Вось “Сітраэн” не прапускае пешахода. Тая ж самая гісторыя. У ДАІ кіроўца ва ўсім прызнаўся і быў прыцягнуты да адказнасці.

Зразумела, найчасцей штрафуюць сапраўдных парушальнікаў. Па дадзеных ДАІ, за няправільную паркоўку і іншыя парушэнні пакараны сотні чалавек. З іншага боку, нават у Расіі відэарэгістратары на паліцэйскіх машынах праходзяць праз спецыяльную сертыфікацыю. У нас жа заканадаўства па гэтым пытанні не ўрэгуляванае: відэа кіроўцы здымаюць звычайнымі кітайскімі рэгістратарамі.

Таму ўзнікае пытанне: ці законна штрафаваць на падставе падобных відэа?

“У кожным разе, калі ёсць доказы (а відэа з’яўляецца доказам), то, зразумела, чалавека могуць прыцягнуць да адказнасці, ? разважае старшы інспектар ДАІ МУС Беларусі Аляксандр Бруй. ? Калі чалавек не згодны ці падае нейкія доказы невінаватасці, то запіс у абавязковым парадку правяраюць на сапраўднасць”.

Часта, убачыўшы ў ДАІ відэазапіс свайго парушэння, аўтааматар прызнае сваю вінаватасць. Як тут не “абстрыкацца” ад нечаканасці!

Потым у зводках ДАІ пра такія перамогі пішуць, што чалавеку “далі штраф па мінімуме, бо прызнаўся”. Прызнанне, згодна закону, лічыцца дадатковым доказам вінаватасці.

“Прыходзіць уласнік у Дзяржаўтаінспекцыю: “Так, я быў, парушаў, прабачце, я лох”. На гэта ДАІ дае табе ў плечы пяць базавых, ты найлепшы. Гэта першы варыянт развіцця падзеяў у такой сітуацыі. Тыповы развод на лоха, ? тлумачыць Аляксандр Старычэнка, эксперт у абароне правоў кіроўцаў. ? Другі варыянт: нічога не ведаю, нічога не бачыў. Каму трэба, той няхай правярае. Што робіць міліцыя? Ды нічога. У прынцыпе, не было ні нагоды, ні падставаў для пачатку адміністрацыйнага працэсу”.

Па выяве з відэарэгістратару найчасцей складана ўстанавіць аблічча кіроўцы. Гэта ж тычыцца і фотафіксатараў, усталяваных, скажам, на шашы М1.

За рулём хуткасць можа перавысіць чалавек, якому аўто не належыць. А штраф прыходзіць на адрас уласніка. “Ці справядліва гэта?” ? у чарговы раз падымаем тэму перад Дзяржаўтаінспекцыяй.

“Згодна з заканадаўствам, адказвае менавіта ўласнік транспартнага сродку, ? тлумачыць старшы інспектар Аляксандр Бруй, ? Адназначна, калі ён не прывядзе доказаў невінаватасці, то прыцягнуць менавіта яго”.

Еўрарадыё: Якім чынам я магу даказаць?

Аляксандр Бруй: Гэта на ваш выбар. Даецца адзін месяц. Аўтамабіль ваш. Вы абавязаны ведаць, хто кіруе вашым аўто, калі не вы самі. Іначай ? што вы за ўласнік?!

Па артыкуле 4.9 ПДР Беларусі за парушэнні, зафіксаваныя спецсродкамі, і сапраўды адказвае ўласнік аўто. Калі ж у ДАІ трапляе інфармацыя “насамрэч, кіраваў той і той”, то прыцягнуць павінны вінаватых.

Фармулёўка закону гучыць неадназначна. Да прыкладу, аўтааматар заяўляе, што за рулём быў сябар з Масквы, рэальна існуючы чалавек. Як тут прыцягнуць замежніка да адказнасці?

“Уласнікам майго аўто з’яўляецца, напрыклад, мама, якая сама не мае правоў кіроўцы. На гэта аўто ёсць тры даверанасці. А яшчэ дамова бязвыплатнага карыстання з прадпрыемствам, ? апісвае Аляксандр Старычэнка іншыя магчымасці пазбегнуць штрафу. ? Па вялікім рахунку, аўтамабілем можа карыстацца хто хоча. І маці не абавязкова павінна ведаць, хто і ў які момант сядзеў за рулём”.

Іншая справа, што далёка не кожны кіроўца за 50, 100, 300 тысяч штрафу будзе судзіцца ці нават пісаць скаргі начальніку ДАІ. Відаць, міліцыя і робіць на гэта ўхіл, пакуль заканадаўства па камерах і відэафіксатарах не ўрэгуляванае належным чынам.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы: авто штраф
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
ВСЕ НОВОСТИ