Общество

Штраф за палітычнае хрысьціянства

Общество ex-press.by
0

Чаму б актыўнаму хрысціянству не вярнуцца да таго, што, сапраўды, тычыцца яго, замест таго, каб сувацца ў палітыку, у законы, якія ўжо вызначаныя і зацверджаныя?

У свецкай дзяржаве ўжо даўно ў судах, парламэнце кіруюцца канстытуцыяй, кодэксамі, а не бібліяй ці падобныямі іншымі памфлетамі.

Такім парадкам, правілы гульні ў грамадзтве прапісаныя. Зразумела, ня трэба аддавацца залішняму летуценству: ва ўмовах цяперашняга аўтарытарызму канстытуцыі і кодэксы – гэта шушамаць, фасад. І тым ня менш, бутафорыя гэтая цалкам сьвецкая……

Дык зь якой нагоды і па якім праве хрысьціяне ставяць пад сумнеў прагрэсысцкія заваёвы часу, законы, па якіх мы жывем? Умешваюцца ў сфэру жаночага цела, сэксуальнасьці, зьбіраюць галасы, каб забараніць ці ўскладніць працэдуру спаронаў? Можа, і сьвецкаму лягеру пачаць зьбіраць подпісы на карысьць закону, які б штрафаваў за палітычнае і пагатоў палітызаванае хрысьціянства? А фэміністкам і фэміністам, магчыма, варта пачаць зьбіраць подпісы дзеля прыняцьця закону, які б штрафаваў мужчынаў за мастурбацыю? А то гора-хрысьціянскія спэцыялісты падлічваюць наколькі б беларусаў было болей штогод з улікам спаронных зародкаў. Варта дапамагчы тады кабетам падлічыць колькі патэнцыйных беларусаў і беларусак вынішчаюць мужчыны, аддаючыся самотняй асалодзе. Калі ўсур’ёз, то падлікі гэтыя глупыя і крывадушныя на тле таго, як гарапашна жывуць ужо народжаныя грамадзяне краіны. Можа, лепей змагацца за якасьць нашага жыцьця і за дабрабыт, утульнасьць усіх, у тым ліку і кабетаў, каб не забаронамі, а спагадамі і заахвочваньнямі спрыяць паляпшэньню дэмаграфічнай сытуацыі?

Царква здаўна аддзеленая ў нас ад Дзяржавы, гэта па-першае. Па-другое, хрысьціяне складаюць толькі частку грамадзтва, якая ня можа навязваць іншым свае каштоўнасьці. Калі паводле хрысьціянскіх памфлетаў, гомасэксуальнасьць – гэта мярзота, як і ўжываньне марскіх гадаў, напрыклад, то гэта архаічная інструкцыя тычыцца толькі прыхільнікаў хрысьціянства (прыгэтым, можна ўявіць, хіба кансэрватыўных ягоных удзельнікаў), яе бяз сэнсу і незаконна пераносіць на ўсё грамадзтва. Наагул, досыць хрысьціянам гуляцца ў вечных ахвяраў і на хвалі рэабілітацыі і адновы пасьля камуністычнага цкаваньня і гвалту прасіць усё новых і новых падкормак і падтрымак. Пар? сталець і станавіцца сучаснымі. Апошнім часам у Беларусі раптам усе сталі хрысьціянамі. Як слушна, хоць і страшна заўважыў С. Харэўскі, у нас стала нямодна, непрыстойна быць атэістам (як і геям). І тым ня менш, у краіне поўна атэістаў, сэкуляраў, калі жадаеце. І дзяржава, нагадаю, афіцыйна ў нас яшчэ сэкулярная, сьвецкая. Быць атэістам – гэта такая ж звыклая зьява, як быць каталіком ці праваслаўным. Гэта выбар, як любы іншы. І калі для пэўнай інтэлігенцыі нямодна, непрыстойна быць атэістам, то аўтар дадзенага артыкула кажа адваротнае: гэта цалкам прыстойна, аўтэнтычна і суладна з нутранымі патрэбамі. І, наадварот, дзіўна, што тысячы і тысячы, калі ня мільёны людзей са сьвецкага БССР раптам сталі “натуральнымі” хрысьціянамі, “павярнуліся” у лягер хрысьціянаў. Многім беларусам дзіўна і скандальна бачыць, як па тэлевізыі людзі ў расах ці сутанах вельмі сур’ёзна з бібліяй у руцэ тлумачаць нашыя паходжаньне, рэчаіснасьць і нават патомны час. Чаму б не пасадзіць гэтаксама сур’ёзна чалавека з казкамі “Тысяча і адна ноч” ці яшчэ лепей з беларускімі народнымі казкамі? З дапамогаю гэтых мудрых казак таксама можна шмат чаго патлумачыць.

Сьвецкія беларусы і перадусім кабеты павінныя разумець, што ад усяго гэтага, а таксама ад прапановаў хрысьціянскіх дэмакратаў патыхае пагрозай для фундамэнтальных правоў жанчыны і чалавека наагул. Свабоды кабетаў пад пагрозай пакуль Дзяржава патурае цемрашальству хадэкаў. Сяньня яны зьбіраюць подпісы, каб забараніць спароны. Заўтра прымусяць кабетаў апранацца “прыстойна”, як мнішкі. Пасьлязаўтра кабетам накажуць сядзець дома, займацца выключна сям’ёй і забароняць працаваць на прадпрыемствах. А яшчэ праз пэўны час зачыняць клюбы і бары, пачнуць публічна ганіць і штрафаваць бязсямейных, разьвядзёнак, геяў і г.д. Ужо сяньня хрысьціяне перабольшваюць і паказваюць усім сваё прыроддзе, дэманструюць, што яны гаспадары ў Беларусі. Амаль кожны з нас сутыкаўся з нецярплівасьцю ў храмах з боку служак, калі, напрыклад, кабета заходзіць у царкву бяз хусткі. Цалкам магчыма, што гэта ня вернціа, а сьвецкая ці атэістычная беларуска, якой цікава паглядзець на будынак, які ўспрымаецца ёю як музэй ці помнік архітэктуры. Чаму яе прымушаюць нахінуць хустку? Зачастую храмы аднаўляюцца ў нас з дапамогаю дзяржавы, то бок на іх аднову йдуць грошы ня толькі вернікаў, але ўсіх беларусаў. Таму храм – гэта ня зона маргіналізацыі кабетаў, гэта перадусім тэрыторыя, уласнасьць і спадчына сьвецкай дзяржавы. Неабходна адкрыта і актыўна аб гэтым заяўляць, паўтараць, нагадваць хрысьціянам, каб спыніць мізагіннае цемрашальства ў 21-ым стагодзьдзі.

Пра аўтара: Уладзіслаў Гарбацкі - выкладчык палітычных навук ЕГУ, этнолаг.

Арфаграфія аўтара захаваная.

Архэ

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ