Беларусь увайшла ў дзясятку горшых краін Еўропы па становішчы сэксуальных меншасцяў. На VI міжнароднай канферэнцыі «Квір-сэксуальнасць: палітыкі і практыкі» эксперты вывучалі гамафобію як кірунак дзяржаўнай палітыкі.
У Беларусі назіраецца рост нецярпімых да прадстаўнікоў сэкс-меншасцяў: калі ў 2004 годзе ў негатыўным стаўленні да іх прызналіся 47% насельніцтва, дык у 2010 годзе — ужо 60%. Гэта афіцыйныя дадзеныя. Чаму так адбываецца?
Прычына 1. Гамафобныя заявы ўлады
Меркаванне Аляксандра Лукашэнкі наконт сэксуальных меншасцяў вядомае: «лучше быть диктатором, чем голубым». Па словах беларускага лідэра, гамасэксуалізм прыйшоў у Беларусь з Захад у і не з’яўляеццца сапраўднай каштоўнасцю беларускага народа, з ім неабходна змагацца.
Аляксандр Лукашэнка неаднойчы абразліва выказваўся ў адрас нетрадцыйнай сэксуальнай арыентацыі міністра замежных спраў Германіі Гіда Вэстэрвеле: «Ну не нравятся мне голубые. Нормальный образ жизни надо вести. В Германии это возможно, в Польше — пожалуйста, пусть они этим и занимаются там, а нам сюда это не надо».
Іншыя кіруючыя дзеячы Беларусі нават выказвалі прапановы па вяртанні крымінальнай адказнасці за гамасэксуалізм (як гэта было ў часы СССР), забарону прадстаўнікам ЛГБТ-руху прац ы з дз е цьмі.
Але ўлады не грэбуюць выкарыстоўваць прадстаўнікоў ЛГБТ-руху ў сваіх мэтах. Калі ў 2001 годзе ў Мінску праходзіў першы гей-прайд, улады не далі афіцыйнага дазволу, але і не перашкаджалі яго правядзенню, бо мерапрыемства праходзіла за два дні да прэзідэнцкіх выбараў і шэсце было выкарыстана для дыскрэдытацыі апазіцыі.
Варта заўважыць, што і апазіцыя не вызначаецца станоўчымі адносінамі да г а масэксуалістаў. С клад в аецца ўражанне, што ў беларускай палітыцы гамафобія лічыцца натуральнай з’явай.
Прычына 2. Адукацыя
Сярод прычын нянавісці насельніцтва да сэкс-меньшасцяў можна вылучыць і адсутнасць сапраўднага асветніцтва з яго гуманістычнымі ідэямі. Беларускія асветнікі (Францыск Скарына, Сымон Будны) на першы план ставілі Бога, а рэлігія заўсёды негатыўна ставілася да гамасэксуалістаў.
Прычына 3. Крымінальнае мінулае
Таксама на свядомасць беларусаў уплывае і наяўнасць вялікай часткі людзей, якія не па чутках ведаюць, што такое турма. Шырокае распаўсюджванне атрымалі словы з « блатнага» лексікону. У крымінальным асяроддзі стаўленне да г а масэксуалізму вельмі негатыўн ае .
Прычына 4. Запозненая ўрбанізацыя
Значны след у фарміраванні г о мафобнага грамадства пакінула і запозненая ўрбанізацыя – рост гарадоў ў Беларусі пачаўся ўжо ў савецкі час, а вёска заўсёды была вельмі традыцыйнай.
Высновы: У апошнія часы ў Белаурсі назіраецца развіццё ЛГБТ-супольнасці, праводзяцца фестывалі, канферэнцыі, але ў той жа час гэтае пытанне не стала дыскусійным у грамадстве. Прадстаўнікі сэкс-меншасцяў лічаць неабходным аб’ядноўвацца з іншымі супольнасцямі і выпрацоўваць механізм рэагавання на абразы з боку гамафобаў. Але на сапраўдныя паляпшэнні разлічваюць толькі з ліквідацыяй забаронаў на асвятленне тэмы нетрадыцыйнай арыентацыі ў СМІ і пачаткам сэксуальнага выхавання дзяцей, бо звычайна людзі баяцца таго, пра што не ведаюць.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter