Общество

Спабор «НАРОДНЫ ЖУРНАЛІСТ — 2012: Што я скажу сваёй грамадзе?»

Общество ex-press.by
0
Конкурс «Народны журналіст» працягваецца! Апошні тэрмін – 1 лiстапада! 
Дашлі тэкст, фота-, відэа-, аўдыёрэпартаж i выйграй ноўтбук, відэакамэру, стажыроўку за мяжой.



«Народныя журналісты» — не прафэсійныя рэпартэры. Яны хочуць вырашыць важную для сябе і мясцовых людзей праблему, таму сьмела і гучна кажуць пра яе. Найлепшыя працы зьявяцца друкам, на DVD-дысках, прапанаваныя незалежным газэтам, радыё, «Белсату». Пераможцы атрымаюць ва ўзнагароду кампутар, відэакамэру, магчымасьць кароткага стажу за мяжой.

МЭТА

Усе конкурсныя працы зьявяцца на сайце http://narodny.by.

Многія ў Беларусі ня вераць, што могуць паўплываць на сытуацыю — і ў сваёй мясцовасьці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэта вынікае зь недахопу інфармацыі.

Мэта конкурсу — заахвоціць здольных сказаць пра мясцовую праблему так пераканаўча, што дзеля яе вырашэньня людзі аб’яднаюцца.

ПРАБЛЕМА зьвязаная з пэўным паселішчам, раёнам, прадпрыемствам, установай, прафэсійнай ці іншай групай.

Праблема грамадзка значная, яна не абмяжоўваецца дробнымі недапрацоўкамі камунальнікаў. Гэта тое, што не апублікуе «Советская Белоруссия» і не пакажа БТ. Гэта і адсутнасьць грамадзкага кантролю за мясцовымі ўладамі й бюджэтамі; і няўвага ды непавага да людзей; і дыктат — ідэалягічны, культурны, моўны… Становішча на канкрэтным прадпрыемстве: заробкі, беспрацоўе, непразрыстая прыватызацыя. Цэны, мясцовы рынак, беды дробных прадпрымальнікаў. Карупцыя. Сацыяльныя кантрасты (як катэджы ля вазёраў). Палітычны перасьлед і палітычныя вязьні. Але ўсюды павінны быць мясцовыя факты.

ХТО ЎДЗЕЛЬНІЧАЕ

Грамадзяне Беларусі, якія хочуць зрабіць краіну лепшаю. Любога ўзросту, месца жыхарства, партыйнасьці й палітычных поглядаў, суджаныя або не. Адзінае абмежаваньне — удзельнікі не павінны быць прафэсійнымі журналістамі.

МАТЭРЫЯЛ:

— не публікаваўся раней;

— розных жанраў: нататка, інтэрвію, рэпартаж, хроніка падзеяў, нарыс, спокліч, сэрыя інфармацыйных матэрыялаў, кліп, блёг, відэаблёг і г. д.;

— часткаю тэкставага матэрыялу могуць быць выявы (фатаграфіі, графікі, схемы, табліцы, лягатыпы, карыкатуры, плякаты й г. д.);

— можа быць рознага памеру;

— відэаматэрыял зьняты любым чынам: відэа-, фота-, вэб-камэрай;

— мае быць напісаны для пэўнай мэты: разавая публікацыя; незалежная газэта ці мясцовае пэрыядычнае выданьне; выданьне малога накладу; мясцовы інтэрнэтавы рэсурс ды інш.;

— адкрыты для публікі.

Кожны матэрыял павінен пачынаць (суправаджаць) г. зв. лід: кароткае рэзюмэ, якое прыцягвае ўвагу, памерам да 250 знакаў.

 

НАЙЛЕПШЫ МАТЭРЫЯЛ:

— актывізуе і аб’яднае мясцовую грамаду;

— на тэму, якую не прапусьцяць у афіцыйную прэсу ці на БТ;

— зразумелы мясцовым людзям, з пазнавальнымі імёнамі, фактамі й лічбамі;

— зь беларускай мовай у якасьці асноўнай (напр., у інтэрвію журналіст гаворыць на беларускай, а ягоны суразмоўца — як можа);


АЦЭНЬВАЦЬ матэрыялы будзе міжнароднае ЖУРЫ.

1. Двое пераможцаў атрымаюць ноўтбук і відэакамэру.

2. Дзесяць аўтараў зьезьдзяць на кароткі стаж за мяжу.

3. Прынамсі дзесяць найлепшых матэрыялаў будуць прафэсійна надрукаваныя й выдадзеныя на дысках.

ЯК ПЕРАДАЦЬ

Паслаць матэрыял і анкету на электронны адрас [email protected] ці на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск да 18.00 1 лiстапада. Паслаць тэкст можна і праз форму на сайце.  Тэл. для даведак: +375 25 9981592

Мультымэдыйныя файлы:

— Да 25 МБ файл любога відэа/аўдыяфармату (mpeg, avi, mp4, aac, mp3, wav, wmv) ці фатаграфіі (jpg, gif, tif, png) на электронны адрас [email protected]

— Больш за 25 МБ разьмясьціць у інтэрнэце на сайтах Youtube, Vimeo, Vkontakte і паслаць спасылку на электронны адрас [email protected]

— або паслаць дыск на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск

Пра сябе паведаміць:

— Імя й прозьвішча або псэўданім;

— Зьвесткі для кантакту з аўтарам (эл. адрас — пажадана на gmail; калі трэба — паштовы адрас; калі трэба — мабільны й стацыянарны тэл., імя ў скайпе).

Арганізатары вышлюць пацьверджаньне атрыманьня на пазначаны ў анкеце электронны адрас.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы: сми
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
ВСЕ НОВОСТИ