Общество

«Дай Божа, каб абыйсціся без дэпутатаў...»

Общество Салiдарнасць
0
У межах праекта «Жыццё (не)звычайнага беларуса» лепшая ткачыха Мінскай вобласці з вёскі Семежава распавяла Салiдарнасць, чаму цяперашні эканамічны крызіс не страшны, і які падарунак зрабіў ёй на юбілей Павел Латушка.

Памятаю, як аднойчы завіталі ў Семежава, каб паглядзець на калядны абрад «Цары».

— Тут кожная хата што музей! — у захапленні вымавіла мая калега, гледзячы на дываны і посцілкі ручной работы.

Валянціна Міхайлаўна Кіеня з таго, старэйшага пакалення мясцовых жанчын, якія ўсе ўмелі ткаць. Семежаўскія ручнікі, адметныя бел-чырвоным узорам, славяцца на ўсю Беларусь, а ў самой вёсцы нават ёсць свой музей і цэнтр ткацтва. Тут вучыць дзетак бабуля Валянціна, якая за сваё жыццё працавала паляводам і даяркай, а цяпер яе корміць мастацтва. На заняткі да Валянціны Міхайлаўны запісваюцца нават хлопцы!



На абласным конкурсе «Млечны шлях ад рук бабулі», што праводзіўся ў траўні, Валянціна Кіеня атрымала Гран-пры. З ёй супернічалі больш за 70 майстроў

— А мая дачка робіць на Слуцкай фабрыцы мастацкіх вырабаў кантралерам, а ткаць не ўмее... Мае тканыя і вышываныя посцілкі дзеці браць не хочуць, бо не модна. А я прыду, сяду ды любуюся на сваю работу. Унукам таксама не падабаецца. Я не крыўдую, бо ведаю, што ўсё гэта адходзіць і нікому не патрэбна. Гэта работа вельмі марудная. Трэба каб усідчывасць і пільнасць была. Пасля вайны мы ўсе ўмелі ткаць, - успамінае бабуля. – Вёска згарэла, жылі ў зямлянках. Калі б не ткалі – няма чаго б было адзець... Як пашыла мама мне кароткае плацце з палатна, ды нахварбіла чырвонай краскай. Я яго насіла і любіла. Ды не данасіла, бо невядома, колькі носка. А сёння гэтага барахла адно на адным ды яшчэ адным паганяе!

Гуляць хацелася пабегчы, абуцца не было ў што. Мама звяжа панчохі, абуеш галошы ды пойдзеш гуляць. А мама яшчэ крычыць, каб не падрала галошы, бо ў школу не будзе на другі год. От як жылі! Цяпер кажуць, што крызіс. Але я табе скажу, хто не бачыў бяды, той можа гаварыць так. А паглядзелі б, як мы гаравалі…

Мама мая брыгадзірам працавала. Ёй даводзілася хадзіць ў кожную зямлянку і прасіць: схадзі, дзядзюхна ці цётухна, на работу. «Калі дасі каня ці вала, то пайду, а як не, то ў мяне і дома работы хапае», - адказвалі ёй. Бо кожнаму трэба было будаваць хату. Мама таксама наняла чалавека. Ён нам хатку зрабіў у хляве, печ. Жылі там упяцёх: мы з мамай, баба і цётка з дачкой. Той чалавек хацеў з намі застацца. Я да яго прывязалася, ён мяне ласкаў. А маме-удаве было ўсяго 26 год. Але яна не захацела жыць з тым чалавекам…

Дык вось кажу, есці не было чаго, хадзілі па полю, збіралі гнілую картоплю, перамывалі яе — баба пякла — і елі. Як гарачая, дык яшчэ кусаецца, як астыне – цягнецца, як разіна. Вясной шчавель рвалі, лебяду, крапіву і варылі. Бо хлеба ж не было. Памятаю, як станем жаць, дык пойдзем каласы збіраць. А як надакучыць, возьмем сабе каласоў ў торбу ды й пайшлі. Як даведаліся ў калхозе, то крычалі на нас А прынясеш каласоў, змеле іх баба ды і блінца спячэ. От як жылі, бо не было чаго есці. А яшчэ мы цурап варылі. Буракі салодкія сахарныя таркавалі і ў печы тушылі. Дровы былі сырыя, два дні тушылі, а потым на скібку мазалі як павідла.

А цяпер мы добра жывем. Скажы нашай маладзёжы, як мы жылі пасля вайны, яна не паверыць! Яны і вучыцца не хочуць. А раней нашыя вяскоўцы ў горад на вучобу пешшу хадзілі за некалькі дзясяткаў кіламетраў!

Цяпер заробкі малыя, а я помню, пайшла маміну трынаццатую зарплату палучаць, дык несла ў жменьцы 23 капейкі, баялася, каб не згубіць. Нам жа ж раней не плацілі: за працадзень давалі зярно, картошку...

Так і жылі. І разводаў ніякіх не было. Не тое, што цяпер. Я так лічу: выйшла за аднаго і жыві з ім. Толькі трэба ім тлумачыць: «Дзеці, як мы ні жывём, а ваш бацька ўсё роўна ваш бацька. Мы ж муж і жана – адна сатана – калі пасварымся, калі памірымся». Трэба цярпець. І Бог сказаў, што мужу жана далжна павінаваціцца, падчыніцца.

Вы пытаецеся, ці была я шчаслівая. Ад работы і таго, што я люблю кожнаму дагадзіць, кожнаму ўнаравіць  — да. А ў жызні ўсякае было... Выгадавалі з мужам чацвярых дзетак. Адна дачка радзілася прыкалечаная. Памерла...

…Пасля таго як памерлі мае мама і муж, жыву адна. Цяжка тое, што адзінота. Устанеш пнём і ляжаш пнём — няма дажа з кім загаварыць. Выйдзеш то з курамі пагаворыш, то з трусамі, то з сабакай.



Дачка мая, як памер бацька, кожны дзень звоніць мне раніцай і вечарам. Хлопцы стараюцца кожны дзень мой голас пачуць. Для таго і тэлефон мне купілі. …

Мяне цяжка ў хаце застаць. Я ж не толькі ў цэнтры ткацтва працую. Сторажам на кароўніку раблю. Сёння з ночы прыйшла. Паспала паўтары гадзіны і пайшла карміць хазяйства. Трэба даць трусам, свінням, курам. У пограбе трэба картоплю перабраць, яблык насушыць на печы. І так цэлы дзень...

У мінулым годзе адзначалі мае 70 год. Прыслаў міністр культуры Латушка мне грамату і падарак — 200 тысяч.

Пра дэпутата вы пыталіся ў нашай акрузе. Не, не ведаю яго. Выбары, кажаце, хутка. Пэўна, трэба будзе пайсці распісацца. Але дай Божа абыйсціся без дэпутатаў, каб да іх не звяртацца.



…Пенсіі мне ўсёй дзяржава не выплачвае, бо я раблю. Плоцяць мільён шасцьсот. Але ж на кароўніку яшчэ мільён зарабляю, ды ў цэнтры таксама заробак – так і цягнецца капейка…

Я дзецям дапамагаю, а яны — мне. Праўда, гэтыя два гады нікому не дапамагала. Я ж газ вяла. У мяне каля 20 мільёнаў на газ пайшло. Як я газ вяла, усе дзеці скінуліся. Я ж, канечне, ім аддам. А нашто мне грошы?  Каб я з імі баялася дома жыць? Але на смерць трэба адкласці. Каб дзеці не пасварыліся. Каб ніхто з іх не сказаў: «Я даў больш, а ты менш».
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ