Общество

У Беларусі ліквідуюць статус ліквідатараў

Общество Радыё Свабода
0

У Беларусі ідзе абмен пасьведчаньняў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ён павінен завяршыцца да канца году.

Паводле афіцыйных дадзеных, працэдура перарэгістрацыі закране больш як 114 тысяч чалавек.

Апошняя перарэгістрацыя ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС праводзілася сем гадоў таму. Цяпер дакумэнты зноў пераправяраюць і ўсіх ліквідатараў уносяць у адну групу з пацярпелымі. Словаў «удзельнік ліквідацыі» ў новым пасьведчаньні ўжо ня будзе. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла супрацоўніца Дэпартамэнту па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Вольга Шабайлава.

«У адпаведнасьці з законам 2009 году катэгорыя пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС аб’ядноўвае дзьве катэгорыі: удзельнікі ліквідацыі і пацярпелыя. І цяпер для іх будзе пасьведчаньне адзінага ўзору...»

Такім чынам усе ліквідатары аварыі на ЧАЭС стануць пацярпелымі ад аварыі. Паводле спадарыні Шабайла, на сёньня памянялі 30% пасьведчаньняў, у тым ліку на Гомельшчыне — 43%«.

Чаму ўлады прыраўноўваюць ліквідатараў катастрофы на ЧАЭС да пацярпелых? Над пытаньнем разважае чарнобыльскі ліквідатар з Калінкавічаў, інвалід 2 групы Васіль Сіліверст: «А асабіста я не мяняў, бо ня бачу тут нейкага вялікага сэнсу: адну паперку памяняць на іншую. Там ільготаў няма — ільготы забралі, і тут таксама няма ніякіх ільготаў. Гэта проста кампанія, і, думаю, накіраваная яна тое, каб слова „ліквідатар“ у Беларусі наагул не было. Будуецца гэтая атамная станцыя ў Беларусі, і дзяржаве гэтыя ліквідатары — як мазоль, бяльмо на воку. Навошта яны, калі дзяржава не разьлічылася з намі? Гэта проста нейкае вычварэнства».

Спадар Сіліверст сьцьвярджае, што старым пасьведчаньнем ліквідатара ён карыстаўся нават ва Ўкраіне:

«Калі мне трэба паехаць у Расею ці тую ж Украіну, то гэтае новае пасьведчаньне мне нічога не дае. А вось старое пасьведчаньне ліквідатара катастрофы на Чарнобыльскай АЭС — яно ва Ўкраіне дзейнічае. Я ва Ўкраіне магу езьдзіць на прыгарадным транспарце, у мэтро, на трамваях бясплатна. Украінскія ўлады кажуць: «Цэ ж вы наш ліквідатар!»

Калінкавіцкі ліквідатар згадвае, што калі сёлетняй вясной ва Ўкраіне Вярхоўная Рада зьбіралася перагледзець ільготы сваім чарнобыльцам, то там пачаліся масавыя пратэсты. У Беларусі ільготы чарнобыльцам пачалі скасоўваць, пачынаючы з 1995 году, і людзі з гэтым зьмірыліся.

Не мяняў пакуль свайго ліквідатарскага пасьведчаньня й Васіль Гулай з Рэчыцы.

Гулай: «А чаго туды ісьці, чаго яго мяняць? Ні ільготаў, нічога няма. Абсурд. Аб’яднаньне „Беларуснафта“ пасылала мяне ў Чарнобыль двойчы, але, відаць, баяцца, што і яны эканамічна ня вытрымаюць. Капеечныя ільготы дзяржава ў ліквідатараў забірае, а лядовыя палацы будуе. Утрыманьне аднаго лядовага палаца, наколькі вядома, раўняецца гадавому бюджэту сярэдняга беларускага гораду. Нямеччына сабе такога не дазваляе. А ў нас у ліквідатараў можна ўсё забраць».

Яшчэ адзін нафтавік з Рэчыцы, інвалід Чарнобылю Ўладзімер Кошчанка:

«На новым пасьведчаньні адсутнічае пячатка, а стаіць штамп, што нідзе ў сьвеце не прызнаецца за дакумэнт. Дзяржаўнай пячаткі няма. Гэта зроблена наўмысна. Як яго ў такім разе прызнаць за дакумэнт? Неахайна зроблены штампік чыноўніка, які цяжка разгледзець нават празь люпу. Зроблена гэта, каб не плаціць чалавеку ніякую пэнсію, прынізіць яго. А калі чалавек прыніжаны й пакутуе, ён хутка памрэ...»

Чарнобыльскі інвалід Павал Давыдзенка зь мястэчка Парычы Сьветлагорскага раёну таксама нэгатыўна адгукаецца пра новы дакумэнт:

«Бюракратычная сыстэма робіць усё, каб чалавеку не плаціць. Лукашэнка ўсё ўжо зрабіў чыстай зонай, хоць і дзеці, і дарослыя пакутуюць. І чарнобыльцам-ліквідатарам выдаюць гэтыя пасьведчаньні як пацярпелым. Жулікі ўсё паадбіралі — і ад аўганцаў, і ад чарнобыльцаў — і ўсё цяпер у законе».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы: аэс
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
ВСЕ НОВОСТИ