Общество

Статут вернецца ў Беларусь!

Общество Наша Ніва
0

Людзі сабралі грошы, адгукнуліся спонсары і нават Нацбанк.

Некалькі дзён спатрэбілася беларусам, каб сабраць сродкі на нацыянальную рэліквію. Цяпер ёсць надзея, што Статут, выстаўлены на электронны аўкцыён у Маскве, вернецца на бацькаўшчыну. Гэта будзе першы арыгінал Статута на старабеларускай мове ў зборах нашай краіны.

«За два дні на рахунак надышло каля 1000 даляраў, — расказвае малады дырэктар магілёўскага гістарычнага музея Аляксей Бацюкоў. — Але, галоўнае, нам абяцаў дапамагчы спонсар, і як толькі будзе заключаны дагавор з ім, разліковы рахунак будзе закрыты. Сваю дапамогу нам прапаноўваў і Нацбанк, хацеў прыцягнуць некаторыя банкі Беларусі».

Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для выкупу Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года.

Статут быў выстаўлены на продаж на электронным аўкцыёне ўладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Дадзены асобнік ацэнены на $ 45 тыс.

 Пры гэтым частку грошай (10%), паводле папярэдняй дамоўленасці з прадаўцом, неабходна сабраць цягам двух тыдняў у якасці закладу. Рэшту сумы трэ будзе пералічыць цягам трох месяцаў.

Ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, з іх 29 адносяцца да выдання 1594–1595 гадоў. Знаходжанне гэтых асобнікаў: Вялікабрытанія (1), Літва (6), Польшча (6), Расія (11), Украіна (5), а ў Беларусі няма ніводнага. Як прыватнымі асобамі, так і дзяржаўнымі інстытутамі краіны ўжо рабіліся спробы выкупіць асобнікі Статута, аднак беспаспяхова. .

Статут ВКЛ — найвышэйшае дасягненне старабеларускай прававой думкі, аснова ўсёй юрыдычнай сістэмы ВКЛ.

Па сутнасці, гэта была сярэднявечная Канстытуцыя, якая дзейнічала на ўсіх землях сучаснай Беларусі і была адной з самых прагрэсіўных у Еўропе. Статут паўплываў на станаўленне нацыянальнай прававой думкі, а таксама на юрыдычныя традыцыі суседніх краін — Расіі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі і інш. Магчыма, менавіта дзякуючы яму беларусы адрозніваюцца вялікай павагай да права.

Статут 1588 года распрацаваны падканцлерам ВКЛ і старастам магілёўскім Львом Сапегам і быў выдадзены за яго асабістыя сродкі ў друкарні, заснаванай у Вільні Пятром Мсціслаўцам на грошы магілёўскіх купцоў Мамонічаў.

У цяперашні час вядома пра тры выданні Статута — 1588, 1592–1593 і 1594—1595 гг. Дарэчы, рэальны шанец на поспех у дабрачыннай акцыі ёсць. Бо магілёўцы ўжо дапамаглі летась папоўніць фонды музея гісторыі Магілёва рарытэтам — фаліянтам «Часоўніка», датаваным 1773 годам.

* * *

Пералічыць грошы на гэтую добрую справу можна на рахунак музея

УК «Музей гісторыі Магілёва» 212030 Магілёў, вул.Ленінская, 1А

рахунак:

УНП 790203960

Філія 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФО 153801536

р/р 3642014673147

Магілёў, вул. Першамайская, 71

Мэта плацяжа: На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі Статута ВКЛ)

! Бухгалтэрыя музея просіць дакладна і цалкам пазначаць мэту плацяжа.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
Общество
Сохранится ли тепло в Беларуси в начале октября, рассказали синоптики
Общество
Белтелерадиокомпания станет частью пресс-службы Лукашенко? Что меняет новый устав вещателя
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
ВСЕ НОВОСТИ