Падчас анлайн-канферэнцыі з Генадзем Бураўкіным на сайце «Радыё Свабода» у паэта запыталіся, як ён ставіцца да галадоўкі Сяргея Каваленкі, як ацэньвае рэакцыю ўлады і грамадства.
На што ён адказаў наступнае:
«Мужнасцю Сяргея Каваленкі я захапляюся. Перакананы, што ён павінен жыць, і далучаюся да тых, хто просіць яго спыніць галадоўку. А рэакцыя ўладаў і грамадства…ну, ад уладаў я нічога іншага, прызнаюся, і не чакаў, а вось грамадства сваёй абыякавасцю мяне ўразіла. Гэта сведчанне таго, што яно яшчэ недастаткова сталае, ці, як звыкліся казаць аналітыкі, "хворае". Хацелася б, каб гісторыя з Сяргеем скаланула яго і прымусіла не толькі задумацца, але і знайсці ў сабе сілы да рашучага пратэсту».
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter