Общество

Станіслаў Шушкевіч пасварыўся з ЭГУ

Общество ex-press.by
0
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч апынуўся ў цэнтры міні-скандала, зьвязанага з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам.

Спачатку Шушкевіч выступіў у летувіскай газэце з заявай, што лічыць ЭГУ антыбеларускім унівэрсытэтам, дзе гадуюць манкуртаў і дзе няма нічога беларускага. Пасьля гэтага студэнты ЭГУ запрасілі Шушкевіча на сустрэчу ў Вільню. Ужо зьявілася абвестка аб выступе, як раптам Станіслаў Станіслававіч адмовіўся. Мы паспрабавалі разгледзець розныя бакі гэтай справы. Гаворыць магістрант ЭГУ, студэнцкі актывіст Кірыл Атаманчык – аб сутнасьці прэтэнзіяў Шушкевіча да ЭГУ.

Кірыл Атаманчык: Асноўным мэсыджам Шушкевіча было тое, што фактычна ў Вільні за кошт Эўразьвяза існуе такая “фабрыка па дэнацыяналізацыі” беларусаў. Сыходзячы з гэтага, мы вырашылі запрасіць Станіслава Шушкевіча ў ЭГУ, каб ён хоць аднойчы тут пабыў, паглядзеў, паразмаўляў са студэнтамі. І адкрыта, не за вочы падыскутаваў з намі адносна таго, што ўвогуле адбываецца ў Беларусі са станам беларускай мовы, са станам вышэйшай адукацыі. І якім чынам ЭГУ знаходзіцца ў кантэксьце ўсяго гэтага.

Атаманчык тлумачыць, што на сустрэчы плянавалася, каб і Шушкевіч, і студэнты выклалі свае аргумэнты.

Кірыл Атаманчык: Ён павінен прывесьці свае аргумэнты ў адкрытым дыялёгу з нашымі студэнтамі. На што мы прывядзем свае канкрэтныя аргумэнты, факты, а магчыма і ў яго нешта запытаем.

Кірыл Атаманчык кажа, што гэта няпраўда, што ў ЭГУ няма нічога беларускага.

Кірыл Атаманчык: Я думаю, што па вялікаму рахунку 25-30% прадметаў, якія выкладаліся на маёй спэцыяльнасьці “Культурная спадчына й турызм”, былі беларускамоўныя. Мова ва ўнівэрсытэце – гэта збольшага сродак зносін. Каб лектар ці прафэсар змог нармалёва данесьці свае думкі да студэнтаў, каб студэнты яго зразумелі. Няважна, на якой мове гэта будзе. У нас гэта можа быць і ангельская мова, і руская, і беларуская, у шматлікіх выпадках гэта яшчэ нямецкая й француская мова. У асяродку мульцікультурнасьці мы ня можам зачыняцца ў сваіх межах.

Дык чаму ж Станіслаў Шушкевіч адмовіўся ў выніку ехаць у ЭГУ? Пра гэта мы запыталіся непасрэдна ў першага кіраўніка незалежнай Беларусі.

Станіслаў Шушкевіч: Я ў ЭГУ не магу прыехаць інакш, як па запрашэньні кіраўніцтва ЭГУ. Студэнты запыталі ў мяне, ці магу я прыехаць 10 лютага. Я сказаў – так, магу. Але ўзгадніце гэтае пытаньне зь кіраўніцтвам. Яны мне дасылаюць, што перагаварылі зь нейкім там прарэктарам далёкім, і ён нічога ня мае супраць. Я не магу ў такіх варунках ехаць у ЭГУ. Я ім адказаў, што прабачце, я магу прыбыць толькі па афіцыйным запрашэньні кіраўніцтва. А калі так вы са мной хочаце сустрэцца – то калі ласка, на нэўтральнай тэрыторыі ў Вільні дзе хочаце.

Апроч таго, Шушкевіч кажа, што ён бываў у ЭГУ раней, хоць студэнты цьвердзяць адваротнае.

Станіслаў Шушкевіч: Я быў у Вільні, там у ЭГУ, быў у Міхайлава (рэктар ЭГУ - рэд.). Мы абмяркоўвалі праблемы ЭГУ з амбасадарамі. Я заўсёды казаў, што на вялікі жаль, ЭГУ - гэта не беларускі ўнівэрсытэт, не беларуская навучальная ўстанова ў замежжы. Гэта ну нейкі… Яны й самі хацелі межрэжгіянальны зрабіць… Там амаль не было беларускай мовы, пакуль не зьявіўся Смалянчук і яшчэ некалькі чалавек. А мне хацелася б, каб там была мова. Але ж яны выдаюць сябе за пакутнікаў, за тых, каго б’юць, зьнявечваюць. І яны атрымліваюць падтрымку з Захаду як апазыцыянеры. Ніякія яны не апазыцыянеры! Я даўно ведаю рэктара Міхайлава, добра да яго ставіўся. Але я высьветліў многія пазыцыі, што ён як быў марксістам, так і застаўся. Я ўрэшце знайшоў яго кніжку. Мне здаецца, што чалавек, які напісаў такую кніжку “Философия обреченных”, павінен каяцца перад усім сьветам, як ён хваліў марксізм-ленінізм і казаў, што нічога больш паганага, чым экзістэнцыялізм, няма. Акрамя таго, дзе вы бачылі ўнівэрсытэт у Эўропе, каб там рэктар сядзеў 17 гадоў на чале? 6 гадоў, два тэрміны – гэта найболей! А гэты сядзіць даўжэй, чым Лукашэнка!

Да рэктара кіраўніцтва ЭГУ ў Шушкевіча асаблівыя прэтэнзіі.

Станіслаў Шушкевіч: Я не хачу ўчыняць ніякага рынгу, але ведаеце што – манкурты ёсьць манкурты. Трэба сказаць, хто ёсьць. Дарэчы, я гэта сказаў, калі яшчэ тут адзначалася 10-годзьдзе ўнівэрсытэта. Там былі выступы на італьянскай, на францускай, на нямецкай, на ангельскай, на рускай мовах. І не было ні слова па-беларуску!

Станіслаў Станіслававіч, а “манкуртамі” вы называеце кіраўніцтва ці студэнтаў таксама?

Станіслаў Шушкевіч: А прычым тут студэнты? Студэнты ж, калі паглядзяць на шыльду, думаюць, што там так і ёсьць усё, як намалявана на шыльдзе. Я вам яшчэ раз кажу. Гэта – пэўная група людзей, якая любіць быць на эўрапейскіх заробках і жыць там, а працаваць па-савецку!..

Цікава, што на бок Шушкевіча стала Таварыства беларускай культуры ў Летуве. Старшыня таварыства Хведар Нюнька згадвае, што на апошнім зьезьдзе яны нават прынялі адпаведную заяву да Міністэрства асьветы Літвы.

Хведар Нюнька: Большасьць прадметаў у ЭГУ выкладаецца на рускай мове. Выпускаюцца па-сутнасьці манкурты, гэта не патрыёты, якія не зьбіраюцца вяртацца ў Беларусь, а тут проста як перавалачная база з тым, каб застацца ў Эўропе.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ