Общество

«Начальнік СІЗА КДБ прапаноўваў працаваць на іх хакерам»

Общество Наша Ніва
0

У запісцы з-за кратаў анархіст распавядае пра катаванні і выбар. Сведчанні пра катаванні палітвязняў у СІЗА КДБ сталі з'яўляцца пасля прыходу на пасаду старшыні Камітэта Вадзіма Зайцава.

У лісце з турмы да сястры Ігар Аліневіч апісаў здзекі за кратамі.

«…Пасля Плошчы пачаўся масавы прэс. У СІЗА нагналі карнікаў у масках. Пастаянна раўлі, рэгулярныя шмоны. Гэта душыла волю.

Пасля Новага года збілі тройчы за непадпарадкаванне зневажальным загадам.

Ініцыятарам гэтай «творчасці» стаў начальнік СІЗА КДБ Арлоў, — мяркуе палітвязень Аліневіч.

— Забралі ТБ. Пасля вярнулі, але круцілі перадачы пра ўсялякую містыку, чачэнцаў, жыдамасонскую змову і іншае. Гэта моцна ціснула на псіхіку, але глядзець — абавязкова.

Адвакатаў не пускалі да канца следства. Бліжэй да лютага [2011] пачалося ўзмацненне жорсткасці. Прымушалі голым стаяць на падлозе, без мэты прысядаць, некаторых клалі проста тварам.

Але самае жорсткае — бег з рэчамі і матрацам па калідорах і лесвіцах. Я ў выніку плюнуў і адмовіўся: вырашыў «ускрыцца», каб паехаць у бальнічку. Але начальнік «прахаваў» усё, бо ў іх у камерах відэаназіранне і [сочаць] псіхолагі, якія рэгулююць узровень ціску на чалавека.

У выніку самыя жорсткія катаванні знялі, а да сакавіка і зусім адмянілі.

Але ўсё перажыў нармальна. Час бавіў за чытаннем энцыклапедыі па псіхалогіі, навучаннем маляванню па дапаможніку, гульнямі ў шахматы і даміно, фізухай.

Яшчэ зімой я ведаў, чым усё скончыцца, і нават змірыўся. На судзе больш быў рады магчымасці ўбачыць бацькоў, сяброў і, канечне, сваіх таварышаў, якія духам не палі. А таксама паглядзець у вочы тым баязліўцам і здраднікам, якія мяне сюды пасадзілі.

Калі з’язджаў на Валадарку, начальнік СІЗА прыйшоў у камеру. Гаварыў пра несправядлівы прысуд і прапаноўваў застацца ў іх на прывілеяваных умовах хакерам працаваць.

Абяцалі ноўтбук. Пасля, калі адмовіўся, прапаноўвалі ў персанал абслугі пайсці. Танныя метады.

…Ты ведаеш, уся гэтая сітуацыя з пратэстамі, арыштамі, палітзэкамі і падобнае дабротна ўплывае на соцыум.

Людзі пачалі знаёміцца ў ізалятарах, падчас пратэстаў, пры абмеркаванні акцыі і пры салідарнасці з палітвязнямі.

Летнія пратэсты з’явіліся з самога народу — апазіцыя да іх не мае дачынення. Лета — толькі рэпетыцыя. Больш буйныя падзеі наперадзе.

Самае галоўнае, каб ты не думала, што я тут пакутую. Зразумей, у мяне сумленне чыстае.

Змагаўся за праўду смела, трымаў адказ прыстойна. Мяне любяць і паважаюць. Так што на душы лёгка і радасна, а асабісты досвед і карысныя знаёмствы ўзбагаціліся, напэўна. Засталося прайсці толькі выпрабаванне часам.

Яно адкіне ўсё лішняе і непатрэбнае, і я выйду зусім цэласным чалавекам».

* * *

Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў арганізацыі шэрагу акцый у 2009—2010: антымілітарысцкага шэсця пад Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла», падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка», нападзе на пасольства Расіі ў Мінску, нападзе на ізалятар на Акрэсціна. Вінаватым сябе не прызнаў. Да арышту працаваў камп'ютарнікам. Напісаць яму можна на адрас: 211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, ПК № 10.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы: кгб хакер
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ