З 10 студзеня 2012 г. візавы аддзел Пасольства Германіі ў Мінску пераходзіць на электронную сістэму запісу для падачы заяў на атрыманне віз праз інтэрнэт. Для гэтага трэба зайсці на сайт Пасольства www.minsk.diplo.de, дзе будзе размешчана інфармацыя аб магчымых тэрмінах падачы дакументаў і зарэзерваваць прымальны для Вас дзень і дакладны час наведвання візавага аддзела.
Новая сістэма ўводзіцца для таго, каб у будучым пазбегнуць вялікіх чэргаў у візавым аддзеле.
Выключэнні:
Асобы, якія не маюць доступу да інтэрнэта, могуць пасля 10.01.2012 г. узгадняць час падачы дакументаў па тэлефоне (па аўторках і чацвяргах з 09.00 да 11.00, пры гэтым запіс па тэлефоне абмежаваны і не ажыццяўляецца на больш ранні тэрмін, чым праз інтэрнэт). Групам болей за 5 чалавек просьба запісвацца для падачы дакументаў таксама па тэлефоне.
Запіс па новай сістэме будзе ажыццяўляцца бясплатна. Пры падачы дакументаў, як і раней, спаганяецца толькі збор за апрацоўку заявы, што складае, як правіла, 60 еўра.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter