“Беларусы, якія штодня карыстаюцца беларускаю моваю, дасягнулі катастрафічнай мяжы ў 30 % ад агульнай колькасці насельніцтва!” - зазначыў філолаг і палітык, сябра агульнанацыянальнай Рады Таварыства беларускай мовы Вінцук Вячорка падчас ХІ справаздачна-выбарчай канферэнцыі ТБМ у Мінску.
Спасылаючыся на статыстыку ЮНЕСКА, можна зазначыць, што беларуская мова ў такім стане набліжаецца да парога дэградацыі. Па словах Вінцука Вячоркі пра гэта сведчыць няўцешная статыстыка апошніх трох гадоў:
- Колькасць беларускамоўных школаў - мінус 7%, колькасць беларускамоўных вучняў - мінус 2%, колькасць тых, хто выбірае тэставанне па-беларуску - мінус 25%, і самае страшнае, колькасць тых, хто лічыць беларускую мову роднай і хто кажа, што ёй карыстаецца штодня - мінус 15 - 20%.
“Каб пазбегнуць катастрафічнага становішча беларускай мовы, трэба кардынальна змяніць стаўленне да яе з боку ўладаў”, - лічыць палітык. Падчас канферэнцыі Вінцук Вячорка прадставіў свой праект Закона “Аб беларускай мове”, які будзе разгледжаны на бліжэйшых пасяджэннях Рады ТБМ.

Андрэй Панямонаў,
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter