Общество

Як у Менску ўшанавалі памяць Стыва Джобса (фота)

Общество Салiдарнасць
0

14 кастрычніка ва ўсім свеце аматары Apple шанавалі памяць Стыва Джобса. Беларусь не стала выключэннем: у мінскай кавярні сабраліся музыкі ды прыхільнікі таленавітага менеджара ды генеральнага дырэктара нашумелай «яблычнай» кампаніі.

А 18.30 гадзіне ў кавярні CoffeeOn ўжо было цесна: фанаты Джобса не паленаваліся прыйсці, каб, пацягваючы гарачую каву, падзяліцца думкамі пра ўнёсак Стыва ў працу кампаніі Apple, яго асабістыя чалавечыя якасці. Вядучы прыводзіў цікавыя факты з жыцця Джобса, яго цытаты, а ўдзельнікі вечарыны маглі скарыстацца паслугамі мастакоў бодзі-арту.

Кожны з музыкаў, чые песні ці кавер-версіі на кампазіцыі іншых гуртоў гучалі гэтым вечарам, казаў пару словаў пра яскравага кіраўніка.

– За што я паважаю гэтага чалавека, дык гэта за тое, што ён сумясціў мастацтва з тэхналогіямі, – заўважыў вакаліст Sub Rosa Dictum.

Выступае гурт Далі

На вечарыне прысутнічалі і прадстаўнікі Apple у Беларусі (кампанія «Белый терем»).

– Мяне ўражвае тое, што людзі, якія набываюць прадукцыю кампаніі па ўсім свеце, аб'ядноўваюцца. Я прашу у той жа час не думаць пра Стыва адно як пра чалавека, які нечага дасягнуў. Важна, каб мы таксама стваралі, каб не былі гароднінай, каб стваралі, а не толькі карысталіся распрацоўкамі іншых, – паразважаў прадстаўнік Apple.

Гурт Imagine выканаў знакамітыя, бадай класічныя кампазіцыі: Shape of my heart Стынга, Wherever you will go Браяна Адамса. Вакаліст Imagine пераказаў цытату Барака Абамы з прычыны страты Джобса:

– Стыў быў дастаткова смелым, каб не быць як усе, дастаткова храбрым, каб паспрабаваць змяніць свет і дастаткова таленавітым, каб ажыцявіць гэта.

Музыкі спявалі ад душы

Малады гурт ByBERRIES напісаў песню ў той жа дзень, як стала вядома пра адыход Джобса. Выкананне ж здзівіла шчырасцю і эмацыйнасцю.

І, напэўна, хэдлайнерам канцэрту стаў Юры «Кеша» Стыльскі з «Дай Дарогу!». Ён выканаў найбольшую колькасць песняў, значную частку з якіх прысутныя на вечарыне спявалі разам з салістам «ДД!».

– Стыву гэта, пэўна, не спадабалася б, але я працую у праграмах ад Microsoft. Шкада, што ён не быў маім суседам, магчыма, ён падараваў бы мне нешта з Apple. А ўвогуле, думаю, што Стыў быў класным мальцом і яму б, мяркую, спадабалася наша музыка. Шкада, што я не быў з ім знаёмы. А што да нас з вамі, то не тармазіце, калі верыце ў нешта, то рабіце, не забівайце, – падбадзёрыў саліст папулярнага гурта.

Аліна Таранік

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
компьютер
минск
солидарность
фото
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Для беларуских генералов в войне главное не участие, а ее монетизация»
В мире
Японский метод 6 — 6 — 6 помогает снизить стресс и поддержать форму
В мире
Польша сообщила о ночном вторжении из Беларуси воздушных шаров с контрабандой
Технологии
Google наконец-то разрешит вам сменить адрес почты
Экономика
Беларуские мужчины рискуют не дожить до пенсии: 10 лет разрыва, который государству выгодно не замечать
Общество
Почему НАТО беспокоится из‑за поезда, который едет в Калининград через Литву?
Общество
Reuters: базу ракет "Орешник" нашли под Кричевом
Общество
Юлия Чернявская: «Живи «расширенной семьей». Люби этих людей всем сердцем. Это твоя родина»
Общество
"Гродноазот" снабжает российскую армию сырьём для экипировки — БРЦ
В мире
Россия ударила авиабомбами по оживленной трассе в Харькове. Есть погибшие и раненые
ВСЕ НОВОСТИ