Общество

Суд спыніў справу пра зьнявагу беларускай мовы

Общество Радыё Свабода
0

Суд Партызанскага раёну Менску спыніў справу па артыкуле 9.22 Адміністратыўнага кодэксу РБ «Парушэньне заканадаўства аб мовах». Справа была рспачатая паводле пазову Тацьцяны Цяцёркінай да прадавачкі менскай крамы нумар 5 Тамары Вярцінскай.

9 сьнежня гэтага году кандыдат мэдычных навук Тацьцяна Цяцёркіна прыйшла ў краму нумар 5 ААТ «Постгандаль» і зьвярнулася да прадавачкі Тамары Вярцінскай з просьбай паказаць каробку цукерак. Далейшыя падзеі, па словах Тацьцяны Цяцёркінай, разгортваліся наступным чынам:

Тацьцяна Цяцёркіна:  «Яна мне ўзважыла цукеркі „Красная шапочка“. Я паглядзела, кажу, што я хацела б, каб быў надпіс па-беларуску. А яна кажа: „А зачем?“. Я кажу: „Ну, гэта права нам гарантавана Канстытуцыяй. Мы ж беларусы“. Яна кажа: „Да вы што? Да хто вы такія?! Да ты хто такая?! Да вы нікчэмнасьць. Ваша дурацкая беларуская мова“. Ну, тут я абурылася, запатрабавала кнігу скаргаў, зрабіла адпаведны запіс».

Адказ гендырэктара ААТ «Постгандаль» Смольскага, у якім паведамлялася, што грубіянства з боку прадавачкі не было, не задаволіў Цяцёркіну, і яна падала скаргу ў пракуратуру. Участковы міліцыянт Партызанскага РУВД правёў праверку і склаў рапарт ад 2 лютага, у якім, у прыватнасьці, напісана, што прадавачка сапраўды публічна зьняважыла нацыянальную мову Рэспублікі Беларусь.

Справа супраць прадавачкі Вярцінскай была ўзбуджаная па артыкуле 9.22 Адміністратыўнага кодэксу РБ. Па ім за «публічную зьнявагу дзяржаўных і іншых нацыянальных моваў, стварэньне перашкодаў і абмежаваньняў у карыстаньні імі і прапаганду варожасьці на глебе мовы» можа быць прызначаны штраф у памеры ад чатырох да 10 базавых велічыняў. Гэты артыкул зьявіўся, у прыватнасьці, дзякуючы намаганьням Таварыства беларускай мовы.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў: «У свой час мы дабіліся, што запісана, што за абразу любой дзяржаўнай мовы — штраф. І пасьля гэтага абражаць беларускую мову перасталі, а да гэтага такія абразы былі, і ня раз, і да нас зьвярталіся людзі».

Юрыст Сяргей Зікрацкі: «Публічная зьнявага беларускай мовы, калі гэты факт даказаць, то цалкам магчыма прыцягненьне да адказнасьці па гэтым артыкуле. Калі была такая абраза насамрэч, калі ёсьць сьведкі гэтай абразы, то магчымая падача заявы і ўзбуджэньне адміністрацыйнай справы».

Такія сытуацыі сталі штодзённасьцю для людзей, якія гавораць па-беларуску.

Алег Трусаў: «У свой час у мяне была спрэчка з касіркай міжнароднай касы. Я Вільнюс назваў Вільняй, а яна мне ўсчала скандал. Я напісаў адпаведную паперу, яе звольнілі з працы, і на гэтым усё скончылася. Без усялякіх судоў».

Спадарыня Цяцёркіна на пытаньне, чаму гэтым разам яна зьвярнулася ў суд, адказвае: «Я хачу, каб быў створаны прэцэдэнт пакараньня чалавека, які зьневажае дзяржаўную каштоўнасьць. Усе гэтыя судзьдзі пакідаюць свае подпісы, свае прозьвішчы, і калі-небудзь гэтая справа будзе завершаная».

У судзе Партызанскага раёну справа разглядалася паўторна. Першы суд закрыў справу за адсутнасьцю доказаў. Кожны з бакоў прадставіў сваіх сьведак і сваё бачаньне падзеяў. Тацьцяна Цяцёркіна ўпэўненая, што суд не прыняў пад увагу паказаньні яе сьведкі, які сьцьвярджаў, што чуў абразы.

Аднак прадавачка Тамара Вярцінская адмаўляе, што абражала асабіста Тацьцяну Цяцёркіну і беларускую мову. Перад судом яна, у прыватнасьці, заявіла: «Я размаўляю па-расейску, і ніхто не прымусіць мяне гаварыць па-беларуску. Наш прэзыдэнт — Аляксандар Лукашэнка — таксама размаўляе так, як ён размаўляе».

Пракамэнтаваць гэтую сытуацыю для Радыё Свабода Тамара Вярцінская катэгарычна адмовілася. Гэтаксама як і загадчыца крамы нумар 5 Тацьцяна Каберац, якая сказала, што ў дзень канфлікту яе не было ў краме і яна не ўпаўнаважаная даваць камэнтары па гэтай справе: «Гэта быў выходны дзень. Усё, што людзі хацелі напісаць, яны напісалі ў кнізе скаргаў і прапановаў. Суд вызначае, суд выносіць пастанову, пры чым тут мы?»

Суд Партызанскага раёну Менску закрыў справу за недаказанасьцю віны. Тацьцяна Цяцёркіна зьбіраецца абскардзіць гэтае рашэньне.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Лукашенко претендует на статус помазанника божьего
Новости Жодино
В Жодино загорелся жилой дом. Спасатели обнаружили тело погибшего
Политика
Светлана Тихановская: Я не уверена, что есть возможность вернуться к нормальным отношениям с Сергеем
Общество
Лукашенко решил повысить пенсии силовикам
Общество
Власти добрались до блогеров – их хотят сделать самозанятыми. Какие еще правила готовят для бизнеса
Новости Жодино
В Смолевичском районе появится турмаршрут по узкоколейной железной дороге
Политика
Зеленский: Лукашенко может взять Путина и прилететь в Киев, мы гарантируем им безопасный прием
Политика
Местные органы власти получили право проводить сборы народного ополчения — указ Лукашенко
Экономика
C 1 января у белорусов будет новая минимальная зарплата
Политика
«Безответственное подыгрывание режиму». В Германии раскритиковали поездку немецких депутатов в Беларусь
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Лукашенко претендует на статус помазанника божьего
Новости Жодино
В Жодино загорелся жилой дом. Спасатели обнаружили тело погибшего
Политика
Светлана Тихановская: Я не уверена, что есть возможность вернуться к нормальным отношениям с Сергеем
Общество
Лукашенко решил повысить пенсии силовикам
Общество
Власти добрались до блогеров – их хотят сделать самозанятыми. Какие еще правила готовят для бизнеса
Новости Жодино
В Смолевичском районе появится турмаршрут по узкоколейной железной дороге
Политика
Зеленский: Лукашенко может взять Путина и прилететь в Киев, мы гарантируем им безопасный прием
Политика
Местные органы власти получили право проводить сборы народного ополчения — указ Лукашенко
Экономика
C 1 января у белорусов будет новая минимальная зарплата
Политика
«Безответственное подыгрывание режиму». В Германии раскритиковали поездку немецких депутатов в Беларусь
ВСЕ НОВОСТИ