Жодзіна актыўна мяняе сваё аблічча, і робіцца гэта, як сцвярджаюць афіцыйныя справаздачы, за кошт саміх гараджан. У першым паўгоддзі 2026 года падчас суботнікаў было сабрана 556 419 рублёў, з якіх больш за 418 000 ужо выдаткавана. Вось агляд самых дарагіх навінак горада, каб вы маглі пабачыць, колькі каштуе гэтая «прыгажосць».
Галерэя выдаткаў: Колькі каштуюць новыя аб'екты?
1. Светлавыя «адуванчыкі»: тротуарная дарожка, асвечаная гэтымі канструкцыямі, абышлася ў 40 800 рублёў.
-017d364fc73a0aa83dcb68325267318b058f3400.jpg)
2. На новыя баскетбольную і валейбольную пляцоўкі з гумовым пакрыццём выдаткавана 81 663 рублі.
-db90a526b289a3de9a3f83338ef11a0676c6cd62.jpg)
3. Канструкцыя з надпісам «Жодзіна» і сімвалам БЕЛАЗа каштуе 25 000 рублёў.
-f450b908da21490a669700c0f78f05b5fac516bc.jpg)
4. Арэлі-пергала ацэнены ў 29 988 рублёў.
-fcdb0e6da09ff9ba1f7ee39cd6c20b4d65f3acd5.jpg)
5. Каваная «Сям'я мядзведзяў» каля падземнага пераходу каштавала 16 500 рублёў, а «Конь з бочкай» у парку — 13 000 рублёў.
-8d800b2cd9ffb20a3557b74142a402a142bbdf24.jpg)
6. Падстаўка для электрабуса: хоць сам макет электрабуса — гэта падарунак, на постамент і добраўпарадкаванне пляцоўкі вакол яго патрацілі 26 638 рублёў.
-e6127a8046a002b1256b3b88880d92c3d4afb0bb.jpg)
7. Дарагая «інтрыга»: цвяточны аб’ект «Жанчына міру», месца ўстаноўкі якога пакуль не называюць, абышоўся ў 16 000 рублёў.
-5d93824cdb1348eabcebbc31c7d02ee91fc63a1b.jpg)
Таксама у парку ідзе падрыхтоўка падмурка загадкавай пляцоўкі для актыўнага адпачынку — на 2 000 кв. м абяцаюць усталяваць розныя гульнявыя элементы. Кошт гэтай лакацыі - 173 000 рублёў.
А на ўкладку пліткі сцэнічнай пляцоўкі сёлета выдаткавана 21 900 рублёў. Тут устаноўлена 200 светлавых кропак, якія ўманціраваны ў плітку, а на добраўпарадкаванне пешаходных дарожак да гэтай пляцоўкі выдаткавана 187 000 рублёў.
Пытанне без адказу
Горад сапраўды напаўняецца новымі элементамі: ад «Вежлівага ліхтара» за 4 500 рублёў і «Браво, Пушкин» за 6 800 руб да маштабных уваходных груп у парк, на якія накіруюць 79 500 рублёў. У планах яшчэ шмат ініцыятыў, бо на рахунках застаецца каля 246 137 рублёў.
Аднак за бляскам новых ліхтароў і лавак-арэляў (кошт адной такой каля фантана — 6 500 рублёў) хаваецца важная праблема. Гараджан, якія сваёй працай на суботніках і ўкладамі сабралі гэтыя велізарныя сумы, ніхто не запытаў, на што менавіта яны хочуць патраціць свае грошы.
Ці з'яўляюцца дарагія каваныя фігуры прыярытэтам для ўсіх жыхароў, альбо людзі аддалі б перавагу іншым праектам? Пакуль што жодзінцам застаецца толькі прымаць той вынік, які вызначылі за іх.
Добро пожаловать в реальность!